СКОКАМ. Скокам-бокам. Абы-як, неакуратна (зрабіць што-н.). Гэты Казік зрабіў – не зрабіў, а скокам-бокам ды даляй пайшоў, а ты за ім падграбай усё. Забалацце Карэл. (СГВ, 606). То скокам то бокам. Як-небудзь, усяляк, рознымі спосабамі. То скокам то бокам – і неяк жа жывём. Парэчча Навагр. (ХБД, 213). СКОРЖЫК. Як у Скоржык на вяселлі шумець і пад. Чаго рашшумеліся як у Скоржык на вясельлі, угамону на вас німа! Першамайск Шчуч. ● Скоржыкі – назва вёскі ў Шчучынкім раёне. СКРУЦЭННЕ. На скруцэнне галавы бегчы, ляцець і пад. Вельмі хутка, імкліва, стрымгалоў. Як даведаўся, што грыбы растуць, на скруцэньне галавы папёр у лес. Вугляны Смарг. Пабёх на скруцэня галавы, хіба я яго ўтрымаю? Бабіна Гродз. СКРЫВА. Скрыва паглядаць на каго, на што. Няўхв. Непрыязна, з недаверам адносіцца да каго-н. Ён даўно на міне скрыва паглядае, а за што – ні ведаю. Трычы Гродз. (СНМ-2, 155). СКРЫДЛЫ. Скрыдлы апусціўшы хадзіць. Разгублена, страціўшы рашучасць, актыўнасць. Дзеўка ходзя, скрыдла апусціўшы, як пава. Малі Астр. (СПЗБ-4, 462). ● Скрыдла – крыло; параўн. польск. skrzydło 'тс'. СКРЫНКУ. Лезці ў скрынку. Паміраць. Трэба ўжо збірацца лесці ў скрынку. Івашкаўцы Смарг. (СПЗБ-4, 464). СКРЫПАМ. За адным скрыпам. Разам, за раз, заадно. Хай бы ўжо выходзілі ўсе за адным скрыпам, ато хату толькі выстуджваяця. Беражна Карэл. (ЖНС, 62). Прынясі вядро за адным скрыпам. Дроздава Лід. СКРЫПКУ. У скрыпку высахнуць. Вельмі (схуднець). Высахла баба ў скрыпку. Радзевічы Гродз. (СНМ, 179). Вось да чаго гора даводзіць, высахла ў скрыпку. Старынцы Бераст. Кап ты яе бачыў, высахла ў скрыпку. Алекшыцы Бераст. СКУЛА. Ліхая скула. Няўхв. Кепскі чалавек. Гэта ліхая скула як прыстаня як смала, то ад яго аццапіцца нельга. Любянцы Воран. (СГВ, 597). Ну і ліхая скула тая дзяўчына. Малюкі Воран. Скула пагнала каго куды. Няўхв. Хто-н. пайшоў, паехаў куды-н. Куды ш яго скула пагнала? Столькі часу німа. Малюшычы Карэл. Як ліхая скула прычапіцца. Няўхв. Неадчэпна (прычапіцца, прыстаць і пад.). Прычапіласа да міне эта хвароба як ліхая скула і ніяк ні атпуская. Лунна Маст. Як скула ў роце замінаць. Няўхв. Вельмі, моцна (замінаць). Кап цібе куды-нібуць збыць, а то ты прамо як скула ў році замінаяш. Дарагляны Маст. СКУЛАЙ. Як з балючай скулай насіцца. Неапраўдана ўдзяляючы шмат увагі каму-, чаму-н. Носіцца са сваім Ванем як з балючай скулай. Свір Мядз. СКУЛЕ. Як скуле не дагадзіць і пад. Зусім (не дагадзіць). Яму ніяк не ўгодзіш, як скуле. Чамяры Сл. (ППФВ, 75). СКУЛУ. Скулу ў бок каму. Выкл. Выказванне незадаволенасці кім-н. Скулу табе ў бок, каб табе скула выскачыла на носі. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 456). Хоць скулу дай каму. Няўхв. Немагчыма пераканаць, спыніць дзеянні каго-н. Як уб'юць сабе што ў галаву, дык хоць ім скулу дай, усё роўна будуць рабіць сваё. Купіск Навагр. СКУР. Сем скур спусціць і голым у Афрыку пусціць каго. Паграж. Моцна насварыцца на каго-н., прабраць, пакараць каго-н. Папробуй толькі ні прыдзі да дванастай дахат, сем скур спушчу і голым у Афрыку пушчу. Новая Руда Гродз. СКУРА. Адна (адны) скура ды косці. 1. у каго. Хто-н. вельмі схуднеў. У яго адна скура ды косьці. Квасоўка Гродз. Божа ж мой, і есьці хватая, а ты толькі паглядзі на яго, у яго адныйя ш косьці ды скура. Дзям'янаўцы Дзятл. 2. Вельмі худы, змарнелы. Посьля хваробы страшна глянуць было на яе – адны скура ды косці. Старынцы Бераст. Вар. толькі (адна, адны) скура (шкура) ды (да, і) косці засталіся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянаўцы, убюць
12 👁