Адна скура і арматура. Вельмі худы, змарнелы. Такі ш быў конь, а ціпер адна скура
і арматура. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 69). Вар. толькі, адна скура (шкура) і (ды) арматура.
Адно скура да рэбра. Вельмі худы, змарнелы. Такі здохлік, адно скура да рэбра.
Бялавічы Івац. (ДСК, 93).
Аж скура гаворыць (гаварыла) на кім. Ухв. і няўхв. Хто-н. вельмі рухавы,
няўрымслівы, спрытны, бойкі. Такая, пане ты муй, баявая дзеўчына, аж на ёй скура
гаворыць. Дамейкі Лід. Яна як пойдзе танцаваць, аж скура на ёй гаворыць. Новы Двор
Свісл. На ём аж скура гаворыць. Зоражкі Шчуч. (МСГВ, 599). На ём аж скура гаворыць.
Баброўня Гродз. (СНМ, 187). На ім аж скура гаворыць. Збрыткі Шчуч. (ППФВ, 42). Так
бушаваў тут, аш скура на ім гаварыла. Уселюб Навагр. Вар. аж скура (шкура)
гаворыць (гаварыла).
Аж скура гарыць на кім. 1. Ухв. Хто-н. вельмі рухавы, няўрымслівы, спрытны, бойкі.
Хоць маладая, алі бойкая, на ёй аш скура гарыць. Правыя Масты Маст. Наш Алесь ні можа
ўсядзець на месцы, на ім аш скура гарыць. Табала Лід. На лічанька яна харошая, алі яна
віхрыцца, аш на ей скура гарыць. Малі Астр. (СПЗБ-5, 289). Так і лётаць усюды, так і
бегаць, аж скура на ім гарыць. Уселюб Навагр. На ім аж скура гарыць. Воранава Воран.
2. Хто-н. адчувае вялікае напружанне ад вельмі клопатных спраў, працы, інтэнсіўных
дзеянняў і пад. Столькі работы. Лятаю цэлы дзень, аш скура на мне гарыць. Кап хоць на
мінуту прысела. А ён, заваліна, уклоўса і храпе сабе. Бабіна Гродз. А як начне ўжо што
рабіць, то так цэлы дзень, аж скура на ём гарыць. Кусенцы Свісл. Вар. аж скура
(шкура) гарыць (гіжыць).
Засталіся толькі скура ды косці. Гл. толькі скура ды косці засталіся.
Каб ні скура то і косці рассыпаліся б у каго. Хто-н. вельмі худы. Ты так схудала,
каб ні скура, то ў цібе і косці рассыпаліся. Ні ясі, мусі, нічога. Левыя Масты Маст.
Скура гаворыць на кім. Ухв. і няўхв. Хто-н. залішне рухавы, неспакойны,
няўрымслівы. Маладзяжу много было, усе рухавыя, скура на іх гаворыць. Зенявічы
Навагр. (ЗНФ, 65). На хлопцы скура гаворыць, і ні пасядзіць ні мінуты. Дашкавічы Свісл.
(ЗНФ, 65). На Валі скура гаворыць. Навасады Воран. Вар. аж скура (шкура) гаворыць
(гаварыла).
Скура гарыць на кім. Ухв. і няўхв. Хто-н. залішне рухавы, неспакойны, няўрымслівы.
Ён раздзеты, алі ветрам падшыты, на ім скура гарыць. Малі Астр. (СПЗБ-3, 324).
Я сяджу, а ў мяне скура гарыць. Малі Астр. (СПЗБ-4, 471). Вар. аж скура гарыць (гіжыць).
Скура гіжыць на кім. Ухв. Хто-н. вельмі рухавы, няўрымслівы, спрытны, бойкі. Гэты
хлопец такі здатны танцор! Як пачуя музыку, ту на ім скура гіжыць. Асіпаўцы Воран.
Вар. аж скура (шкура) гарыць (гіжыць).
Скура ды косці. Вельмі худы, змарнелы. Але ты то й заштучыняў – скура ды косьці.
Хіба няеўшы ходзіш! Клявіца Ашм. (СРЛГ, 47). Вар. толькі (адна, адны) скура (шкура)
ды (да, і) косці засталіся.
Скура злезе на доску ў каго. Паграж. Хто-н. будзе вельмі моцна пакараны. Бацька
прыдзя, та ў цібе ўжэ скура зьлезя на доску, ён табе пакажа, як загарак [гадзіннік]
чапаць. Падазёркі Гродз.
Скура і (ды) арматура. Вельмі худы, змарнелы. На Толіка доктар казаў: «Скура і
арматура! Ці ні з Бухянвальда ён вышаў?» Забалаць Воран. (ЗНФ, 69). Што яго біць...
Страсяні – рассыплецца, скура ды арматура. Пячоўшчына Валож. Вар. толькі, адна
скура (шкура) і (ды) арматура.
Скура ходзіць на кім. Ухв. Вельмі рухавы, энергічны. Пераважна ў працы. Глянь на
яго, скура так і ходзіць на ім, а колькі балота ўжэ скасіў! Талькаўцы Ваўк.
Толькі скура ды косці засталіся на кім, у каго. Хто-н. вельмі схуднеў. Як выйшаў з
бальніцы, дык толькі скура ды косці на ім засталіся. Залацеева Зэльв. Пахуджэў мой
9 👁