СВІННЯ. Галу´-галу´ свіння ў калу´. Іран. Залішне доўга, надакучліва гаварыць,
размаўляць, гутарыць. Так часу шкада, на полі столькі работы, а яна як пачала – галу-
галу сьвіня ў калу. Ніяк выбавіць с хаты ні магла. Бабіна Гродз. Вар. галу-галу свіння ў
калу. ● Кал – бруд, іл.
Заракалася свіння. Скеп. Наўрад ці будзе выканана абяцанае, сказанае кім-н. – Я ўжо
з новаго году ні пайду на работу, хваціць мне пеньсіі. – Ой, заракалася сьвіня. Амбілеўцы
Шчуч.
Не знае на чым свіння хвост носіць. Іран. Вельмі ганарысты, манерна важны,
напышлівы хто-н. Як вышла замуш за прасядацяля, то задрала нос, ні зная на чым сьвіня
хвост носіць. Нёўда Навагр. Вар. не ведае (не знае) на чым свіння (сучка) хвост носіць.
Паперці як свіння дзверы. Вельмі хутка пайсці, пабегчы адкуль-н. Зарас як наганю,
то папрэш як свіньня дзьверы. Партызанская Гродз.
Свіння без дроту. Няўхв. Кепскі чалавек. Ах ты, сьвіня без дроту! Цэлы вечар чакаў
цібе, а ты ні прышоў. Адамавічы Гродз. Ну хто цібе прасіў лесьці, сьвіня ты без дроту!
Хто ціпер тут будзя ўбіраць усё? Стокі Свісл.
Свіння маньчына. Абраж. Шкодлівы, бессаромны чалавек. Думаяш, яна
прабачэньня папросіць, вядома ш, як яна да людзей адносіцца. От, сьвіня маньчына.
Моцевічы Лід. ● Тлумачэнне інфарманта: Манька сваіх свіней летам не трымала ў хляве,
выпускала на волю, і яны бадзяліся па вёсцы, робячы шкоду: у двары каму-н. зрыюць,
здратуюць грады, бульбу выкапаюць і інш.
Свіння няскрэбаная (нямытая). Асудж. 1. Брудны, запэцканы чалавек. Вымазаўся,
сьвіня ніскрэбана! Хіба памыцца ні дасі рады?! Купры Шчуч. Ты палянь на сібе, сьвіня
ніскрэбана, якія ў цібе рукі, адзежа. Мацвееўцы Ваўк. Пайдзі ў лазьню, сьвіня немытая.
Струга Стол. 2. Неахайны, неакуратны чалавек. Паглядзі на сібе, сьвіня ніскрэбана, да цібе
ў хату ні ўлесьці, чорт ногу зломіць. Купры Шчуч. Цяшко ногі выцярсьці, сьвіня
ніскрэбана! Правыя Масты Маст. 3. Кепскі чалавек. Ах ты, сьвіня ніскрэбана! І як табе
ні брытко такое гаварыць! Бабіна Гродз.
Свіння рабая. Асудж. Кепскі чалавек. О, гэты Мянтус добрая сьвіня рабая. На тваіх
вачах будзя табе шкоду рабіць і навэт ні пачырванея. Зэльва Зэльв.
Як свіння. Груб. 1. усунуцца. Бессаромна, бесцырымонна (увайсці, наведацца куды-н.).
Гэты недарэка заўсёды ўсунецца як сьвіньня ў хату. Бандары Гродз. 2. набрацца, напіцца,
наесціся. Залішне, празмерна. Але ж ужо набраўся, як сьвіня, ледзь ногі перастаўляе.
Любча Навагр. Напіўса як сьвіня, языком ні варочая, і яшчэ мало. Бабіна Гродз. Ідзі трохі
прасьпіся, а то набраўся як сьвіньня і лазіш тут. Дземорава Шчуч. У людзей мужыкі як
мужыкі, а гэты зноў набраўся як сьвіня. Копаніха Смарг. На вяселі ён як сьвіня набраўся.
Гуршчызна Іўеў. Ну, наеўся я як сьвіньня, аш пузо рвецца. Вольна Бар. Здаецца, трохі
выпіў бы, а то наліжацца як свіня, і паўзе дахаты. Зарубічы Гродз. (СНМ-2, 143). 3. есці
і пад. Неахайна, неакуратна. Ты ясі як сьвіня, – і сам зацялескаўсё, і стол зацялескаў.
Беражна Карэл. (НС, 86).
Як свіння аблавуха. Асудж. Вельмі брудны, запэцканы. Улезла ў балота,
выпацкалася як тая сьвіньня аблавуха. Кунеі Воран.
Як свіння анучу дзярэ спяваць. Іран. Непрыемным голасам, немілагучна. Сьпевы
тут такія твае... Сьпяваяш як сьвіня ганучу дзярэ. Ляхавічы Зэльв.
Як свіння брагі набрацца. Асудж. Вельмі многа, празмерна. Набраўся як сьвіня брагі.
Буйкі Дзятл. (ППФВ, 43).
Як свіння вушы апусціўшы хадзіць. Няўхв. Маркотна, засмучана, прыгнечана. Чаго
ты ходзіш як сьвіня вушы апусьціўшы? Мо што зрабілася? Купіск Навагр.
Як свіння гарбуз запэцкаць і пад. Няўхв. Вельмі моцна, да непазнавальнасці
(запэцкаць што-н.). Пра адзенне. Згавэньдзіў штаны як сьвіня гарбус. Вялікая Бераставіца
Бераст
Дадатковыя словы
дзембрава
10 👁