стары, толькі скура ды косьці засталіся. Дзятлава Дзятл. У яе засталіся толькі скура ды
косьці. Дабраволя Свісл. Вар. толькі (адна, адны) скура (шкура) ды (да, і) косці
засталіся.
Толькі скура і арматура. Вельмі худы, змарнелы. – А Васіль як? – Яшчэ покуль
жывы, але толькі скура і арматура. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 69). Вар. толькі, адна скура
(шкура) і (ды) арматура.
СКУРАТ. Як скурат на агні. Няўхв. 1. круціцца, выкручвацца. Неспакойна, залішне
актыўна. Пра фізічныя рухі. Што ты выкручваясься як скурат на агні, ні можаш як усе
пасядзець? Семернікі Ашм. (СГВ, 619). 2. паправіцца. Зусім не (паправіцца, стаць
лепшым). Паправіўся як скурат на агні. Лелюкі Іўеў. (ППФВ, 50). Паправіўся як скурат
на агні. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-4, 472). – Як там іхня Ленка, трэ було п схадзіць да
іх, ніяк ні дабяруся, ці хоць трохі паправілася? – А, натта там... Як скурат на агню.
Бастуны Воран.
СКУРУ. Адзецца ў сабачую скуру. Няўхв. Сапсавацца маральна, разбэсціцца, стаць
нягоднікам. Ат, што пра яго казаць, хіба гэта чалавек – п'е, б'ецца. Адзеўся ў сабачу
скуру, яго ўжэ ні пераробіш. Ліхінічы Маст. Вар. пусціцца (пайсці, адзецца) у сабачую
(у воўчую) скуру (шкуру).
На валовую скуру не спішаш (не спішаце, не спісаць) чаго. Вельмі многа чаго-н.
Ён напазычаў столькі, што на валовую скуру ні спішаш. Скідзель Гродз. (СНМ-2, 37).
Я вам столькі гэтых прыказак нагавару, што на валову скуру ні сьпішаця. Мацюкі Шчуч.
Много песянь знаю, калі пачну сьпяваць, то іх на валову скуру не сьпісаць. Купіск Навагр.
Пайсці ў сабачую скуру. Няўхв. Сапсавацца маральна, разбэсціцца, стаць нягоднікам.
Ат, матка твая таксама ні слухалася, пайшла ў сабачую скуру, потум паехала вучыцца
бліскі сьвет. Дамейкі Лід. Вар. пусціцца (пайсці, адзецца) у сабачую (у воўчую) скуру
(шкуру).
Пусціцца ў сабачую скуру. Няўхв. Сапсавацца маральна, разбэсціцца, стаць
нягоднікам. Нікепскі хлопяц быў, аля зьвязоўса з гэтай кампаняй, та пусьціўса ў сабачу
скуру, ціпер во судзіць будуць. Бабіна Гродз. Вар. пусціцца (пайсці, адзецца) у сабачую
(у воўчую) скуру (шкуру).
Садраць чортаву скуру. Няўхв. Настойліва, бесцырымонна, нягледзячы ні на што
завалодаць чым-н., прысвоіць што-н. Дзе ён табе ўступіць, абы можна, абы ўдаецца, то
зьдзярэ чортаву скуру. Лепей с такімі людзьмі нічога не мець. Бастуны Воран.
Скуру драць з каго. Няўхв. 1. Браць высокую цану за што-н., абіраць каго-н. І за
гэтыя нішчасныя соткі скуру дзяруць, і абрабляць ужэ німа чым. Малыя Азёркі Маст.
2. Моцна біць, лупцаваць каго-н. Скуру з іх дзяры і слухай: ці жывоя?! Кіралі Шчуч.
(СПЗБ-4, 472).
Скуру звалачы з каго. Няўхв. Моцна пабіць, пакараць каго-н. Няхай толькі прыдзя
дахаты гэты шкоднік, я зь яго скуру звалаку. Бабіна Гродз. Зноў нешта ўтварыў? Трэба
зь яго добра скуру звалачы, каб ведаў. Жылі Іўеў.
Скуру спусціць з каго. Няўхв. Моцна пабіць, пакараць каго-н. Яны б зь яго скуру
спусьцілі, каб ні надышлі хлопцы. Граўжышкі Ашм. Лядзі мне, калі палучыш двойку, скуру
спушчу сь цібе. Навумаўцы Шчуч. Вар. скуру (шкуру) спусціць.
Убрацца ў чортаву скуру. Няўхв. Страціць сумленне, разбэсціцца; стаць нягоднікам.
Табе трэба добрага бізуна даць, калі ты ўораўся ў чортаву скуру. Сцігані Іўеў.
Вар. убрацца (убіцца) у воўчую (чортаву) скуру (шкуру).
У скуру зарабіць, атрымаць і пад. Пакаранне. Пярастань дурэць, а то заробіш у міне
сёня ў скуру. Ліпнікі Шчуч. Жэнька ўчора дастоў у скуру – аштрафавалі на трыццатку
за рыбу. Забалаць Воран. (ЗНФ, 73). Атчапіса, ні лесь пад рукі, ба зара заробіш у скуру.
Бабіна Гродз
Дадатковыя словы
бецца, ўбраўся
8 👁