Гасподня сіла колькі. Вельмі многа чаго-н. У гэтым годзе гасподня сіла колькі малін
будзе. Купіск Навагр.
Носіць шата´нская сіла каго дзе. Няўхв. Хто-н. невядома чаго ходзіць, бадзяецца,
ездзіць дзе-н. Сёньня с самай раніцы носіць яго шатанская сіла па полі. Галімшчына Іўеў.
(СГВ, 557). ● Шатанскі – злы, чартоўскі, д'ябальскі.
Нячыстая сіла носіць каго дзе. Няўхв. Хто-н. невядома чаго ходзіць, бадзяецца,
ездзіць дзе-н. Нячыстая сіла носіць яго, ні на мінуту ні прысядзя. Дзе цябе нячыстая сіла
носіць? Морына Іўеў. (МСГВ, 319).
СІЛАХ. Не ў сілах. Не магчы, не мець магчымасці (зрабіць што-н.). Дзяржаць на
трацяку дзве каровы ні ў сілах, ні пракорміш. Сухая Даліна Гродз. (СНМ, 46).
СІЛЫ. Ад сілы. Сама болей. У кудзелю ўлазіло дзве ат сілы клецкі лёну. Рудавіцы
Гродз. (СНМ, 70).
Выбіцца з сілы. Вельмі стаміцца. Выбіліся сь сілы рыбакі, і дахат нават ні хацелася
ісьці. Дабраволя Свісл. Выбіцца з сілы. Сіманы Лід. (МСГВ, 584). Выбіцца з сілы. Хамякі
Гродз. (СНМ, 179). Ну та сядзь жо, сяць! За цэлы дзень зусім сь сілы выбіўся. Раклевічы
Дзятл.
З сілы выбіцца. Гл. выбіцца з сілы.
Сколька сілы крычаць. Вельмі голасна, на ўсю моц. А я выбегла і крычу сколько мне
сілы. Біскупцы Ваўк. (ХБД, 434).
Што сілы стае галасіць, крычаць і пад. Вельмі голасна, на ўсю моц. Адзяюць мяне
ў вясельнае, жаніх павінен прыехаць, а я галашу што сілы стае. Лылойці Смарг.
(ДМГ, 197).
СІНЬКУ. Сіньку прадаваць. Жарт. Мерзнуць, сінець ад холаду. Ідзі адзенься цяплей,
няма чаго тут сіньку прадаваць. Вішнева Смарг.
СІТА. Сіта-сіта-рэшата. Выкл. Іран. Выказванне насмешлівых адносін да таго, хто
мае кепскую памяць, хто забываецца. Нешта во хацела сказаць табе й забылася. От
галава стала, сіта-сіта-рэшата. Косцевічы Астр. ● Фразеалагізм утвораны на аснове
анекдота. Пайшла жанчына да суседкі пазычыць сіта. Каб не забыцца, па што ідзе,
прыгаворвала ўсю дарогу: сіта-сіта-рэшата, сіта-сіта-рэшата. А пакуль уваходзіла ў хату,
то забылася, па што ідзе, і кажа: «Пазычце мне таўкача».
Як праз сіта дождж. Дробны і густы. Дошч ідзе як прас сіто, кажуць, такі дошч на
грыбы, будуць грыбы расьці. Пасінічы Сл.
СКАБАХ. Даць па скабах каму. Часцей паграж. Пабіць, збіць каго-н. Зараз як
дам па скабах, то хутка супакою! Краснасельскі Ваўк. Вар. даць па скабах; даць у скабы.
● Скабы – рэбры.
СКАБКІ. Ска´бкі пералічыць каму. Пабіць, збіць каго-н. Гэты бандыта не раз
людзям скабкі пералічыў. Казакоўшчына Воран. Вар. палічыць (пералічыць, палатаць)
скабы (скабкі).
СКАБЫ. Абабраць скабы каму. Сурова расправіцца з кім-н., збіць, адлупцаваць
каго-н. Мусіць, добра яму ўчора абабралі скабы, калі сёньня і ні паказвая носу. Енавічы
Дзятл. (ЗНФ, 15). Усё крычоў, што абярэ нам скабы, а ціпер самому папало. Забалаць
Воран. (ЗНФ, 15).
Адны скабы засталіся. Вельмі худы. Адны скабы засталіся. Малі Астр.
(СПЗБ-4, 433).
Даць у скабы каму. Часцей паграж. Пабіць, збіць каго-н. Ты ў міне зарас пагаворыш!
Дам у скабы – хутка сьціхняш! Стокі Свісл. Рассакаталаса тут мне... Зара як дам у
скабы, та быстро заціхняш. Бабіна Гродз. Вар. даць па скабах; даць у скабы.
Палатаць ска´бы каму. Пабіць, збіць каго-н. Ні лесь ты да яго, а то палатае скабы.
Левыя Масты Маст. Гэтуй карові, як яна будзя ў шкоду лесьці, добра скабы палатай, ні
шкадуй пугі. Мацюкі Шчуч. Вар. палічыць (пералічыць, палатаць) скабы (скабкі
Дадатковыя словы
дябальскі
11 👁