Як да свінні набэдрыкі падыходзіць, ісці і пад. Іран.-насмеш. Зусім не (падыходзіць).
Пра неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Падыходзіць да яго шапка як
да сьвіні набэдрыкі. Новы Двор Свісл. Вар. як да свінні набэдрыкі. ● Набэдрыкі –
набадры.
Як да свінні сядло падыходзіць, ісці і пад. Іран.-насмеш. Зусім не (падыходзіць). Пра
неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Сукенка гэта йдзе да цібе як да
сьвіне сядло, складзі лепяй тую, што хрышчона падарыла. Бабіна Гродз. Падыходзіць да
яе гэта пальто як да сьвіне сядло. Хутар Праважа Воран. Ідзе да цябе гэта паліто, як да
сьвіньні сядло. Парэчча Дзятл. Вар. як да свінні сядло.
Як ку´льшыцкія свінні хадзіць і пад. Насмеш. Без справы, без сур'ёзнага занятку.
У Кульшычах тых сьвіней ніхто ў хляве ні дзяржаў. Та ля, яны цалюткі дзень рыліса, пат
платамі ляжалі, хадзілі па сяле, як бяздомныя. Ну і сталі называць людзей, што ходзяць
без дзела – шатаяцца як кульшыцкія сьві´ня. Старына Маст. ● Кульшыцкія – ад назвы вёскі
Кульшычы Мастоўскага раёна.
Як на рабой свінні праехаў пражыў. Вельмі дрэнна, няўдала. Вазьмі дый пахваліся
сваім жыцём ды доляй. Нічагусенькі добрага ні чула, ні бачыла, пражыла як на рабой
сьвіні праехала. Асіпаўцы Воран. Нічога добрага ні бачыла. Жыцьце пражыла як на
сьвіньні рабой праехала. Пілкі Маст. Вар. як на рабой свінні праехаў (пераехаў).
Як на свінні набэдрыкі сядзець. Іран. Нязграбна, дрэнна, не аблягаючы цела. Як е
гарцыля: на ёй гэтая шляпка сядзіць, як на свіні набэдрыкі. Альшаніца Івац. (ДСК, 59).
● Набэдрыкі – набадры.
Як на свінні блох гонару. Іран.-насмеш. Вельмі многа (гонару). Пятрусёва дачка і
знацца ні с кім ні хоча, гонару як на сьвіне блох. Ананічы Дзятл.
Як на свінні праехаў (пераехаў) пражыў. Вельмі дрэнна, няўдала. А Божа мой,
пражыла век як на сьвіньні праехала, і ўспомніць німа чаго. Парачаны Лід. Гора зьведала
шмат, працавала да ночы. Што і гаварыць, пражыла як на сьвіні праехала. Пераганцы
Воран. Каб нікому такога жыцьця. Пражыла сама як на сьвіні пераехала. Глушні Шчуч.
Пражыў жыцё як на сьвіне пераехаў. Малахавічы Гродз. Чаго тылько гэтыя маладыя ні
маюць, а мы ўсё жыця як на сьвіні пераехалі. Бастуны Воран. Што я на гэтым сьвеці
добрага відзяў, пражыў як на сьвіне праехаў. Сцігані Іўеў. Што ў цябе за жыцьцё,
пражыў як на сьвіньні праехаў. Дакудава Лід. Ён і тоя рабіў, і за тоя браўся, але нічога
добрага ні зрабіў у жыцьці, век пражыў як на сьвіне праехаў. Дзітва Лід. Ужэ семсят,
а што, жызьнь пражыў як на сьвіне праехаў. Азёркі Маст. Наш дзед гараваў век пры
панох, пражыў як на сьвіньне праехаў. Кадзішкі Лід. (СГВ, 617). Што ён відзяў у сваім
жыцьці – пражыў як на сьвіні пераехаў. Брастуны Воран. Вар. як на рабой свінні
праехаў (пераехаў).
Як на свінні сядло на кім. Іран. Вельмі кепска ляжыць, выглядае апранутае што-н.
На табе гэтая сукенка як на сьвіньні сядло. Лапенкі Гродз.
Як свінні апельсіны патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Табе гэтыя доўгія кудлы
парэбныя як сьвіні апільсіны. Хадзілоні Шчуч.
Як свінні кульбачка. Іран.-насмеш. 1. падыходзіць, ісці і пад. Зусім не (падыходзіць).
Пра неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Капялюш ідзе як сьвіньні
кульбачка. Лылойці Смарг. Алі ш і патходзіць табе гэты капялюш як сьвіні кульбачка.
Саковічы Сл. Ну ты і прыбралася, а гэты капялюш ідзе табе, як сьвіне кульбачка.
Старынкі Шчуч. Гэтае адзеньне яму як свіні кульбачка. Руда Яварская Дзятл. Табе гэта
блуска падыходзіць як сьвіні кульбачка. Алянішчаўка Шчуч. Ідзе табе гэтае ўораньне
як сьвіне кульбачка, як карове сядло. Засецце Дзятл. А прычоска якая, кап вы толькі
паглядзелі! Ідзе яна ёй як сьвіне кульбачка. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 92). Паглянь, як фарсіста
Ганька ў бабчыных чаравіках вытанцоўвая! І ні думая нават, што падыходзяць яны ёй
як сьвіне кульбачка. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 92). 2. патрэбны. Зусім не (патрэбны
Дадатковыя словы
сурёзнага, ўбраньне
7 👁