Зводзіць са свету каго. Няўхв. Падманваць, хлусіць, гаварыць няпраўду. Колькі ты
мяне будзяш зводзіць са сьвету, абманшчык пракляты! Геранёны Іўеў.
Зжыць са свету каго. Загубіць, знішчыць каго-н. Ён яе бес пары са сьвету жжыў,
кожны дзень да хаты п'яны валокся, а матка то перажывала. Дзешкаўцы Свісл. Вар.
звесці (перавесці, зжыць, збяёдаць) са свету.
З-за свету. Здалёк, невядома адкуль. Людзі з-за свету сюды ездзяць, лечацца. Валеўка
Навагр. (СПЗБ-4, 387). Ніхто ні ведаў, адкуль яны, казалі, што аж за сьвету прыехалі.
Дварчаны Воран.
З таго свету прыйсці. Выздаравець, ачуняць пасля цяжкай хваробы. Наша мама была
такая слабая, можна сказаць, с таго сьвету прышла, а потым памаленьку стала есьці і
паправілася. Навасяды Ашм.
З цемна свету. З самай раніцы. Іду на работу сь цемна сьвету, і так кожны дзень.
Барацін Карэл.
З цэлага свету. Аднекуль здалёк, невядома адкуль. Гэты Іванчанка с цэлаго сьвету,
ні нашай гаворкі, ні нашага звычаю. Галавічполе Шчуч. (СГВ, 593). Столькі многа людзей
было на вясельлі ў Люткі, с цэлага сьвету панапрыяжджала. Пагранічны Бераст. Гэты з
цэлага свету: бацька, кажуць, татарын, дзед нейкі турак, маці палячка. Грабава Зэльв.
(Стэц.-2, 250). З цэлага сьвету пазьбіраліся на вясельле да Саверкі. Даліняны Шчуч.
Не бачыць свету. Гл. свету белага (божага) не бачыць за чым, за кім.
Па белым свету пайсці і пад. У розных напрамках, у розныя мясціны. Ест дзе
пайсці, ест дзе нам памаліцца, папрасіць Бога здароўя, кап даў Бох здароўя дзеткам,
кап даў Бох здароўя ўнучкам нашым, прасіць Бога, кап нам Бох там загатаваў месца,
кап нас прыняў туды, кап мы ні хадзілі па сьвету, кап па сьвету ні балталася наша душа.
Астрына Шчуч. (ДМГ, 145). Параспужоўвалі ваўкоў, пашлі па свету. Мсцібава Ваўк.
(СПЗБ-3, 411). Жэншчын растралялі, а дзеці пашлі па белум свету. Жукевічы Бераст.
Перавесці са свету каго. Загубіць, знішчыць каго-н. Той немяц перавёў майго сына са
сьвету, а сам мо жыве недзя. Шаршні Дзятл. (СГВ, 603). Вар. звесці (перавесці, зжыць,
збяёдаць) са свету.
Са свету звесці. Гл. звесці са свету.
Са свету сысці. Памерці. Дайшоў, са света сышоў, памёр. Вялікія Баяры Шчуч.
(СПЗБ-2, 15).
Свету белага (божага) не бачыць за чым, за кім. Не ведаць спакою, супынку.
Пераважна з-за работы, вялікіх клопатаў. Маці за работаю сьвету белага не бачыць.
Ракаўцы Смарг. Працуе так, што за работай сьвету божаго не бачыць. Налібакі Навагр.
Ляжыць, як той вол, цэлымі днямі, а тут сьвету божага ні бачыш за работаю, рукі
паадбірала. Вострава Маст. (СБНФ, 236). Яна ў магазіне робіць, кажа, сьвету ні бачыць.
Зэльва Зэльв. (ХБД, 446). А Маніна дачка дык за хлопцамі сьвету не бачыць. Варняны
Астр. Гэта вам цяпер навукаў столькі, і ведаеце ўсё, як старыя. А мы за работай сьвету
ні бачылі. Мардасы Шчуч. (ДМГ, 49). Гэты чалавек сьвету ні бачыць за работай. Кукалкі
Ваўк. Як ён трывая, за гэтай работай не бачыць сьвету, бедны. Бабіна Гродз. Ён за
гульнёй ні бачыць сьвету. Першамайск Шчуч. (МСГВ, 132).
Свету божага не відаць (не відно) дзе. Непагадзь або цемра незвычайная.
Пераважна на вуліцы. На дварэ такая цемрадзь, што сьвету божага не відаць.
Аляксандраўшчына Зэльв. Яг даў дошч, то сьвету божаго ні відно было. Крывічы Зэльв.
(СРЛГ, 37). Глядзі, на дварэ якая кудаса, свету ні відаць. Карозічы Гродз. (СНМ, 74). Такі
дошч, аш сьвету ні відно. Крывічы Зэльв. (СРЛГ, 29).
Свету не бачыць. Не мець жыццёвага вопыту. Дзіцё яшчэ сьвету не бачыла, а ўжэ
разбэшчана: дай яму тое, дай яму гэта. Янова Ваўк. (ДМГ, 167).
Цэлага свету. Асудж. Самы заўзяты, надзелены самымі кепскімі якасцямі (жулік,
злодзей і пад.). Ён жа гадота цэлаго сьвету. Старыя Смільгіні Воран. (МСГВ
Дадатковыя словы
пяны
8 👁