Як сам не свой. Моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы, адчаю. Калі яму
прыбачыцца нябошчыца-жонка, то ходзіць цэлы дзень як сам ні свой. Сімакава Карэл.
(СГВ, 377). 3 усяго гэтаго ён, мусі, звар'яцеў, ходзіць як сам ні свой. Квасоўка Гродз.
(СНМ-2, 87). На яго як надыдзя затлумене, та ходзіць як сам ні свой. Пагараны Гродз.
(СНМ-2, 84).
САМА. Хоць сама лажыся есці. Іран. Зусім няма чаго (есці). Дажыліся да ручкі, у
халадзільніку пуста, есьці хоць сама лажыся. Косцевічы Астр.
САМАВАРА. Як з самавара пара. Іран. Абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за
другога. Звычайна пра мужа і жонку. Глядзі ты, як сышліся: і харакцярам, і выглядам. Ну,
пара як с самавара. Пастарыні І Смарг.
САМАЕ. Самае што. Якраз, самы раз. Самае што во ў час пасьпеў, толькі зьбіраліся
за стол садзіцца. Дзеравянчыцы Сл.
САМО. Само сабой. Асобна. Нічальніцы само сабой, а клешні само сабой у кроснах.
Вострава Сл. (СМГВ, 231).
САНДАЛІ. Сандалі адкінуць. Памерці. Ай, якое там здаровя: сандалі зара
аткіну. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 64). Адыдзі па-добраму, а то як дам – і сандалі аткіняш.
Бабіна Гродз. (ЗНФ, 64). Хварэя ўсё і хварэя, скора, мусі, сандалі аткіня. Забалаць Воран.
(ЗНФ, 64). Яна чуць сандалі не адкінула. Валеўка Навагр. (СПЗБ-4, 364). С Косцікам
кепско зрабіласё, чуць сандалі не аткінуў. Валеўка Навагр. (СПЗБ-5, 435).
Часаць сандалі адкуль. Пераважна ў форме загаднага ладу. Ісці адкуль-н., уцякаць.
Чашы сандалі адгэтуль, пакуль я добры, а не – позно будзя. Бабіна Гродз.
Шараваць (пашараваць) сандалі. Жарт. Танцаваць. Хопіць ужэ сёньня шараваць
сандалі, ідзем дахат. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 80). Хадзем хіба і мы, бабкі, пашаруем сандалі.
Бершты Шчуч. (ЗНФ, 80).
САНІ. На паповы сані глядзець. Быць моцна хворым. Які там бацька, ужэ на
паповы сані глядзіць. Копаніха Смарг.
На ўсе сані. 1. пані. Багатая, заможная. Бач, яка пані – на ўсе сані. Гласевічы Сл.
(ППФВ, 7). 2. разваліцца. Асудж. Шырока, займаючы многа месца (рассесціся).
Патсунься, дай сесьці! Разваліўся на ўсе сані! Малыя Вайшнарышкі Ашм. Я зь дзіцём
стаю, а яна развалілася на ўсе сані, з места ні зрушыш. Левыя Масты Маст.
Як шыткавыя сані падыходны. Ухв. Вельмі (падыходны). Пра чалавека, які ўмее
падысці да кожнага, дагадзіць кожнаму. Хоць малады, а падыходны як шыткавыя сані.
Кронькі Шчуч. ● Шыткін – вясковая мянушка мужчыны. Ён быў на ўсе рукі: і кавалём, і
краўцом, і стэльмахам. Меў зробленыя сваімі рукамі вельмі зручныя сані, якія часта
прасілі суседзі, каб з'ездзіць куды-н.
САНЯМІ. Як з санямі на стол. Не да месца. Куды ты сунясься як с санямі на стол?
Табе даўно пара зьбірацца дахаты. Сенцяняты Смарг. (СГВ, 615).
САНЯХ. Ні па санях ні па калёсах каму. Нейтральнае, бесстаронняе для каго-н., без
падтрымкі якога-н. боку (у спрэчцы). Васіль думаў, што я за яе буду, аля мне ні па санях
ні па калёсах. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 54). Што ты ўмешваяса? Табе гэто мусово быць ні па
санях ні па калёсах. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 54).
САПУНЦЫ. У Сапу´нцы пайсці. Жарт. Спаць, звычайна пасапваючы. Толькі лёх і
адразу ў Сапунцы пайшоў. Нача Воран. Вар. у Сапуны (у Сапунцы) пайсці. ● Сапунцы –
каламбурнае ўтварэнне ад сапці.
САПУНЫ. У Сапуны´ пайсці. Жарт. Спаць, звычайна пасапваючы. Нічого, я дзе-
небуць на тапчанчыку ціхенько ў Сапуны пайду, мне много ні трэбо. Вензавец Дзятл.
Вар. у Сапуны (у Сапунцы) пайсці. ● Сапуны – каламбурнае ўтварэнне ад сапці.
САРОКА. Сарока на хвасце панясе каго. Хто-н. вельмі чыста вымыўся. Пра дзяцей.
Так ужо вымылася, што сарока на хвасьце панясе. Шчорсы Навагр. Кажуць «сарока на
хвасьце панясе», калі чысты, вымыты, чысьцянько адзеты, глаўнае, што сам чысьцянькі
Дадатковыя словы
зваряцеў, зездзіць
13 👁