СВАІМ. На сваім паставіць. Гл. паставіць на сваім. На сваім стаяць. Гл. стаяць на сваім. СВАІХ. Да сваіх збірацца, сабрацца. На той свет, у магілу. Жывеця, дзеткі, вы маладыя, а мне ўжэ пара зьбірацца да сваіх. Вараны Бераст. (ЗНФ, 27). Аніся ўжэ да сваіх была сабралася, а ціпер паправілася трохі, ун нешта ў гародзі корпаяцца. Падароск Ваўк. (ЗНФ, 27). Ну, Маня, прыбрала я ўжэ ўсё на сьмерць, трэба да сваіх зьбірацца. А то і жыць ні жыву, і Бох сьмерць ні дае. Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 27). Да сваіх пайсці. Гл. пайсці да сваіх. СВАТ. Ні сват ні брат. Зусім чужы чалавек, не сваяк, не родны. Ён мне чужы чужанец, ні сват ні брат. Баброўня Гродз. (СНМ, 164). Як сват на васэлі. Няўхв. Бесклапотна, без справы, без занятку (сядзець). Як прыедзя да нас, ту і рукі да работы ні прытуліць, сядзя і сядзіць сабе рукі склаўшы як сват на васэлі. Крупава Лід. (Хітр., 62). СВАТА. Ні свата ні брата. Нікога з родных. Ганна жыла адна. Ні свата ні брата. Колкі Дзятл. СВАТЫ. У сваты набівацца каму. Гумар. Наступаць на нагу каму-н. Ты хіба мне ў сваты набіваяся, па нагах топчася? Ваўкавічы Навагр. Вар. у радню (у сваты) набівацца. СВАЦЦЯ. Пераезная свацця. Дзіця, якое прывыкла быць на руках, якое пераходзіць з рук на рукі старэйшых. Ну хадзі да мяне, пераезная ты свацьця, толька й сядзела п на руках. Косцевічы Астр. Як свацця на вяселлі сядзець. Вельмі важна, ганарліва. Сядзіць як свацця на вяселлі. Чэхі Астр. (ППФВ, 60). СВЕНТА. Як свента турэцка сядзець. Нічога не робячы, без справы. У Марысі пытаюцца, чаму сядзіць яна як сьвента турэцка. Кодзеўцы Гродз. СВЁНТКІ. І на свёнткі і на пёнткі. Няўхв. На ўсе выпадкі жыцця. Пра неахайныя адносіны да свайго адзення. І на сьвёнткі і на пёнткі тую марнатку цягае, доўга яна ў яго ні набудзя. Ятвезь Ваўк. У нас быў Сюдак такі. Усё ў адным адзеньні і да дзяўчат, і на работу ў тым самым. Як гаворыцца, і на сьвёнткі і на пёнткі. Ні ўмеў ніяк адзежу шанаваць. Лунна Маст. ● Параўн. польск. w świątki i piątki 'заўсёды аднолькава'. У чым у свёнткі ў тым у пёнткі. Няўхв. На ўсе выпадкі жыцця. Пра неахайныя адносіны да свайго адзення. У чом у свёнткі ў том у пёнткі. Багданаўцы Шчуч. (ППФВ, 63). СВЕНТЫ. Све´нты-недаткне´нты. Няўхв. Вельмі далікатны, крыўдлівы, які не церпіць вольнасцяў у абыходжанні, жартаў і г. д. Такая ўжо сьвента-недаткнента. Нічога ш кепскага ёй ні сказала, а ўжо надулася. Косцевічы Астр. СВЕТ. Адкрыўся свет каму. Стала намнога лепш, вальней жыць каму-н. Настала новае жыццё бес паноў, папоў і царквы, аткрыўся сьвет людзям. Казловічы Сл. (БД, 211). Белы свет. Навакольная рэчаіснасць – сусвет, зямля, з усім, што на ёй існуе; жыццё ва ўсіх яго праявах. Хачу паўзірацца, што робіцца на белым свеце, а то век пражыла і нічого ні бачыла. Пальніца Гродз. (СНМ-2, 169). Блізкі свет ісці, ехаць і пад. Вельмі далёка. Гэта ш трэба бліскі сьвет ісьці на музыкі, а ён жа павіхрыўся на тыя вечарке. Вострава Зэльв. (СБНФ, 29). Ісці блізкі свет. Лукавіца Гродз. (СНМ, 184). Гэта ні жарты – ісці бліскі свет, дзе тое Грайно. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 95). Ці варта ехаць блізкі свет на два дні. Доневічы Іўеў. (ППФВ, 9). Куды ты сабраўся бліскі сьвет. Руда Яварская Дзятл. Дзе гэта ты блізкі сьвет пайдзеш? Парэчча Гродз. І трэба ж было табе ісьці бліскі сьвет. Дзегцяры Шчуч. (СГВ, 579). І хочацца вам цягнуцца бліскі сьвет. Геранёны Іўеў. Ні ідзі бліскі сьвет. Ліпск Лях. Як пацягнецца бліскі сьвет – шукай яго потым. Пескі Маст. Вар. блізкі свет (блізкага свету). Брыдзіць свет. Няўхв. 1. Жыць без пэўнай справы, без карысці для іншых. Колькі можно брыдзіць сьвет?! Сь цібе ўжэ куры сьмяюцца, валацуга ты чортаў! Марцянаўцы Ваўк. 2. Паводзіць сябе непрыстойна. Не брыдзь, дзеўка, сьвету, пасаромся людзей. Галавічполе Шчуч. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁