у сьвет. Падрось Ваўк. (СГВ, 77). Мама маіх дзетак пелянгуе, кажа, пелянгуяш, пелянгуяш дзіця, а сын пойдзя ў сьвет і німа яго. Нача Воран. (СГВ, 352). Паехала ў свет, мяне кінула. Дакудава Лід. (СПЗБ-4, 387). Тады бацько сказаў ім: «Пойдзямо ўсе трох у сьвет, паглядзіцё хоць, што людзі робяць». Любча Навагр. (ДМГ, 78). Цэлы свет. Вялікая колькасць людзей адусюль. Цэлы свет прыязжаў да яе. Малі Астр. (СПЗБ-5, 375). Чмані´ць свет. Няўхв. Паводзіць сябе непрыстойна, жыць без пэўнай справы, без карысці для іншых. Лазіць цэлымі днямі па вёсцы. Ні работы, ні заботы зь яго. Тыко чманіць сьвет. Лунна Маст. Чуць свет. Вельмі рана, досвіткам. Юлька сёньня чуць сьвет недзя папштэхала [памалу пайшла]. Стукалы Маст. (СГВ, 338). Як за свет зачэплены. Вельмі худы і хворы. А Божа! А высах, а страшны зробіўсо! Нічого ні есьць, тыко ходзіць як за сьвет зачэпляны. Лунна Маст. Як свет велькі1. 1. Вельмі, надзвычай. У школу прыехаў новы вучыцяль, кажуць, разумны як сьвет велькі. Жадзейкі Шчуч. 2. Вельмі моцны ў сваім праяўленні, незвычайны. Гэты Стась расьце гультаём як сьвет велькі, і бацькі нівядомо куды глядзяць. Радзюкі Навагр. Як свет велькі2 ісці, хадзіць і пад. 1. Далёка і невядома куды. Цяля як зарваласо, та пашло як сьвет велькі, папробуй знайдзі. Гудзевічы Маст. 2. Няўхв. Без справы, без занятку (хадзіць). Ходзіць ат пілата да пілата як сьвет велькі, нідзе месца німа яму! Лунна Маст. Як свет светам стаў. Заўсёды, спрадвеку. Як свет светам стаў, та поп не свістаў, а цяпер і поп свішча. Балічы Гродз. (СНМ, 198). СВЕТАМ. Майначыць светам. Гаварыць абы-што, без толку. Майначыць светам, а талковаго слова ад яго не пачуеш ніколі. Селішча Навагр. (ЖС, 25). Светам пацячы. Ніколі не памерці, жыць вечна. Яму ш, як с палігону звозілі, та далі грошай хоць купайса, але дзяржыць іх недзі ў панчосі, нікому ні дае. Разьмяняў ужэ восьмы дзісятак, мусі, думая, што ён сьветам пацячэ. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 64). Сяраўно сьветам ні пацячэш, мусіш уміраць. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 64). Сама сабе шкадавала, думала, што сьветам пацячэ, а тады нек за адзін дзень і памярла. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 64). СВЕТУ. Ад свету. На світанні. Гаспадарка велька. Як пойдзем ат сьвету, дык аш покуль слонца не зойдзя. Парачаны Лід. Адысці ад белага свету. Памерці. Жыцьцё наша гаротнаё, толькі і чакаеш, кап скарэй адысьці ад белаго сьвету. Валеўка Навагр. (ДМГ, 80). Блізкага свету. Вельмі далёка. Куды ты пайдзеш бліскага сьвету, ноч на дварэ. Пасінічы Сл. Вар. блізкі свет (блізкага свету). Да свету. Да канца ночы, да раніцы. Бывала, як ноч малая, цяплом, то да свету скакалі. Ідзём зь вечарыны, то й добра вывідняя, мама ўжо каровы доіць. Мігдалы Воран. (ДМГ, 104). Пойдзем на танцы і танцуем да сьвету, а заўтра наранку трэба ш уставаць раненька. Астрына Шчуч. (ДМГ, 56). З белага свету. Аднекуль здалёк, невядома адкуль. Ці я знаю скуль ён: зь белага сьвету недзя прышоў і жыве сабе. Стокі Свісл. З белага свету. Лаздуны Іўеў. (МСГВ, 590; ППФВ, 26). Збяёдаць са свету каго. Загубіць, знішчыць каго-н. Колькі людзей гэта вотка нішчасная зьбяёдала са сьвету. Заборцы Астр. Вар. звесці (перавесці, зжыць, збяёдаць) са свету. ● Збяёдаць – збаёдаць. Звесці са свету каго. Загубіць, знішчыць каго-н. Яны яго звялі са свету. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 286). Самахоць сібе са сьвету зьвёў, нікого ні слухаў, сам сабе пятлю шукаў. Радзівілкі Гродз. (СНМ, 125). Колю рашылі зьвясьці са сьвету. Дарагляны Маст. Вар. звесці (перавесці, зжыць, збяёдаць) са свету
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁