Патрэбны ты мне як сьвіне кульбачка. Ашмянцы Шчуч. Вар. як да свінні кульбачка. ● Кульбачка – падсядзёлак. Як свінні набэдрыкі. Іран.-насмеш. 1. падыходзіць, ісці і пад. Зусім не (падыходзіць). Пра неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Табе гэта сукенка йдзе як сьвіні набэдрыкі. Пятралевічы Сл. Ідуць яны [акуляры] табе як сьвіні набэдрыкі. Апіта Іўеў. Табе гэта хустка як сьвіньні набэдрыкі. Вольна Бар. 2. патрэбны. Зусім не (патрэбны). Патрэбна табе гэта хата на старасьць як сьвіне набэдрыкі. Дзірванцы Шчуч. Вар. як да свінні набэдрыкі. Як свінні падсядзёлак. Іран.-насмеш. 1. падыходзіць, ісці і пад. Зусім не (падыходзіць). Пра неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Пашыла спадніцу клёшнаю, а тая спадніца ўходзіцца ёй як сьвіні патсядзёлак. Косцевічы Астр. Табе йдзе гэта шапка як сьвіне патсядзёлак. Геранёны Іўеў. Мая ты, табе ш гэты шарафан як сьвіні пацьсядзёлак. Заборцы Астр. Ідзе так, як свіні падсядзёлак. Баравыя Астр. (ППФВ, 32). Табе тая сукенка ідзе як сьвіньні патсядзёлак. Навіянка Воран. Табе гэта сукенка як сьвіньні патсядзёлак. Руда Яварская Дзятл. 2. патрэбны. Зусім не (патрэбны). А табе гэта сукенка патрэбна як сьвіні патсядзёлак. Каменка Навагр. Як свінні парасон падыходзіць, ісці і пад. Іран.-насмеш. Зусім не (падыходзіць). Пра неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Ён табе, гэты капялюш, падыходзіць як сьвіньні фарасон. Падольцы Астр. Як свінні сядло падыходзіць, ісці і пад. Іран.-насмеш. Зусім не (падыходзіць). Пра неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Здымі ты гэтаго капялюша, ён табе падыходзіць як сьвіні сядло. Нізяны Ваўк. Табе гэта сукенка ідзе як сьвіні сядло. Малюшычы Карэл. Табе гэтая сукенка як свіне сядло. Баяры Шчуч. Ёй гэта сукенка як сьвіне сядло. Манцякі Зэльв. Вар. як да свінні сядло. СВІННЮ. Купіць каваную, рабую свінню. Няўхв., іран. Моцна напіцца, быць п'яным. Каторы п'яны, п'яны йдзець, гавораць – каваную сьвіньню або каваную сьвінку купіў. Паткуй сьвінню, дык яна будзіць ісьці туды-сюды. Алі хто ш сьвіньню куець?.. Такое ўжо саабражэніе. Горшавічы Астр. Нешто німа і німа нашаго дзеда. Ці ні купіў дзе рабую свіню. Валокі Карэл. Учора Мікола, казалі, зноў купіў рабую свіню. Кайшоўка Карэл. (ЗНФ, 44). Вяроўка яго ведая, ці прыдзя ён сёння палуднаваць, зноў, можа, с кім рабую свіню купяць. Табала Лід. (ЗНФ, 44). Ці бачылі, як учора нашаго Уладзіміра Сяргеявіча с кузава вымалі? Паехаў купляць свіню, а купіў дзьве, другую – рабую. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 44). Купіў сьвінню – гэто напіўсё. Нават было такоё. Мая сусетка кажа: «Пасылала мужыка купіць барана, а ён купіў сьвіньню». А я ні зразумела й кажу: «Дык во, добро, прыбыль у хату». А яна: «Каго добро?.. Напіўся й ляжыць як сьвіньня». Балотца Навагр. Алі ты ўчора добрую сьвіньню быў купіўшы. Мусіць, ні адну бутэльку пакацілі? Хутар Праважа Воран. Падкладваць (падлажыць) рабую свінню каму. Няўхв. Цішком падстройваць непрыемнасць, подласць каму-н. Знаю я, што ты за вочы гаворыш на Ганну! Ты ш ёй рабую свінню паткладваяш. Машталеры Маст. (ЗНФ, 56). Не, кот у гаршку ні схаваяцца, а шыло ў мяшку ні ўтоіцца. І я некалі дазнаюся, які гэта нягоднік мне падлажыў рабую сьвіню. Русацін Карэл. (ЗНФ, 56). Свінню падлажыць (падкінуць) каму. Няўхв. Цішком падстройваць непрыемнасць, подласць каму-н. От якую ён мне свіньню падлажыў. Ананічы Дзятл. Ну ён цёшчы і сьвіню паткінуў, век будзя помніць. Задвор'е Зэльв. Як свінню ссаўшы. Іран. Вельмі брудны, запэцканы з твару. Алі ш ты, малы, й ходзіш – як сьвіньню ссаўшы, ідзі дахаты памыйся. Маркуні Астр. Паглядзі ты на сябе... Як сьвіньню ссаўшы. І ні стыдаіся на вуліцу паказвацца. Міхалішкі Астр. Ну ты і мурзаты, як свіню ссаўшы. Тарасавічы Мін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, пяны, пяным
7 👁