На той свет папасці. Загінуць. А крыніцы ой якія глыбокія былі, кап у яе ўпаў, то й
на той сьвет папаў бы. Падбалоцце Зэльв.
На чым свет біць і пад. Вельмі моцна (біць каго-н.). Іх бацька Антон жаніўса на
няўдачай жонцы. Настулька яе звалі, ні ўмела ні ткаць, ні прасьць. Ён яе лупіў на чом
сьвет. Бандары Гродз.
На чым свет стаіць (стаяў) крычаць, сварыцца, лаяцца і пад. Вельмі моцна. Як
стала яна міне лаяць на чым сьвет стаіць, та думала, што заядусо зь ёй. Лунна Маст.
Чаго ты крычыш на чым сьвет стаіць, аж з суседняй вуліцы чуваць? Зэльва Зэльв. Чула
як Марыся брэша на чым сьвет стаіць. Табала Лід. Соня давала свайму на чым сьвет
стаяў. Радунь Воран. Енчыла на чом свет. Галубы Маст. (СПЗБ-2, 122). Ну й абносяць
міне бабы нашыя, на чом сьвет стаіць. Руда Яварская Дзятл. (СРЛГ, 7).
Ні свет ні зара. Вельмі рана, на світанні. Чаго пралупіўся ні сьвет ні зара? Сьпі яшчэ,
яшчэ рано кароў гнаць. Каралін Зэльв. Кінь ты дурыкамі займацца, узьняўся ні сьвет ні
зара. Сакольнікі Свісл. Патрэбна – устаю ні сьвет ні зара, прыгатовіць якую вірашчаку
с блінамі, кап мужык паеў пірат работай. Гальшаны Ашм. Ускруціўся ні сьвет ні зара і
мяшаіш мне работу рабіць. Вераб'і Астр. Ускруцілася ні сьвет ні зара і пабегла на Сож.
Ятвезь Ваўк. (МСГВ, 517). Чаго вы так рана падняліся ні сьвет ні зара? Дзям'янаўцы
Дзятл.
Пад свет. На світанні. Рас пат сьвет прыходзіць Альбіна і гаворыць, што мацяру
ўзяло. Амбілеўцы Шчуч. (ДМГ, 51).
Пайсці на той свет. Памерці, загінуь. Колькі здароўя забрала гэта хата, бацькі бесь
пары на той сьвет пайшлі. Хамічы Зэльв. Мне пайшоў усяго шосты гадок, як памёр
бацько, а церас два ці тры месяцы пайшла на той свет і маці. Старыя Дзявяткаўцы Сл.
(СБНФ,120). Татачка, дай Бох яму неба, добры быў, але рана пашоў на той сьвет.
Янаполь Воран. (ДМГ, 150). Загнэмбіў Васіль сваю жонку, без пары на той свет пайшла.
Альшаніца Івац. (ДСК, 83).
Поўны свет чаго. Вельмі многа чаго-н. Той работы ў мяне поўны сьвет. Куцавічы
Карэл.
Свет абыдзі не знойдзеш каго. Няўхв. Хто-н. вельмі кепскі, нялюдскі. Нявестка такі
мутач, што свет абыдзі ні знойдзяш. Ёдчыкі Івац. (ДСК, 136).
Свет божы. Навакольная рэчаіснасць, жыццё, сусвет. Іншы рас й на сьвет божы
глядзець ні хочацца. Марцінавічы Зэльв.
Свет божы не бачыў. Няўхв. Ніколі не было, ніколі не сустракалася. Наш Мішка такі
апояк, што сьвет божы ні бачыў. Забагонне Зэльв. (СРЛГ, 12). Вар. свет божы не
бачыў.
Свет завалены каго, чаго. Вельмі многа каго-, чаго-н. А хлопцаў было ў мяне сьвет
завалены. Міклашоўцы Маст.
Свет завязаць каму. Няўхв. Зрабіць чыё-н. жыццё бязрадасным, нешчаслівым,
цяжкім (звычайна з-за няўдалай жаніцьбы, замужжа). Ты мне свет завязаў. Магуны
Воран. (МСГВ, 607; ППФВ, 56). Раскол гэты адно сьвет дзеўчыні завязаў. Каралін Зэльв.
(СНМЗ, 104).
Свет загарэўся каму. Стала нясцерпна балюча каму-н. Размахнуўса сакерай, а яна –
ні ў палено, а ў ногу. Сьвет мне загарэўса! Думаў, ні вытрываю. Бабіна Гродз.
Свет з'еў каго. Хто-н. знік, прапаў без следу. Хто яго ведае, дзе ён падзеўся. Хіба
сьвет яго з'еў. Віганцы Воран.
Свет марочыць каму. Няўхв. Збіваць з толку, уводзіць у зман каго-н. Што ты мне
тут сьвет марочыш, я ш сама добро бачыла, як усё было. Крупіцы Маст. Ужэ або жылі
п, або сьвет ні марочылі п адзін аднаму, разьвяліса п – і ўсё па ўсём. Старына Маст.
Свет не бачыў якога, такога. Няўхв. Ніколі не было, ніколі не сустракалася. У Зосі
мужык такі забабула, якога сьвет не бачыў, але ш некалі возьмяцца за розум. Данілавічы
Дадатковыя словы
верабі, дзямянаўцы
9 👁