пераломіць. Лаўрыновічы Зэльв. Вар. саломіну (саломку, саломінкі) не пераламаць. САЛОМКАЙ. І саломкай заламаць каго. Выкінуць з памяці, забыць назаўсёды каго-н. – І як гэта так выйшла: хадзіў, хадзіў за табой, а ажаніўся з другой? – Патрэбен ён мне, я яго ўжо й саломкай заламала. Косцевічы Астр. САЛОМКУ. Саломку не пераламаць. Асудж. Зусім нічога не рабіць, не дапамагаць каму-н. Даўней у хаце маладая паненка сядзіць і нават саломку не пераламая, чакая, пакуль пакаёўка прыдзя прыбярэ ўсё. Старая Дубавая Гродз. (СГВ, 606). Вар. саломіну (саломку, саломінкі) не пераламаць. САЛЬЦЭ. Сальцэ завязаць. Гумар. Адпачыць, паляжаць пасля яды. Добро паела. Трэбо лехчы сальцэ завязаць. Лунна Маст. Якая можа быць работа посьля палудня, трэбо хоць сальцэ завязаць. Старына Маст. Вар. сала (садла, сальцэ) завязаць. САМ. І сам не гам і другому (і нікому, і каму) не дам. Асудж. Вельмі скупы, не падзеліцца з іншымі нават тым, што сам не скарыстае. Прасіласа, кап яблык дала – усё ф пустую. У самой пагнілі, а ні дала ш. Во чалавек – і сам ні гам і другому ні дам! Лунна Маст. Калі яно табе не патрэбна, то аддай мне, а то й сам ні гам і другому ні дам. Дземорава Шчуч. І сам не гам і другому не дам. Ятвезь Ваўк. (ППФВ, 32). І што ты ў яго просіся, гэта ні такі чалавек. Ён і сам ні гам і нікому ні дам. Мардасы Шчуч. Калі яно табе ні патрэбна, то аддай мне, а то і сам ні гам і другому ні дам. Дземорава Шчуч. От ужэ чалавек: сам ні гам і каму ні дам. Монькавічы Маст. Сам не гам і каму не дам.Баранавічы Гродз. (СНМ-1, 191). Сам да сябе прысці. Выйсці са стану моцнага ўзбуджэння, непрытомнасці, забыцця і г. д. Сполаху я ні магу сама да сябе прысьці, у вачах матылі лятаюць, ногі паткашваюцца. Слабасьць. Леснікі Лід. (ДМГ, 211). Сам-насам. Без сведак. Яны пагаварылі сам-насам і разышліся. Крывічы Зэльв. (СГВ, 423). Сам па сабе. 1. Адзін, без нікога. Дзеці мае павыяжджалі, стары мой памёр, жыву сама па сабе. Вострава Сл. (СГВ, 423). Усе разам ідуць, а стары сам па сабе. Турэц Карэл. (СГВ, 423). 2. Замкнёны, нелюдзімы, некампанейскі. Эдзікаў бацька, дзет Валоцька, такі быў сам па сабе. А мой бацька быў дабрэйшы, гарэхаў назьбірае, насушыць, прынясе, падзеліць. Шчачынова Гродз. Сам праз сябе. Самастойна, без чыёй-н. дапамогі. Вот здатны хлопяц, многаму чаму сам прас сібе навучыўса. Бабіна Гродз. Бацька твой у Куцю радзіўся, таму ён такі шчасьлівы, у школу хадзіў, пайдзеш, ту выхваляны ад усіх учыцялёў, і тут на мейсцу, і ў цехніцы, і ў акадэміі. Многія і самыя прас сібе падабіваліся. Поліпніца Воран. Потым сама праз сябе вучылася, вучылась па славянску, мяне троху бацюшка ў царкве вучыў. Ашмяны Ашм. У нас у аднаго хлопца гармонік быў, сам прас сібе навучыўсо іграць. Белева Гродз. (СНМ-2, 49). Нідзе ні вучылася, бо грошай ні было ў бацькоў, сама прась сібе чытаць навучылася. Уселюб Навагр. У людзі вышаў сам прас сібе. Правыя Масты Маст. Сам пры сабе. Поўны, мажны. Ну дзе ш яна худая!.. Наабарот, сама пры сабе. Малюкі Воран. Сам сабе. 1. жыць. Адзінока. Багдан век пражыў сам сабе, як той пень у леся. Мыслава Сл. (СГВ, 606). Так і пражыў ён усё жыцьце сам сабе пасьля яе сьмерці. Скідзель Гродз. 2. Для сваіх патрэбаў, на сваю карысць (рабіць што-н). Сам сабе кажды сеяў лён. Васілевічы Гродз. (СПЗБ-4, 359). 3. Без чыёй-н. дапамогі, апекі, самастойна (жыць, рабіць што-н.). Адваротны ён чалавек, як воўк той, усё сам сабе. Старажоўшчына Івац. (ДСК, 17). Як сам велькі чаго. Вельмі многа (пераважна работы, клопатаў, турботаў у каго-н.). Работы ў міне сёдня як сам велькі, ні знаю, за што хватацца. Бабіна Гродз. ● Велькі – вялікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзембрава
19 👁