Як свіння дворна пагаворна. Асудж. Вельмі, залішне (гаваркая). Ну й баба, нікого ні
прапусьціць, каб ні абмыць – пагаворна як сьвіня дворна. Станкаўцы Ваўк.
Як свіння дзверы панесці. Скеп. Бяздумна, вераломна (панесці, ухапіць што-н.).
Нашто ты панесла [карты] як сьвіня дзьверы? Трэ было козыр даць, та ш можна было
п адбіцца [пра гульню у карты]. Руда Яварская Дзятл.
Як свіння мыла набрацца і пад. Няўхв. Празмерна (напіцца). На нагах ні стаіць, ідзе
і падая, наеўся як сьвіня мыла. Шылавічы Сл.
Як свіння на бязмене разбірацца і пад. Асудж. Зусім не (разбірацца ў чым-н.). Да
чацьвёртаго класа яшчэ памагала дзецям задачы рашаць, а далей – усё, разьбіраюса ў іх
як сьвіня на бізьмені. Сколькі ш той грамаці... За польскім толькі два класы скончыла.
Бабіна Гродз. Панімаяш ты ў модзі як сьвіня на бязьмені. Мякішы Шчуч. Німа чаго
слухаць яго, ён у цехніцы разьбіраяцца як сьвіня на бізьмені. Маркішы Гродз. А табе чаго
сюды лесьці? Тут ты разьбіраяся як сьвіня на бязьмені. Пяроўцы Воран. Прыехаў да нас
на пракціку маладзенькі аграном. Мы думалі, што разьбіраяцца ён як сьвіня на бізьмені.
Ажно не. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 93). Разбіраясься ты ў музыцы як сьвіньня на бязьменя.
Мыслава Сл. (СГВ, 619). Разбіраецца як свіня на бязменя. Гудэлі Воран. (ППФВ, 54).
Як свіння на вяроўцы. 1. Іран. Кепска або зусім не (пагуляць, патанцаваць,
павесяліцца). Думала, на вяселі хоць натанцуюся, аля дзе там – прышлося гаспадыні
памагаць. Пагуляла як сьвіня на вяроўцы. Старая Руда Гродз. Закрыла яго ў хаця і ні
пусьціла на танцы. Нагуляўся як сьвіньня на вяроўцы. Лылойці Смарг. Я ж вам казала,
што там няма нідзе павярнуцца ў Міколы, паскачаця як сьвіньня на вяроўцы. Вугляны
Смарг. (СГВ, 619). 2. Асудж. Не ў меру, залішне (разгуляцца, раздурэцца). Ты, бацька,
апсадзі яго трохі, бо разгуляўся як сьвіньня на вяроўцы. Геранёны Іўеў.
Як свіння на дождж разысціся, раздурэцца, разгуляцца і пад. Асудж. Залішне,
празмерна. Што гэта ты разышоўся як сьвіня на дошч? Забалаць Воран. (ЗНФ, 93). Дзе
гэто мая дзяга? Я цібе зара супакою, разышоўса ты як сьвіня на дошч. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 93). Разышоўся як сьвіньня на дошч і во слоік разьбіў. Лылойці Смарг. Трэба браць
дзяшку, бо разышлася як сьвіньня на дошч. Падольцы Астр. Разьвесяліўся як сьвіньня на
дошч. Чуркі Ашм. Дольбух, зара дзягу зьніму, сядзь, раздурэўса як сьвіня на дошч, німа на
цябе ўгамонку. Бершты Шчуч. (СГВ, 619). Разгуляўся як свіня на дождж. Тупічаны Ваўк.
(ППФВ, 54).
Як свіння неба ўбачыць. Іран. Зусім не, ніколі не (убачыць). Убачыш як свіня неба.
Моцеўцы Шчуч. (ППФВ, 64).
Як свіння падарожна набожна. Іран. Зусім не (набожна). Набожна як свіння
падарожна. Гібулічы Гродз. (СНМ, 187).
Як свіння пятніцу знаць. Іран. Зусім не, нічога не (знаць, ведаць). Знае як сьвіня
пятніцу. Залескія Воран. (ППФВ, 31).
Як свіння рэзаная вішчаць і пад. Няўхв. Вельмі гучна і, як правіла, непрыемным для
слыху, пісклявым голасам. Пра лямант, плач, спяванне каго-н. Ну што ты там вішчыш
як сьвіня рэзаная, зарас іду. Студзенікі Свісл.
Як свіння ў апельсінах разбірацца. Іран.-насмеш. Зусім не (разбірацца). Разбіраеся
ты ў гэтум як сьвіня ў апяльсінах. Кавалі Бераст. Разьбіраяся ты ў модзі як сьвіня ў
апільсінах. Старынкі Шчуч. Дзе ш ты, ён у гэтым разьбіраяцца як сьвіньня ў апяльсінах.
Гнезна Ваўк. Ага, слухай ты яе, яна ў гэтым разьбіраяцца як сьвіньня ў апельсінах. Капці
Дзятл. Віцька кажа, што цілівізар можа ўправіць – ды ён разьбіраецца ў іх як сьвіня ў
апільсінах. Геранёны Іўеў. Разбіраяся ты ў пасудзе як сьвіньня ў апельсінах. Гута Іўеў. Ды
разьбіраесься ты ў машынах як сьвіня ў апяльсінах. Бярозаўка Лід.
Як свіння ў бульбу ўнадзіцца. Асудж. Рэгулярна, пастаянна (набыць звычку хадзіць
куды-н.). Унадзіўся к дзеўкам як свіня ў бульбу. Старыя Смільгіні Воран (СПЗБ
10 👁