Пры свеце. Відушчы. Чалавек быў пры нагах, пры свеце чалавек. Парэчча Гродз. (СПЗБ-4, 387). У свеце ніколі, нідзе, няма і пад. Абсалютна, зусім. Кап ведала, што зноў ні куплю насеня, нігды ў сьвеці ні паехала п. Пеляса Воран. Ціпер стало такоё жыця, што нідзе ў сьвеці табе за так ніхто нічого ні зробіць. Бабіна Гродз. У сьвеці німа лепяй, як у сваёй хаці. Бабіна Гродз. Такога незграбоця як ты, у сьвеце не бачыў. Рудня Свісл. (СГВ, 294). СВЕЦІЦЦА. Аж свеціцца. Вельмі худы. Аля й худы – аш сьвеціцца. Варняны Астр. Чыя то карова такая худая, аш сьвеціцца – адны косьці? Дзеравянчыцы Сл. Вар. аж свіціцца (свеціцца). СВЕЧКА. Як свечка стаяць. Няўхв. Нерухома, у вертыкальным становішчы. Прыйшоў і стаў як сьвечка і кап хаць слово сказоў. Азёры Гродз. (ЗНФ, 92). Ну, стала тут як сьвечка, і нічого ні відаць за табой. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 92). Ідзі ты выйдзі да хлопца, а то стаіць ужэ катору гадзіну на вуліцы як сьвечка, цібе ш чакая. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 92). Як сьвечка стаў. Няцеча Лід. Як свечка згаснуць. Нечакана, неспадзявана памерці. Ніхто й ня думаў, што яна як сьвечка згасьня. Яшчэ ш нядаўна бегала, сьмяялася, а тут раптам захварэла. Чуркі Ашм. (ЗНФ, 92). Вярнуўса с той Сібіры і якісьці хутка як сьвечка згас. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 92). Як сьвечка згасла маладзенькая дзяўчына. Майсеевічы Ваўк. Як свечка маёва стаяць. Няўхв. Роўна, нерухома, на адным месцы. Што ты тут стаіш, як сьвечка маёва, што табе тут трэба? Забалаць Воран. СВЕЧКАЙ. Са свечкай не знойдзеш, не знайсці і пад. Ніякім чынам, аніяк. Недзе, як мармыне, та і за свечкай яго ні знойдзяш. Вялікая Жорнаўка Гродз. (СНМ, 86). Палажыў, што цяпер са свечкай не знайдзеш. Ганчары Лід. Нашаго брыгадзіра, як прыдзяцца, са сьвечкай ні знайсьці. Жылічы Маст. (МСГВ, 442). Вечором Тэкля ў хаці не сядзіць, яе і ўдзень за сьвечкою не знойдэш. Глінная Івац. І за сьвечкай не найдзяш таго пакуля. Каменка Гродз. СВЕЧКІ. Толькі свечкі загасіць з'явіцца, прыйсці, паспець. Пад самы канец, на завяршэнне чаго-н. З-за цябе мы ізноў пасьпелі толькі сьвечкі загасіць, ужо людзі пачалі разыходзіцца. Вішнева Смарг. Усе свечкі гараць з-за каго. Усчаўся шум, вэрхал, справа з-за каго-н. Ты ні шукай вінаватых, бо ўсе свечкі з-за Лёні гараць. Беражна Карэл. (ЖНС, 62). Усе свечкі на тым свеце папалілі шукаючы каго. Часта няўхв. Каму-н. даўно пара паміраць. Уладаку гэтаму ўжэ дзівяты дзісятак пашоў. Усе сьвячкі на тым сьвеці папалілі шукаючы яго. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 73). Ай, унучак, надаело мне ўжэ жыць, ні бачу нічого, ні чую, ледво хаджу па хаці, ужэ усе сьвячкі на тым сьвеці папалілі шукаючы міне. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 73). СВІНАРНІКУ. Як у свінарніку дзе. Іран.-няўхв. Вельмі брудна, непрыбрана дзе-н. Колькі ні прыбірай, а ў нашай хаце ўсё роўна як у сьвінарніку. Вішнева Смарг. Вар. як у свіненчыку (у свінінчыку, у свінінцы, у свінінцу, у свінарніку). СВІНЕЙ. Пайсці свіней пасвіць. Няўхв. Быць знятым з пасады ці пераведзеным на пасаду ніжэйшага ўзроўню. І парэцкі лясьнічы пайшоў сьвіней пасьвіць, і рудніцкі. Абодва пайшлі сьвіней пасьвіць. Та гэты ўстроіўса ў паляўніцко хазяйство, а парэцкі – ні ведаю дзе. Бабіна Гродз. Свіней не пасвіў з кім. Часцей грэбл. Не раўня каму-н., не аднолькавы з кім-н. Чаго ты тыхаяса, я ш сьвіней с табою ні пасьвіў. Чарнявічы Бар. Што ты тут выстаўляяса, лезяш да міне ў кампаню! Ідзі адгэтуль, я с табой сьвіней ні пасьвіў! Бабіна Гродз. Прашу ні тыкаць, я с табою сьвіней ні пасьвіў. Хутар Праважа Воран. Знаяш, ні магу так усё ў вочы сказаць. Я зь ім сьвіней ні пасьвіў, ён усё ш такі вучоны чалавек. Скарбы Шчуч. СВІНЕНЧЫКУ. Як у свіненчыку дзе. Іран.-няўхв. Вельмі брудна, непрыбрана дзе-н. Пайду пратаць хату, ба мае хлопцы за тыдзянь столькі сьмяця нанасілі, што ў хаці як у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца
8 👁