СКУРЫ. Вылезці са скуры. Вельмі шчыруючы, пастарацца выканаць амаль
немагчымае. Мікола вылезе са скуры, а ўсё зробіць, такі чалавек. Малыя Эйсманты
Бераст. (СГВ, 583).
Выпінацца са скуры. Няўхв. Вельмі актыўна, бурна даводзіць, даказваць што-н.
А ты ш крычаў, ты ш выпінаўся са скуры, што ён вінаваты, а цяпер маўчыш як вады ў
рот набраўшы. Турэц Карэл.
Вырабляцца са скуры. Выходзіць з нормы паводзін. Іхня дзеўка вырабляяцца с
скуры, жывучы на бацькавым усём. Раманавічы Шчуч. (СГВ, 583).
Да скуры прамокнуць, вымакнуць. Цалкам, поўнасцю, наскрозь. На дварэ такі лівянь,
што я пакуль дабег дахаты, то да скуры прамок. Пеляса Воран.
Лезці са скуры. Вельмі шчыруючы, старацца выканаць амаль немагчымае. Ну ўжо
сёньня Наташа атказвала на ўроку, то прама лезла са скуры. Масты Маст. Я тут ужо
са скуры лезу, абы яму добра было, а ён хоць бы пра здароўечка спытаў. Дзягаўцы Ашм.
Вар. лезці са скуры (са шкуры).
Лупіцца са скуры. Вельмі старацца, рабіць амаль немагчымае, каб дасягнуць чаго-н.
Яг зьбяруць гуляць увечары, дык Ірэна лупіцца са скуры, а ён і ўвагі не зьвяртая на яе.
Падгаі Ашм. (СГВ, 597).
Са скуры выверчвацца. Ажыццяўляць неверагодна актыўныя рухі пад уздзеяннем
болю ці іншых фізічных раздражняльнікаў. Кручок [авадзень] як хопіць ці карову, ці каня,
дык ён з скуры выверчваецца. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-2, 536).
Са скуры вылазіць. 1. Паводзіць сябе вельмі рухава, энергічна. Ён усё танцуя і
танцуя, проста с скуры вылазіць. Алешкаўцы Шчуч. 2. Вельмі старацца, рабіць амаль
немагчымае. Ты глядзі ўжэ там, старайся, каб аж са скуры вылазіў. Завадзічы Гродз.
От цяпер у нас ёсьць дзеўкі, што ні можна глядзець, с скуры вылазяць, абы іх бачылі і
дзіву даваліся. Сіманы Лід. (СГВ, 593).
Са скуры лезці. Гл. лезці са скуры.
У сваёй скуры ведаць. Са свайго вопыту. У сваёй скуры ведаю, як цяшка ў такія гадэ.
Крывулькі Маст.
У скуры не ўстаяць. Быць вельмі рухавым, непаседлівым. Дай хоць мерку зьняць,
круцісься, у скуры ня ўстоіш! Мастаўляны Лід.
СЛАБА. Слаба нашых ведаеш. Выкл. Выказванне пачуцця гонару, выхваляння,
самазадавальнення. Ты думаяш, я ўступлю гэтаму крыкуну?! Слабо нашых ведаяш!
Бабіна Гродз. – А гэты чаго прысунуўса? Карціна Рэпіна – «Ні ждалі»! Можаш
заварочваць адгэтуль! – Ой-ёй-ёй!.. Якая дзялавая! Некалі й ты да нас прыдзяш.
Паглядзіш, што будзя. Слабо нашых ведаяш! Новая Руда Гродз.
СЛАВА. Слава Богу. Пабоч. Выказванне радасці, задавальнення, палёгкі, супакою з
якой-н. прычыны. Слава Богу, памаленьку жывём. Бяляўшчына Ваўк. (ДМГ, 142). Слава
Богу, што хоць гэта ўсё скончылася. Руда Яварская Дзятл. Толькі слава Богу, што бачу.
Галавачы Гродз. (СПЗБ-3, 455). Слава Богу, зямля зашорхла, цвярдзей пад нагамі будзя.
Скураты Івац. (ДСК, 89).
Слава табе Госпадзі. Пабоч. Выказванне радасці, задавальнення, палёгкі, супакою з
якой-н. прычыны. Цяшко было, яды не хапала. Прышоў, слава табе Госпадзі, дый зноў
узяў малаток у рукі. Валеўка Навагр. (ДМГ, 80).
СЛАВУ. На славу. Вельмі добра, найлепшым чынам. Выпіў цесьць і зьеў на славу,
хоць жывот расьперажы. Эйтуны Лід. (ДМГ, 232).
СЛАНУ. Як слану паземкі чаго. Іран. Вельмі мала чаго-н. Мне гэтай яды як слану
паземкі. Доргішкі Ашм. ● Паземка – суніца.
СЛАТА. Як слата ў вочы лезці. Няўхв. Неадчэпна, назойліва. Чаго ты лезяш як слата
ў вочы?! Бягені Ваўк. Пашлі зь лесу, а то мошкі як слата ў вочы лезуць. Дварэц Дзятл
10 👁