Балотца Навагр. Хваціць, хваціць, унучак, мыцца, бо сарока на хвасьце панясе. Краскоўскія
Горы Навагр. Вар. сарока на хвасце панясе; сарокі на хвасце панясуць.
Як сарока балбатаць і пад. Многа, залішне. Балбочаш як сарока, а толку ніякага
няма. Вераб'і Астр. Зоська тарахцела як сарока, не разабраць было, што гаворыць.
Сіняўшчына Іўеў. (СГВ, 619). Сьціхнеш ты ці не, трашчыш як сарока! Дубна Маст.
Як сарока на падворку. Цікаўна, пранырліва, пранікліва (заглядваць, выведваць).
Хведар усюды заглядаў, шнырыў як сарока на падворку. Пагарэлка Карэл. (СГВ, 619).
Як сарока на хвасце разносіць. Вельмі хутка (разносіць плёткі, чуткі, навіны і пад.).
Пры Любачцы нічого ні гавары, бо яна разьнясе па сяле як сарока на хвасьце. Мацвееўцы
Ваўк. Толькі й шые, кап дзе што пранюхаць, ды так потым прэнтко [хутка] разьнясе, як
сарока на хвасьце. Не знаеш, дзе скуль і ўзялося. Бастуны Воран.
САРОКІ. Сарокі на хвасце панясуць каго. Хто-н. вельмі чыста вымыўся. Пра дзяцей.
Хваціць кашарыцца, сарокі на хвасце панясуць. Купіск Навагр. (СНМы, 172). Вар. сарока
на хвасце панясе; сарокі на хвасце панясуць.
САРОЧКА. Як новая сарочка з плоту згінуць і пад. Жарт. Бясследна, невядома
дзе. – Ці бачылі Юрыка? – Не. – Згінуў як новая сарочка с плоту. Мацвееўцы Ваўк.
САРОЧКІ. Свае сарочкі баяцца. Быць надта палахлівым. І чаго ён такі? Свае сарочкі
баіцца! А яшчэ кавалер! Хто з табою пойдзе каля магілкаў уночы? Грабава Зэльв.
(Стэц.-1, 185).
САРОЧЦЫ. У сарочцы радзіўся. Шчаслівы, удачлівы, вязучы. У сарочцы ты
радзіўся, мала хто вярнуўся с таго пекла. Хілякі Бераст. Я, мусіць, у сарочцы радзіўся, бо
ўсю вайну прашоў і пуля нат ні зачапіла. Дарагляны Маст.
САСНОЎСКІ. Сасноўскі абнімае каго. Жарт. Хіліць на сон каго-н. – Нівідома, што
ночай рабіла, калі цябе днём Сасноўскі абнімаіць?... – Гэта ш во з марозу прышла,
прысела да цёплай сьценкі [печкі] – і на сон пацягнула. Косцевічы Астр. ● Сасноўскі –
каламбурнае ўтварэнне, звязанае са словам сон.
Сасноўскі пад'язджае (пад'ехаў) да каго. Жарт. Хто-н. дрэмле седзячы, стоячы
ці знаходзіцца ў паўсонным стане. Што, Сасноўскі пад'яжджаіць?.. Носам дзюбаіш.
Глядзі, кап стала ні пашкодзіў, як дзяцел. Ідзі лепяй спаць, то хоць польза будзіць, а то –
ні адно, ні другое: ні кіно, ні сон. Косцевічы Астр. Пэўня, ужо Сасноўскі пад'ехаў [да
дзіцяці], бо ўсё ходзіць і хныкаіць. Трэба лажыць спаць, алі ні еўшы яшчэ. Косцевічы Астр.
САСУ. Ні да са´су (спасу) ні да лясу. Няўхв. Нікуды не вартае што-н., нікуды не варты
хто-н. Што гэта за адзеня, што за ладнасьць – ні да сасу ні да лясу, хвост некі с тылу
вісіць. Бастуны Воран. Ну й чалавек!.. Ні да спасу ні да лясу, толькі сьпіць і есьць. Пеляса
Воран. ● Параўн. польск. Sas уст. 'саксонец', 'кароль саксонскай дынастыі'; las 'лес'.
Відаць, узнік на аснове польск. прыказкі jeden do Sasa, drugi do lasa 'хто ў лес хто па дровы'.
САТАНОЙ. Сатаной у вочы лезці. Асудж. Назойліва, неадчэпна прыставаць,
дакучаць. Сатаной у вочы лезе – дай ды дай. Ну а дзе ш я яму вазьму той гарэлкі. Уселюб
Навагр. Нап'ецца, і не, кап спакойна лехчы, так будзя чапляцца, сатаной у вочы лесьці.
Правыя Масты Маст.
САЎКА. Як збянтэжаны Саўка. Разгублены, прыгнечаны, устрывожаны. Чаго гэта
ты як збянтэжаны Саўка? Хіба што нядобрае зрабілася? Аколіца Лепі Воран. Чаго ты
стаіш як зьбянтэжаны Саўка? Ідзі сюды, ні бойся. Берагоўцы Шчуч. Ну, во табе... стаіць
як збянтэжаны Саўка, ні ведая, у якія дзьверы падацца. Сянькоўшчына Сл.
Як Саўка з рэшатам хадзіць, бегаць і пад. Бяссэнсава, недарэчна. Бегая с той кнігай
як Саўка з рэшатам. Сурынка Сл.
СВАЁ. Сваё ўзяць. Выявіць сябе, праявіцца ва ўсёй паўнаце. Быў некі здохлы, а гадэ
сваё ўзялі – мажнея хлопяц на вачох. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 71).
Як не ў сваё пхаць і пад. Шмат, празмерна (есці). Можа ўжо хопіць есьці, пхаяш як
ні ў сваё. Іўе Іўеў
Дадатковыя словы
верабі, напецца, падехаў, падяжджаіць, падязджае
13 👁