сьвіненчыку. Бабіна Гродз. Ты, Крыся, дзеўка ўжо, а ў хаце як у сьвіненчыку, хоць падлогу
замяла п. Бершты Шчуч. (СГВ, 620). Вар. як у свіненчыку (у свінінчыку, у свінінцы,
у свінінцу, у свінарніку).
СВІНІМА. Як з свініма еў. Іран. Брудны, з запэцканым тварам ці часткамі твару
(ротам, носам, шчакамі). Ідзі памый свой твар, а то як сь сьвініма еў. Пеляса Воран.
Вар. з свіннямі (з свіньмі) еў; як з свініма еў.
СВІНІНЦУ. Як у свінінцу дзе. Іран.-няўхв. Вельмі брудна, непрыбрана дзе-н. Пайдзі
ты памый падлогу, а то як у сьвінінцу, ні ўвайсьці ў хату. Лунна Маст. Вар. як у
свіненчыку (у свінінчыку, у свінінцы, у свінінцу, у свінарніку).
СВІНІНЦЫ. Як у свінінцы дзе. Іран.-няўхв. Вельмі брудна, непрыбрана дзе-н.
І жонка гэдыксамо гультаіско. Таму і ў хаці як у сьвінінцы. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 37).
Вар. як у свіненчыку (у свінінчыку, у свінінцы, у свінінцу, у свінарніку).
СВІНІНЧЫКУ. Як у свінінчыку дзе. Іран.-няўхв. Вельмі брудна, непрыбрана дзе-н.
У гэтай маладзіцы ў хаце як у свінінчыку. Новы Двор Шчуч. Вар. як у свіненчыку
(у свінінчыку, у свінінцы, у свінінцу, у свінарніку).
СВІНКА. Як свінка ў дождж прыгож. Іран. Зусім не (прыгожы, брудны). Паглядзі на
свае рукі, твар. Прыгож як свінка ў дождж. Танявічы Шчуч.
СВІННЁЙ. Свіннёй закусіць. Няўхв. Зрабіць дрэнны, несумленны ўчынак. Здаецца, і
нікепскі чалавек, і ў сусестві добры, а вот сьвінёй закусіў – зарэзаў Аленіну гуску і кажа,
што гэта яго. Зыбалы Шчуч.
СВІННІ. Ні свінні ні цілівізара. Гумар. Нічога; ні з чым. – Твой Іван з заработкаў мо
много грошай прывёс? – Ні сьвіні ні цілівізара. Добро, што сам вярнуўса. Старына Маст.
● Фразеалагізм узнік на аснове апавядання пра чалавека, які вазіў прадаваць свінню, каб
на выручаныя грошы купіць тэлевізар, і які праз некалькі дзён вярнуўся дадому без свінні,
без грошай і без тэлевізара.
Ні свінні сесць ні каню паесць. Мала. Ну ты ж і прынесла травы: ні сьвіне сесьць
ні каню паесьць. Навасёлкі Лід. (СГВ, 601).
Свінні з сабачымі мордамі. Абразл. Кескія людзі. Сьвіні вы с сабачымі мордамі!
Кямелішкі Астр.
Свінні па калена. Іран. Вельмі малы, нізкарослы. Пра чалавека. Які ж ён мне кавалер,
сьвіне па калена. Дзітва Лід. Здаецца, дарослы чалавек, а ростам сьвіні па калена. Пеляса
Воран. Які зь яго жаніх, калі ён сьвіне па калена. Якубаўцы Воран. Сам сьвіні па калена,
а яшчэ нешта хоча. Барысаўка Іўеў. Алі ш і малы, сьвіне па калено. Правыя Масты Маст.
Ганаровы хадзіў, хоць сам быў сьвіні па калена. Валеўка Навагр.
Свінні па каўнер кавалер. Іран. Малы, невысокі, нізкарослы. Ну і хлопца ты сабе
знайшла, кавалер – сьвіні па каўнер. Купіск Навагр. Тожа мне жаніх, кавалер сьвінні па
каўнер, а і ён туды ш. Ашмяны Ашм. Такі там кавалер – сьвінні па каўнер. Каліноўская
Свісл. Учора Гэля з гораду прыяжджала, кавалера прывозіла, а той кавалер сьвіні па
каўнер. Трашчычы Карэл. (ЗНФ, 64). Алі ш у цібе, Галя, і кавалер – сьвінні па каўнер.
Пелкаўшчыны Іўеў. (ЗНФ, 64). Адыдзі ты ад міне – такі кавалер сьвіні па каўнер. Савані
Стаўб. (ЗНФ, 64).
Ці свінні елі ці шляхта папасвалася дзе. Іран. Вельмі брудна, непрыбрана дзе-н.
Пераважна на стале. Гэтыя дзеці як паядуць, то не разьбярэш, на стале чы сьвіні елі чы
шляхта папасвалася. Пераганцы Воран.
Як да свінні кульба´чка падыходзіць, ісці і пад. Іран.-насмеш. Зусім не
(падыходзіць). Пра неадпаведнасць адзення паводле памеру, колеру і інш. Ідзе гэто
адзяваня да цібе як да сьвіне кульбачка. Бабіна Гродз. Да цябе гэтыя штаны йдуць як да
сьвіньні кульбачка. Вензавец Дзятл. Купіў Язэп капялюш, а ён яму йдзе, як да сьвіньні
кульбачка. Ананічы Дзятл. Прыстало так да яе гэто пальто як да сьвіньні кульбачка.
Белагурна Дзятл. (СГВ, 614). Вар. як да свінні кульбачка. ● Кульбачка – падсядзёлак
7 👁