работай табе толькі сьвіням хвасты круціць. Каменка Шчуч. Ні хочаш учыцца – будзяш
сьвіньням хвасты круціць. Пеляса Воран. Вучыўся ў інсьцітуця, вучыўся, а ціпер сьвіням
хвасты круця, на фермя робя. Варняны Астр.
СВІННЯМІ. З свіннямі еў. Іран. Брудны, з запэцканым тварам ці часткамі твару
(ротам, носам, шчакамі). Чаму такі гразны нос? Ты што, разам з сьвінямі еў? Вішнева
Смарг. Вар. з свіннямі (з свіньмі) еў; як з свініма еў.
СВІНЬМІ. З свіньмі еў. Іран. Брудны, з запэцканым тварам ці часткамі твару (ротам,
носам, шчакамі). Верка, цібе ні пазнаць, сь сьвіньмі ела напэўна. Алекшыцы Бераст. Дзе гэта
ты так вымазаўся, сь сьвіньмі еў ці што? Баравікі Іўеў. Ты хібо сь сьвіньмі еў – шчокі як у
парасяці вымазаныя? Старына Маст. Вар. з свіннямі (з свіньмі) еў; як з свініма еў.
СВІРЭПА. Як свірэпа з посцілкі ўсміхацца. Гумар. Прыветна (усміхацца). Што ты
яму ўсё ўсміхаясься як сьвірэпа с посьцілкі. Зарэчча Навагр. (СГВ, 619).
СВІТАЕ. Не світае каму. Асудж. Хто-н. незадаволены, мае змрочны, невясёлы выгляд.
Сікша гэта, ей нігды ні світае, абы-што – так і зноў плача. Гарны Гродз. (СНМ-2, 209).
Кныпа гэта, нігды ёй ні світая, заўсёды скрыўлена ходзіць. Ферма Гродз. (СНМ-2, 109).
СВІТАНАК. Чуць світанак. Золак, прыцемак пасля ночы. Тады ён прычакаўся чуць
сьвітанку і стаў выбірацца аттуль. Слабсны Смарг. (ДМГ, 227).
СВІЦІЦЦА. Аж свіці´цца (свеціцца). 1. Вельмі худы хто-н. Гэдака худая, аш
сьвіціцца. Ваўкавічы Навагр. Аш сьвіціцца, адныя скабы навярху!.. Як гэта такім быць
нідагледжаным?! Бабіна Гродз. Ну і хлопец, аш сьвіціцца, так выхудаў ат хваробы.
Зенявічы Навагр. 2. Вельмі чысты, вымыты хто-н. Дзіцятко тое чысьцянько, аш сьвіціцца,
а даўней не былі гэтакія. Кашалёва Навагр. Вар. аж свіціцца (свеціцца).
СВОЙ. Свой свайго не знойде дзе. Няўхв. Неахайна, непрыбрана, усё ў беспарадку
дзе-н. У яе ў хаце свой свайго не знойдзе, і лышкі заўсёды ідуць на рэчку мыцца. Задварані
Свісл.
Як не свой. Моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы, адчаю. Некі ты
зосну як не свой. Міхалкі Свісл. (СГВ, 182). Наш сусет стаў некі падэйжаны, ходзіць як
не свой. Геранёны Іўеў. (СГВ, 324).
СВЯДКУ. За свя´дку стаяць. Іран. Не ўдзельнічаць у працы, а толькі назіраць за
працай каго-н. – А дзе то вашы дзяўчаты? – А на гародзі: адна поля, а другая за сьвятку
стаіць. Стокі Свісл. ● Свядка – сведка.
СВЯТА. І свята. Так і павінна быць. Пра канчатковую развязку чаго-н. Вызаву
доктара, што ён скажа, то і свята. Гальшаны Ашм. (СПЗБ-4, 404).
СВЯТЛА. Няма святла на гарызонце ў каго. Хто-н. заўсёды змрочны, незадаволены,
з кепскім настроем. Што ні спытай, то ўсё кепско. У гэтаго чалавека ніколі німа сьвятла
на гарызонце. Задварані Свісл.
СВЯТОЧКУ. На святочку. Перад світаннем. І есьць ні было, то людзі прыносілі то
хлеба булачку, то малачка кісьленькаго, і пасуда – усё на сьвяточку згарэла, засталіся
такія голыя-босыя. Ваверка Лід.
СВЯТЫЯ. За святыя пайсці, паехаць. Вельмі далёка. Вышла замуж за ваяку і паехала
за сьвятыя. Алекшыцы Бераст. Пайшоў у заработкі недзі за сьвятыя, аж у
Калінінграцкуй вобласьці. Малая Бераставіца Бераст.
Усе святыя. Свята памінання нябожчыкаў. Трэба закупіць панафіну на Усе сьвятыя,
на правады ці к Новаму году. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 389). Скажы Віці каб у суботу
прыехаў, трэба навясьці парадак на магілках, каб быў парадак на Усе сьвятыя. Бабіна
Гродз.
СВЯЦІ. Ні свяці ні застуй каму. Няўхв. Каму-н. вельмі цяжка дагадзіць, хто-н. не ў
гуморы. Гаспадар прышоў з работы, дала вячэраць, а ён нешто такі злосны, ні свяці ні
застуй яму. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 54). – Дзе граблі нашы? – Дзе дзела, там і вазьмі! –
Бач ты! Аказацца німожно, ні сьвяці ні застуй ёй. Балотца Навагр. (ЗНФ
10 👁