Палічыць ска´бы каму. Пабіць, збіць каго-н. Будзяш лазіць адзін вечарамі, то хутко
палічаць скабы. Мацвееўцы Ваўк. Зарас табе скабы палічу, паскачаш тады. Дварчаны
Шчуч. На вечарынцы аднаму хлопцу чуць скабы ні палічылі. Каменка Шчуч. Вар. палічыць
(пералічыць, палатаць) скабы (скабкі).
Скабы палатаць. Гл. палатаць скабы.
Скабы палічыць. Гл. палічыць скабы.
СКАЖЫ. Скажы ты. Пабоч. Ужываецца для пацвярджэння чаго-н., узмацнення
выказанай думкі. Якая ўпярот была моладасьць, скажы ты. Да семнаццаці лет кароў
пасьвіла. Жытомля Гродз. (ДМГ, 154). Ну й чаго, скажы ты, яму трэбуло туды персціса?!
Бабіна Гродз.
СКАЖЭННЫ. Як скажэнны бегчы, ляцець і пад. Вельмі хутка і неасцярожна. Ляціць
на кані як скажэнны, яшчэ зваліцца і паб'ецца. Міжэвічы Сл. (СГВ, 432-433).
● Скажэнны – 'здурэлы, звар'яцелы'.
СКАЛА. Як скала цвёрды. Вельмі (цвёрды). І яечня стала як скала, цвёрдая.
Ністанішкі Смарг. (СПЗБ-5, 341).
СКАЛІКІ. Скалікі строіць. Няўхв. Весці доўгія пустыя размовы. Ты туды ні пойдзяш,
бо як пачнеш скалікі строіць, дык цібе і да ночы ні дажджэся. Занкі Свісл.
СКАНАННІ. На скананні. Пры смерці. На скананні ляжыць. Ністанішкі Смарг.
(СПЗБ-4, 437).
СКАРБ. На скарб панства (панскі). Іран. У глум, безвынікова; упустую, дарэмна
(пайсці, рабіць і пад.). Я ш табе казаў: нашто было рабіць на скарп панства? Гарачкі
Гродз. Зьбіроў, зьбіроў за польскім часам грошы на землю, а тады, у трыццаць дзівятым,
усё пайшло на скарп панскі, прапалі яго грошыкі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 49). ● Выраз
склаўся на аснове польскага састаўнога тэрміна skarb panstwa 'дзяржаўнае казначэйства'
як іранічная рэакцыя заходнебеларускага сялянства на штрафныя квіткі, што выдаваліся
секвестратарамі пры грашовым ці іншым спагнанні за нядоімкі, недазволенае
рыбалоўства, збіранне ў лесе грыбоў, ягад і пад. (ЗНФ, 49).
СКАЦІНА. Скаціна бязрогая. Груб. Кепскі чалавек. Ах ты скаціна бязрогая,
паглядзі, што нарабіў! Увесь клей вывярнуў на падлогу! А яшчэ ўсе абоі ні паклеілі!
Пагранічны Бераст.
СКЛАД. Ні ў склад ні ў лад гаварыць і пад. Няўхв. Неўпапад, недарэчна. Ну што ш
ты пляцеш ні ў склад ні ў лад?! Хадзявічы Сл. Ні ў склад ні ў лад, пацалуй кабылу ў зад.
Радзевічы Гродз. (СНМ, 189).
У склад. Спосаб ворыва, пры якім пласты зямлі скіраваны адзін да аднаго. Вясной
гаруць у склад, а восянью – у роскідзь. Заполле Івац. (ДСК, 210). Гэты загончык трэба
згараць у раскід, а ні ў склад, ба пасярэдзіні бугор велькі будзя. Бабіна Гродз.
СКЛАДУ. Ні да складу ні да ладу пацалуй кабылу ззаду сказаць і пад. Груб.
Бесталкова, бязладна, без пэўнай логікі, без сэнсавай сувязі. Ты на яго нават ні зьвяртай
увагі, хіба ні ведаяш, што ён заўсёды як скажа, так скажа – ні да складу ні да ладу
пацалуй кабылу ззаду. Амбілеўцы Шчуч. Ні да складу ні да ладу пацалуй кабылу ззаду.
Кунцаўшчына Гродз. (СНМ).
СКЛЮТ. Як склют худы. Вельмі (худы). Худы як склут стаў ваш Іван, хіба мо
захварэў? Студзенікі Свісл. Вылятаўса за лето на канікулах, стоў худы як склют. Бабіна
Гродз. ● Склют – спецыяльная сякера для абчэсвання бярвёнаў.
СКОБЛЯ. Як скобля худы. Вельмі (худы). Як худыя ходзяць, то кажуць: «Ходзіць, як
тая скобля». Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 454). Паршук худы як скобля, дзе ш, на адном зелі
гадуяцца. Бабіна Гродз.
СКОК. На зайцаў скок. Вельмі неістотна, на зусім кароткі адрэзак часу (прыбыць,
павялічыцца). Пра дзень. Бач ты, дзень павялічвацца стаў, на новы рок дзень прыбыў на
зайцаў скок. Навасёлкі Ашм
Дадатковыя словы
зваряцелы, пабецца
13 👁