СЕВЕРАМ. Северам дыхаць. Быць празмерна ганарлівым. Гарды чалавек, як ты да яго не патхоць, усё роўно ён северам дыша. Прышлі хлопцы, яна да іх северам дыша, гардавата да хлопцаў. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-4, 407). СЕЛА. Ні села ні пала ні прапала. Неспадзявана, нечакана і без якіх-н. падстаў. І была ж яна здарова, а тут ні села ні пала хвароба прыйшла. Ліпнішкі Іўеў. Ні села ні пала, а ўжэ ўсе знаюць. Канюхі Ваўк. Ні села ні пала, а яна ўжэ куранята прывязла, я ш яе прасіла, кап прывязла на той нядзелі. Вольна Бар. Ні села ні пала ўзняліся, як тыя птушкі з перапуду, і толькі іх бачыў. Вайцехаўшчына Бераст. Ні села ні пала ўжэ замуш пашла. Мацюкі Шчуч. Ні село ні пало, а ён тут як тут. Сакольнікі Свісл. Ні села ні пала, а ўсяму сьсвету расказала. Загараны Ваўк. (МСГВ, 603). Ні села ні пала дай кошцы сала. Каргаўды Воран. Ні села ні пала, а бабе давай сала. Радзявічы Гродз. (СНМ, 189). Ні село ні пало, а бабе рабі Купало. Зарыца Гродз. (СНМ, 189). Я шчэ не пасьпела агледзецца, нат с хаты выйсьці, і тут ні села ні пала ні прапала трэба было бехчы ўжэ. Дварчаны Воран. СЕМЯ. Ні семя ні емя. Няўхв. Пасрэдны чалавек, які нічым не вызначаецца. Ён, кавалер гэты, некі ні семя ні емя. Навасёлкі Гродз. СЕНА. Ні сена ні салома. Няўхв. Пасрэдны чалавек, які нічым не вызначаецца і якога цяжка кваліфікаваць. Гэты твой ухажор ні сена ні салома. Талькаўцы Ваўк. – Як табе Лілін кавалер? – А хто ш яго ведая, некі ні сено ні салома. Пруды Дзятл. (ЗНФ, 54). Гэта вам здаецца, што ён ні сена ні салома, вы яшчэ пазнаяця яго! Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 54). Квацярант ваш – мямля нека, ні сено ні салома. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 54). Сена-ела. Выкл. Вокліч незадавальнення, прыкрасці, абурэння. Я ш пярат вайной на лесапільні рабіў. У нас у саміх тады бракавала, а яны, сена-ела, кажны дзень атпраўлялі ў тую Германію цалы састаў сараковак, цалёвак, усяго-ўсякага. Гродна Гродз. (ЗНФ, 65). Сена-ела! Патруцілі ўсю рыбу, нічога ні ловіцца. Азёры Гродз. (ЗНФ, 65). Як сена сабаццы патрэбны. Зусім не патрэбны. Мне твая любоў як сена сабаццы. Вялікія Эйсманты Бераст. СЕНДЫ. Сенды-тэнды. Збольшага, павярхоўна, для выгляду (зрабіць што-н.). Ты сенды-тэнды падмяці сьмеця, а то брытко, калі хто зойдзя. Карозічы Гродз. СЕРАДА. Серада з-пад пятніцы відаць. Ніжняе адзенне з-пад верхняга (відаць). У хлюндры заўсёды сярада з-пат пятніцы відаць. Купіск Навагр. (ЗНС, 62). Як серада на пятніцу (на пёнтак) скрывіцца, надзьмуцца, глядзець, касіцца і пад. Няўхв. З вялікім незадавальненнем. Яна с самага ранку скрывіўшыся як серада на пятніцу. Буцілы Лід. І чаго ж гэта ты надуўся як серада на пятніцу? Стральцы Маст. Чаго ты схмыліўсё як серада на пятніцу, мо што баліць? Саленікі Карэл. (СГВ, 469). Ні пусьціла я яе ў той рас гляджу села і паглядзела на міне як серада на пятніцу. Чураі Дзятл. Што ты глядзіш на мяне як серада на пёнтак. Больцінікі Воран. СЕРАДЗІНКІ. З серадзінкі на палавінку. Ні дрэнна і ні добра, пасрэдна. – Ну, як маясься? – От, так сабе жыву, с сярадзінкі на палавінку. Алекшыцы Бераст. (СГВ, 593). СЕРАДЫ. Як з серады на пятніцу (на пёнтак) скрывіцца і пад. Няўхв. З вялікім незадавальненнем. Чаго нос круціш? Скрывіўся як сь серады на пятніцу. Крывіся не крывіся, а на буракі прыдзецца ісьці. Дзе ш я адна ўсё апсягну. Бастуны Воран. Што ты зморшчыўся як сь серады на пятніцу? Я толькі адну ноч пабуду. Малая Люцінка Валож. Чаго скрывіўся як сь серады на пятніцу? Малі Астр. Ну чаго ш ты так скрывіўся як сь серады на пёнтак, мусі, на двойцы са школы прыехаў? Зязі Воран. СЕСЦІ. Сесці конна на каго. Пакарыць, падпарадкаваць сабе каго-н. Дык ён на цябе ўжо сеў конна, а ты ўсё церпіш. Казлоўшчына Воран. СЕЧКАЙ. Набіта сечкай галава ў каго. Зневаж. Хто-н. дурны, неразумны. Набіта сечкай галава. Калантаі Ваўк. (МСГВ, 600; ППФВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁