Дзятл. (СГВ, 143). Ты не слухай, што табе твой сусет кажа, гэта ш такі калатня, сьвет такога не бачыў. Сінькі Смарг. (СГВ, 192). Немцаў мы ўведалі добра, такіх хіжакоў сьвет не бачыў, як яны. Урцішкі Іўеў. (СГВ, 527). Нявестка Аўдоліна ўжо такая калтыга, што сьвет такой не бачыў. Вароны Бераст. (СГВ, 194). Ужо такога пахракі, як Сымон, сьвет не бачыў. Куляўцы Шчуч. (СГВ, 348). Нека лідкава [ліслівае] дзіця, свет не бачыў. (СПЗБ-2, 653). Разьвяла гэтых качок, а ціпер сама ні рада: такія нінажоры – сьвет ні бачыў. Бершты Шчуч. (ЗНС, 46). Такого абібока свет ні бачыў, людзі наробяцца, а ён завалай ляжыць, ні збэткаеш. Лаша Гродз. (СНМ-2, 6). Я думала, што ён цямця-лямця, а гэта такі праныра, што свет ні бачыў такого. Славічы Гродз. (СНМ-2, 256). Вар. свет божы не бачыў. Свет не бачыў і людзі не чулі такога. Няўхв. Ніколі не было, ніколі не сустракалася. Пра незвычайнага ў нейкіх (як правіла, адмоўных) адносінах чалавека, людзей. За маёй памяцю іх тут памянялася мо зь дзесяць. Усялякія былі. А гэтага паганца ўсе помняць, такога сьвет ні бачыў і людзі ні чулі. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 64). І старшы, і малочшы з аднаго цеста сьпечаны. Абоё рабоё. Такіх сьвет ні бачыў і людзі ні чулі. Балотца Навагр. (ЗНФ, 64). Свет не мілы каму. Няўхв. Каму-н. вельмі надакучыла, стала невыносна ад нейкіх неспрыяльных абставін ці фізічнага болю. Ці яна здурэла, што за гэтаго стрынгеля замуж ідзе, што ёй сьвет ні мілы? Лаша Гродз. (СНМ, 138). Ад гэтае грыжы сьвет ні мілы. Савічы Зэльв. (СНМЗ, 36). Свет пераварочваецца (перавярнуўся). Адбываецца што-н. незвычайнае, змяняецца карэнным чынам. Кап такіх мудрыкаў больш было, та свет перавярнуўся п. Круглікі Гродз. (СНМ, 88). Свет пераварачваіць. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-4, 388). Свет сабе завязаць. Няўхв. Зрабіць сваё жыццё бязрадасным, нешчаслівым, цяжкім (звычайна з-за няўдалай жаніцьбы, замужжа). Як пайшла я замуш у сямнаццаць гаткоў, так сьвет сабе завязала. Ананічы Дзятл. Дзяўчына толькі сьвет сабе завязала, выйшаўшы за гэтага лайдака. Заборцы Астр. Ні сьпяшай замуш, пасьпеяш яшчэ сьвет сабе завязаць, яшчэ наплачасься. Залацеева Зэльв. Свет светам. Вельмі рана, на світанні. Маці мая ўставала сьвет сьветам і мяне паднімала. Руда Яварская Дзятл. Свет убачыць. Ухв. Зведаць добрае, спакойнае, бестурботнае жыццё. Я за ім хоць сьвет убачыла, а так чэзла б можа да гэтаго часу на хутары. Залацеева Зэльв. Свет у клін сышоўся каму. Звузілася жыццёвая прастора для каго-н. Ого, сьвет вялікі, але п'янаму і сьвет у клін сышоўся. Ганчары Лід. (МСГВ, 441). Стрэліць у белы свет. Іран. Сказаць ці зрабіць што-н. неўпапад, недарэчна. Ну ты й сказаў – стрэліў у белы сьвет, лепш бы маўчаў і ні сьмяшыў курэй.Талмінава Ашм. Тамты свет. Замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному жыццю. Наш дзет ужо чалавек пералезлы, ён сам кажа, што яму трэба ўжо зьбірацца на тамты свет. Быстрыцы Астр. (СГВ, 354). ● Тамты – той. Той свет. Замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному жыццю. Адзін, а то і два ружаньчыкі за ноч згавару. Думаю, памадлюся, ту можа ім на тым сьвеце, бядачкам, лёхка і добра будзя. Янаполь Воран. (ДМГ, 151). У белы свет як у капейку1 страляць. Не цэлячыся. Бывала, едуць і страляюць з пулямёта ў белы сьвет як у капейку. Кашалёва Навагр. У белы свет як у капейку2 паехаць, пайсці. Далёка, у невядомым напрамку, невядома куды. Ужэ даўно паехаў у белы сьвет як у капейку, і да гэтаго часу няма ні слыху ні дыху. Купіск Навагр. У свет ісці, пайсці, ехаць. Далёка, у невядомым напрамку, невядома куды. Бацька як ня ўломваў Васіля, ніяк не застаўся ўдома, выехаў у сьвет. Касцянева Шчуч. (СГВ, 504). Прыйшлі да нас валагоньнікі і сьпяваюць, а я плачу, бо ні знаю, дзе мой сын, што паехаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянаму
11 👁