СЕЧКУ. Пайшоў ты ў сечку. Выкл. Выказванне нядобразычлівых адносін да каго-н. Пашоў ты ў сечку, калі я за цібе замуш пайду! Шашкі Воран. Сечку рэзаць. Іран. П'янстваваць. А яны цэлымі днямі сечку рэжуць. Так нарэжуцца, што на нагах ні стаяць. Варняны Астр. Хваця вам тут сечку рэзаць, бо паўпіваяцяся, то рабіць не зможыця. Варона Астр. Як сечку рэзаць гаварыць. Іран. Вельмі хутка і невыразна, неразборліва. Я ні ўсё паняў, бо ён гаворыць як сечку рэжа. Грыцкавічы Зэльв. (ЗНФ, 93). Твой бацько гаворыць як сечку рэжа. Конна Зэльв. (ЗНФ, 93). СЁЕ. Сёе-тое. Штосьці, што-небудзь, што-нішто. Яна зара раз – выпіла, дабавіла сёе- тое. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 469). Гавораць людзі сёя-тоя. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 421). СЁННЯ. З сёння на заўтра. Спехам, негрунтоўна, у апошнюю хвіліну (зрабіць што-н.). Абоі паклеяныя то абы-як, ведама ш, робляна сь сёньня на заўтра. Іўе Іўеў. Як сёння помніць. Вельмі добра, выразна (помніць што-н.) Помню як сёня, як са сваім Стасям хадзілі за хлебам. Пасінічы Сл. (ДМГ, 148). А што нажнеш, намалоціш, помню як сёньня, запражэш кабылу, роўна з дугою накладу мяшкоў і павязу. Тарнова Лід. (ДМГ, 90). І помню як сёння: далі бальшую мне карзіну і адзін рубаль. Помню як сёння: тут у нас у адных магазін тагда быў. Біскупцы Ваўк. (ХБД, 434). Вар. як сёння (сягоння). Як сёння нарадзіўся. Не ведае чагосьці відавочнага, усім даўно вядомага. Прама ты не ведаў, што Пятро ад жонкі пайшоў!. Уся вуліца гаворыць, а ты як сёньня нарадзіўся. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 71). СЁРБАЛКУ. Закрыць сваю сёрбалку. Няўхв. Замоўкнуць. Закрый сёрбалку, калі не хочаш зарабіць у патыліцу. Камаровічы Карэл. Закрый сваю сёрбалку, у цібе ніхто пра гэто ні пытая. Алекшыцы Бераст. СІКАМ. Бычым сікам. Насмеш. Няроўна, крыва. Алі ш ты й лінію правяла, бычым сікам. Хадзілоні Шчуч. Сікам-брыкам. 1. Няроўна, не па прамой лініі. Раней тут ні было гуліцы, та дамы строілі хто як здумая, сікам-брыкам, хто перадам, хто задам, хто бокам. Лунна Маст. Сікам-брыкам плот загарадзіў, трэба было пад нітачку. Крапіўніца Свісл. Палянь, як ты боразны нарэзаў – сікам-брыкам. Вялікія Ёдкавічы Бераст. 2. Абы-як (зрабіць што-н.). Ужэ лепш зусім не зачапай работы, чым так, як ты робіш – сікам-брыкам. Мацвееўцы Ваўк. Сікам-брыкам паставіў нову хату. Шылавічы Ваўк. Ні палажыў, а параскідаў адзежу, сікам-брыкам. Малая Бераставіца Бераст. Як заўсёды ўсё па-свояму, сікам- брыкам зрабіў. Свіслач Свісл. Але ж і зрабіў баразну, вывеў сікам-брыкам і ашчэ любуяцца. Лікоўка Гродз. (СНМ-2, 209). Вар. сікам-брыкам (чыкам-брыкам). СІКАСІ. Сікасі-накасі. Няўхв. Няроўна, коса, абы-як (зрабіць што-н.). Ну й намаляваў ты – сікасі-накасі. Пагранічны Бераст. Вар. сікась-накась; сікісь-накісь; сікасі-накасі. СІКАСЬ. Сікась-накась. Няўхв. Няроўна, коса, абы-як (зрабіць што-н.). Ліштву прыбіў сікась-накась, бач, якая шчыліна. Бабіна Гродз. Нейкая ты ніўдалая, што ні зробіш, усё ў цябе сікась-накась палучаяцца. Дварчаны Шчуч. Зрабіў граткі сікась-накась. Перарабі, бо людзі сьмяяцца будуць. Пеляса Воран. Вар. сікась-накась; сікісь-накісь; сікасі-накасі. СІКІСЬ. Сікісь-накісь. Няўхв. Няроўна, коса, абы-як (зрабіць што-н.). Як то ты грады парабіла?! Сікісь-накісь. Перарабляй. Струбніца Маст. Стол зробляны сікісь- накісь. Каменка Шчуч. Вар. сікась-накась; сікісь-накісь; сікасі-накасі. СІЛ. З усіх сіл. 1. Напружана, затрачваючы шмат энергіі (рабіць што-н.). Додня ўставала, працавала, з усіх сіл старалася, а толку ніякуткага ш няма. Заборцы Астр. 2. Вельмі хутка (бегчы). Пёр дахаты з усіх сіл. Вайшчукі Шчуч. (МСГВ, 371). СІЛА. Велька сіла чаго. Вельмі многа чаго-н. У том року было велька сіла грыбоў. Янавічы Ваўк. (ХБД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянстваваць
15 👁