Было б тут каму свет губіць. Выкл. Няўхв. 1. Выказванне скептычных адносін да таго, хто паводзіць сябе самаўпэўнена, ганарліва, з выклікам і пад. Дзе ў халеры, такі ўжэ начальнік знашоўса. Было п тут каму сьвет губіць. Бабіна Гродз. Вынайшоўся тут фраер, было п каму сьвет губіць. Жырмуны Воран. 2. Вокліч прыкрасці, абурэння ці здзіўлення з прычыны чаго-н. нечаканага, непрадбачанага. Маленячкая страмяка [стрэмка], а такі боль! Было п тут каму сьвет губіць! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 20). Ці чула, што нарабіў Алёша? Здайся, было п тут каму сьвет губіць! Нача Воран. (ЗНФ, 20). Было п тут каму сьвет губіць! Гэта ш Казікаў нідаростак урэзаў такую штуку! Гудзевічы Маст. (ЗНФ, 20). Вывесці на свет божы каго. Дапамагчы каму-н. заняць больш надзейнае, трывалае становішча ў жыцці. Ні натта ён разумны, але Маруся нек сумела яго вывясьці на свет божы. Дземорава Шчуч. Выйсці ў свет. Дабіцца высокага становішча ў жыцці. Геніныя сыны ўсе выйшлі ў сьвет, а мацяры радасьць. Сураж Іўеў. (СГВ, 583). Га´дзіць свет. Асудж. Паводзіць сябе непрыстойна. Як напіўся, та лепяй ляш спаць і ні гаць сьвету, бо людзі глядзяць. Красляны Шчуч. Гатоў увесь свет забраць. Асудж. Вельмі сквапны, прагны. Апкасіў усе дарогі, усе равы, гатоў увесь сьвет забраць, а яму ўсё мало. Глядавічы Маст. Гатоў увесь сьвет забраць. І ні скарыстая, аля й і ні ўпусьціць сваго. Каменка Шчуч. Яна гатова ўвесь сьвет забраць, і аткуль такія людзі бяруцца? Зенявічы Навагр. Памёр Чэкай і ўсё аставіў, а то гатоў быў увесь сьвет забраць. Монькавічы Маст. Гэты кап змох, то ўвесь сьвет забраў бы. Алекшыцы Бераст. Гэты свет. Зямное жыццё як супрацьпастаўленне замагільнаму жыццю. Нядоўга ён пражыў на гэтым сьвеце. Прас пару гот пасьля вясельля забілі яго хапуны. Лылойці Смарг. (ДМГ, 124). То ты ні плач, ужо ні падымяш мацяры, яна адмэнчылася на гэтым сьвеце. Пархімаўцы Бераст. (СГВ, 24). За блізкі свет ісці і пад. Далёка. Гэта ж мае дзеўкі цягнуцца за бліскі сьвет на тую свадзьбу. Татарцы Лід. (СГВ, 589). Завязаць белы свет каму. Няўхв. Зрабіць чыё-н. жыццё бязрадасным, нешчаслівым, цяжкім (звычайна з-за няўдалай жаніцьбы, замужжа). Завязаў ты мне белы сьвет, і цяпер жыві як хочаш. Курчоўцы Воран. Загнаць на той свет каго. Няўхв. Прывесці да смерці, выклікаць смерць каго-н. Ён міне сваімі выбрыкамі загоніць на той сьвет. Клепачы Бераст. За далёкі свет ісці і пад. Далёка. Я, як маладою была, то хадзіла, кап навучыцца крою, да адной удавы. Хаця й далекавата яна жыла, але ш і хадзіла за далёкі сьвет. Равіны Карэл. Ой жа і заслалі мяне за далёкі сьвет. Астрына Шчуч. Адзін за далёкі сьвет паехаў, і другая намыльваяцца. Літараўшчына Карэл. За свет ісці і пад. Далёка. Пацягнуўся ён недзе за сьвет. Кашалёва Навагр. Чаго за свет ехаць да радні? Дакудава Лід. (СПЗБ-2, 177). Ано была адна дачка ў мяне, як вока ў ілбе, і тая за свет замуж пашла. Заполле Івац. (ДСК, 21). Звесці на той свет каго. Няўхв. Прывесці да смерці, выклікаць смерць каго-н. Зьвяла на той сьвет майго старога гэтая праклятая ўдуха, пасьля запаленьня стаў удушлівым і сканаў. Крывічы Іўеў. (СГВ, 500). На свет божы глядець. Жыць, існаваць. Ледзьве ногі да лошка дацягням, а наранку зноў усё значала. І іншы рас і на сьвет Божы глядзець ні хочацца. Марцінавічы Зэльв. (ДМГ, 148). На той свет адвесці каго. Няўхв. Прывесці да смерці, выклікаць смерць каго-н. Я сказала сыну: «Давай падзелімся. Мая нявеста на той свет адвядзе мяне». Стральцы Гродз. (ЗНС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзембрава
10 👁