Як з таго свету. Вельмі ціха, ледзь чутна. Дзісь мало што ні праспаў. Будзільнік зьвінеў як з таго сьвету. Ледзьво ўчуў. Лунна Маст. Як з таго свету устаў. Вельмі худы, змарнелы, знясілены. На яго глядзець было страшно: як с таго сьвету ўстоў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 87). Вот браты, аля розныя: Піліп як с таго сьвету ўстаў, а Васіль нічога. Цяравічы Карэл. (ЗНФ, 87). – А чаму яна такая... як с таго сьвету ўстала? – Хварэла доўга. Нача Воран. (ЗНФ, 87). Яго цяпер ні пазнаць, як з таго сьвету ўстаў. Парэчча Гродз. І чым яна толькі корміць свайго мужыка, ён як з таго сьвету. Сенна Навагр. СВЕЦЕ. Каб на тым свеце ікалася каму. Выкл. Выказванне нядобрага пра нябожчыка. Ох, і нідобры быў чалавек, кап яму на тым сьвеці гікалася. Хацькоўцы Ваўк. На свеце1 ўсё, нічога. Абсалютна, зусім. Ні было ні трусоў, ні шаравараў, а цяперака – усё на сьвеце. Кальчычы Карэл. (ХБД, 202). І жыто, й ячмень – усё на сьвеце сеялі, а яго тады рукамі жалі. Восава Навагр. (ХБД, 205). Усё чысто згніло, усё на сьвеце. Парэчча Навагр. (ХБД, 209). Усё вязано было: і плацьця, і юпкі, і ўсё на сьвеце. Зэльва Зэльв. (ХБД, 444). Но дзело ў том, есьлі ляціць самалёт, то і окна дражаць, усё на сьвеці. Шчучын Шчуч. (ХБД, 482). А гэты гатоў усё на сьвеце забраць, ускінуць на плечы і панесьці. Зенявічы Навагр. Павыпорвалі ўсё на сьвеце яе дзеці, як папрыяжджалі. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-3, 284). Так спаць хацелася, што, кажацца, кап выспацца, нічога на сьвеці ні хацела п. Галубы Маст. Дай Бох, што п такога гора ні зналі, як я ўсё перажыла на сьвеці. Багушоўка Гродз. (ДМГ, 46). На свеце2. У рэчаіснасці. Як матка памярла, я паняла, што на сьвеці ест бяда. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 394). Вот я добру памяць маю, усё помню, як жыла на сьвеці. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-3, 385). На тым свеце. Глыбока ў зямлі. Тры разы стукнуў – і кол на тым свеці недзя. Чамяры Сл. (НЛ, 59). На ўсім свеце. Усюды. На сьвеця ніспакойна, людзі на ўсім сьвеці ні хочуць вайны. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 441). Не ведаць (не знаць) на якім свеце жыць1. 1. Адчуваць сябе незвычайна, перажываць моцнае пачуццё страху, гора і пад. Сьпярша думала, што сабако, адно гэто воўк! Та я ні ведала на якім сьвеці жыву. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 50). Чула я пра тваю бяду. Ты ціпер, мусі, ні ведаяш на якім сьвеці жывеш. Белазораўцы Іўеў. (ЗНФ, 50). За вайну ўсяго нагледзіліся. Бывало, што і ні ведаяш на якім сьвеці жывеш. Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 50). Пакіньця вы яго, ён, бедны, і так ні зная на якім сьвеці жыве. Верцялішкі Гродз. 2. Моцна хварэць, быць блізкім да смерці. Ай, зусім нядужая, каторы дзень ні ўстаю, ужо й ні знаю на якім сьвеце жыву. Косцевічы Астр. Не ведаць (не знаць) на якім свеце жыць2. 1. Мець усяго ў дастатку, купацца ў раскошы. Томакава дачакалася жы´ця сабе, кажды дзень што ў золаці купаяцца, ні зная на якім сьвеці жыве. Купры Шчуч. А яны ўжо так нахапаліся дабра, нават не знаюць на якім сьвеце жывуць, але гэта ўсё да пары. Хутар Праважа Воран. 2. Няўхв. Паводзіць сябе без абмежаванняў, рабіць што захочацца. Ужэ дайшло нівядома да чаго. Раней та хоць бацьку трохі слухаў, а ціпер і гэтаго німа, вырабляя, што хоча, ні зная на яком сьвеці жыве. Бабіна Гродз. Гэтая дзіця ня ведая на якім сьвеце жыве, усё дазволяна, то і вырабляя ўсякую дурасьць. Пеляса Воран. 3. Няўхв. Паводзіць сябе ганарліва, важна, напышліва. Есьць і ў нас такая. Як ідзе па гуліцы, нос задзярэ, ні зная на якім сьвеці жыве. Аздобічы Шчуч. Па свеце пайсці паехаць і пад. У розныя краі, у розныя мясціны. Як мая дочка старэйшая гаварыла, яна, як паехала ўчыцца, паехала ўсё па сьвеце, патом яна рабіла, паехала правадніцай на поезьдзе. Астрына Шчуч. (ДМГ, 144). Па ўсім белым свеце. Усюды, у розных мясцінах. Дзеці па ўсім сьвеці, толькі на велькія сьвяты й наведваюць нас. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108). Паразьяжджаліся па ўсём белум сьвеці: і ў Смаленск, і ў Талін, і на цаліну. Навасёлкі Зэльв. (ДМГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁