Сала завяжацца (завязалася). Гумар. З'едзенае добра засвоіцца. Пайдзі ціпер паляжы, хай сала завяжацца, бо шкодна рабіць адразу пасьля яды. Пагранічны Бераст. Ну вось паелі, трэба паляжаць, хай сало завяжацца. Мацвееўцы Ваўк. Ну добра паелі, ціпер трэба, кап сало завязалася, а пошля пойдзям. Мацвееўцы Ваўк. Сала завязаць. Гумар. Адпачыць, паляжаць пасля ўжывання ежы. Так добра наелася, трэба ісьці паляжаць, сала завязаць. Кямелішкі Астр. Вар. сала (садла, сальцэ) завязаць. Сала навісла на галаві´сла ў каго. Няўхв. У каго-н. брудныя, непамытыя валасы. Ідзі памый галаву, а то ўжэ сала навісла на галавісла. Хадзілоні Шчуч. Як сала без хлеба (без солі) дурны. Абразл. Зусім (неразумны, дурны). От, што с табой гаварыць, дурны як сала бес хлеба. Ашмяны Ашм. Што ты ад яго хочаш, ён жа дурны як сало бес солі. Драчаны Свісл. Як сала ў бочцы жыць. Вельмі добра, прывольна, без турботаў і клопатаў. – Як дачка ваша жыве? – А што для яе бракуя, жыве як сало ў бочцы. Індура Гродз. САЛАЎЮ. Як салаўю свісток патрэбны. Насмеш. Зусім не (патрэбны). Патрэбен ты мне як салаўю свісток. Пяскі Шчуч. САЛДАТЫ. Ні ў салдаты ні ў матросы і ні ў загваздку ў калёсы. Іран. Ні да чога не здатны, нічога не хоча рабіць. Куды ш ты будзеш варт беш школы? Ні ў салдаты ні ў матросы і ні ў загвазтку ў калёсы. Закальное Любан. Ні ў салдаты ні ў матросы ні да зі´мнэй во´ды. Іран. Ні да чога не здатны, нічога не хоча рабіць. Табе, Стэфця, хоць сын заўжды паможа, а мой дык, як кажуць, ні ў салдаты ні ў матросы ні да зімнэй воды. Канвелішкі Воран. Ні ў салдаты ні ў матросы ні падмазываць (адно змазваць) калёсы. Іран. Ні да чога не здатны, нічога не хоча рабіць. Работнік зь яго... ні ў салдаты ні ў матросы ні падмазываць калёсы. І, здэцца, у вёсцы вырас. Малюкі Воран. Вось дзе бандыта расьце – ні ў салдаты ні ў матросы ні падмазываць калёсы. Вішнева Смарг. Вучыся, сынку, каб была якая сьпецыяльнасць, а то як той будзяш – ні ў салдаты ні ў матросы ні падмазываць калёсы. Вензавец Дзятл. Ды ён нігодны нікуды – ні ў салдаты ні ў матросы адно змасваць калёсы. Дубна Маст. Ні ў салдаты ні ў матросы адно змазваць калёсы. Малыя Сцяпанішкі Маст. (МСГВ, 603; ППФВ, 48). САЛЁНІКІ. Салёнікі студзіць. Цалавацца. Маму, а чаму, калі цалуюцца, та дзет кажа, што яны салёнікі студзяць? Студзенікі Свісл. ● Салёнікі – адвараная ачышчаная бульба. САЛЁНКІ. Даваць (даць) салёнкі каму. Рэзка прабіраць каго-н., моцна сварыцца на каго-н. Мусі, рэтко даеш салёнкі свайму старшаму, бо распусьціўса натто. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 25). Ну й дам я сёня свайму гаспадару салёнкі! Гэта ш катора пара гавару й гавару, кап дзьверы наладзіў. Даўлюдаўшчына Шчуч. (ЗНФ, 25). САЛОМА. Салома ў галаве ў каго. Няўхв. Хто-н. бесталковы, неразумны. Алі што ні кажы, усё роўна ў яго салома ў галаве. Кавалі Бераст. Няўжо ты думаяш, што ва ўсіх салома ў галаве, а толькі ты адзін разумны? Гудзевічы Маст. Як гнілая салома размякнуць. Вельмі моцна (збянтэжыцца, расстроіцца, расслабіцца). Размяк як гнілая салома. Сімакава Карэл. (ППФВ, 54). САЛОМАЙ. Саломай крыты. Светлавалосы. Такія ўжэ белянькія валасы, саломай крыты. Малая Бераставіца Бераст. САЛОМІНКІ. Саломінкі не пераламаць. Асудж. Зусім нічога не рабіць, не дапамагаць каму-н. Анічога ні хоча рабіць, саломінкі ні пераломіць. Залацеева Зэльв. Ваш зяць Васілю вам ва ўсім памагая, а наш саломінкі ні пяраломіць. Уселюб Навагр. (ЗНФ, 64). Рукі баіцца запэцкаць. Тыдні два прабыў у бацькі і саломінкі ні пяраламіў. Галынка Зэльв. (ЗНФ, 64). Вар. саломіну (саломку, саломінкі) не пераламаць. САЛОМІНУ. Саломіну не пераламаць. Асудж. Зусім нічога не рабіць, не дапамагаць каму-н. Ой, што ты кажаш, што Люся работніца?! Яна сядзіць у хаці, нат саломіну ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедзенае
15 👁