Як свіння ў завуголлі раўці і пад. Няўхв. Вельмі моцна. Гэты Коля раве як сьвіньня ў завугольлі. Навагрудак Навагр. Як свіння ў капусце разбірацца. Іран.-насмеш. Зусім не (разбірацца). Што ты яго пытаяш, ён у гэтых матацыклах разьбіраяцца як сьвіня ў капусьці. Лунна Маст. Як свіння ў карыце рыцца і пад. Няўхв. Залішне (корпацца ў чым-н.). Што ты там рыяся як сьвіня ў карыце, у кошыку ўсе яблыкі добрыя. Валожын Валож. Як свіння ў лужы дужы. Іран. Зусім не (дужы). Дужы як свіня ў лужы. Сухая Даліна Гродз. (СНМ-2, 67). Як свіння ў памідорах разбірацца. Іран.-насмеш. Зусім не (разбірацца ў чым-н.). Маўчы ўжо, ты там разьбіраеся як сьвіньня ў памідорах. Дабраўляны Смарг. Як свіння ў пастах разбірацца. Асудж. Зусім нічога не (разбірацца ў чым-н.). Гэта [адзенне] ужо даўно ні модна. А ты разьбіраяся ў гэтым як сьвіня ў пастах. Драгуці Воран. (ЗНФ, 93). Ні лесь, куды ні просяць, ты тут разьбіраяся як сьвіня ў пастах. Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 93). Як свіння ў плот убіцца і пад. Няўхв. У непрыемную сітуацыю (трапіць). Убіўся ў гэтую зьдзелку як сьвіня ў плот, а цяпер папробуй прыдумай, як выкруціцца. Пасінічы Сл. Як свіння ў плот увязшы вішчаць. Няўхв. Вельмі гучна і, як правіла, непрыемным для слыху, пісклявым голасам. Чаго ты вішчыш як сьвіньня ў плот увяшшы?! Галяшонкі Смарг. Як свіння ў плоце пішчаць, крычаць і пад. Няўхв. Вельмі гучна і, як правіла, непрыемным для слыху, пісклявым голасам. Пра лямант, плач, спяванне каго-н. Выключ ты гэту вопяру, пішчыць як сьвіня ў плоці – на ваніты цяня ад яе сьпеваў. Бабіна Гродз. Чаго ты крычыш як сьвіня ў плоце. Уселюб Навагр. Ходзь бы ўжэ добро сьпявала, а то пішчыць як сьвіня ў плоці. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 93). Слухаў, як яна пела; так хацеласё сказаць: «Хваціць табе пішчаць як сьвіня ў плоці!» Кайшоўка Карэл. (ЗНФ, 93). – Мне наравіцца, як пяе Люся. – От, нашла сьпевы, пішчыць як сьвіня ў плоці. Голдава Лід. (ЗНФ, 93). Чаго ты пішчыш як сьвіньня ў плоце! Сцяпанішкі Маст. Маруська, калі сварыцца, крычыць, як свіньня ў плоці. Ананічы Дзятл. Чаго там твая енчыць як сьвіня ў плоці? Котра Гродз. Май совясьць, ні крычы як сьвіня ў плоці. Шурычы Свісл. Нічого ні чуваць за табой, крычыш як сьвіня ў плоці. Пагранічны Бераст. Чаго крычыш як сьвіньня ў плоці? Радунь Воран. У Марылі такі голас... Станя гаварыць, та як сьвіня ў плоці. Мастаўляны Лід. Чаго ты лямантуеш як сьвіньня ў плоці? Сянькоўшчына Сл. Цішэй трохі, а то пішчыш як сьвіня ў плоці. Ашмянцы Шчуч. Вішчыць як свіня ў плоце. Клюкоўцы Бераст. (МСГВ, 583). Чаго пішчыш як сьвіньня ў плоце. Малі Астр. Чаго ты крычыш як сьвіня ў плоці? Я ш ні глухая. Уселюб Навагр. Кажу, сьціхні хаця, ні пішчы як сьвіня ў плоці, дык, бач, надулася. Навасёлкі Ашм. Енчыць як сьвіня ў плоці, хоць ты вушы затыкай. Мілявічы Маст. Чуць што-якоя – вішчыць як сьвіньня ў плоці. Дварэц Дзятл. От, сьпевы нашла. Пішчыць як сьвіня ў плоця. Волькавічы Ашм. Яшчэ сьпяваць лезя. Голасу ні мая, пішчыць як сьвіня ў плоці. Дуброва Гродз. Лепш ужэ зусім маўчаць, а то ні сьпявая, а енчыць як сьвіня ў плоці. Мацвееўцы Ваўк. Тваё дзіця цэлы дзень пішчыць як сьвіня ў плоце. Кавалі Сл. І чаго ён пішчыць і пішчыць як сьвіня ў плоці? Дай якую цукерку, кап успакоілася. Плянты Шчуч. От старэйшы ўнук, паб'е малога, а той вішчыць як сьвіньня ў плоце. Чураі Дзятл. Ну і разашліся дзеўкі, вішчаць як свіня ў плоці. Лапенкі Гродз. Што тут разьвіжджаўся як сьвіня ў плоці. Давай дахаты валі! Петрыманаўшчына Іўеў. Як свіння ў плоце ўшчамілася. Няўхв. Вельмі гучна і, як правіла, непрыемным для слыху, пісклявым голасам. Пра спяванне каго-н. Цягня наша Рэнька да неба песьню як сьвіньня ў плоця ўшчаміласа. Дзегцяры Шчуч. (СГВ, 619). СВІННЯМ. Свінням хвасты круціць. 1. Няўхв. Не працаваць, бязмэтна праводзіць час. Ні ўгаворыш да работы, толькі ходзіць па вёсцы ды сьвіням хвасты круціць. Уселюб Навагр. 2. Іран. Рабіць тое, што не патрабуе ўмення, кемлівасці. Ну й зрабіў! С такой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабе
8 👁