САВІЧАХ. У Савічах большыя родзяцца як ты ёсць. Скеп. Малога росту. Пра
чалавека. Маўчы ўжэ! Вунака ў Савічах большыя родзяцца як ты ёсьць і то так многа ні
брэшуць. Першамайск Шчуч. ● Савічы – назва вёскі ў Шчучынскім раёне.
САГАНЕ. Як у сагане. Парыць, ахоплівае спякотай. Пра гарача-вільготнае надвор'е.
Зграбаймо сено, бо стало як у сагане, відаць, скоро будзя велька навальніца. Ашмянцы
Шчуч. Вар. як у гаршку (у сагане).
САД. Як сад на пагодзе жыць. Вельмі добра, у росквіце. Нехта жывець як сад на
пагодзе, а некаму ні шэньціць. Косцевічы Астр.
САДЛА. Садла завязаць. Гумар. Адпачыць, паляжаць пасля прыёму ежы. От смачна
паеў, тэраз пайду садла завяжу. Дайнава Воран. Вар. сала (садла, сальцэ) завязаць.
САДОМА. Садома і гамора. Крайняе бязладдзе, поўная неразбярыха, сумятня. Што
там тварыласо – расказаць цяжка: садома і гамора, малыя і старыя беглі, лямантавалі,
усё гарэло. Занявічы Гродз. (СНМ-2, 203).
Садома яго мора. Крык, шум, бязладдзе. Мае мама і тата булі супраць нажычонага,
таму як ён часам любіў зазірнуць у чарку, а потым садома яго мора на ўсю нашую вёску.
Пагарэлка Карэл. А ён любіў пабуяніць, дзе садома яго мора, там заўсёды і ён. Студзенікі
Свісл.
САЖА. Як сажа бяла дзяла. Кепскія (справы). Дзяла ў мяне, унучак, як сажа бяла.
Старынцы Бераст.
САКЕРА. Як сакера плаваць. Іран. Вельмі дрэнна. Толькі вы, людзі, знайця, што
плаваю я як сакера, таму ў воду лесьця самыя, безь міне. Бабіна Гродз. Вар. як сякера
(сакера).
САКЕРКУ. Знайшоў (нашоў) сакерку за лаўкай. Выкл. Іран. Выказванне іранічных
адносін да каго-н., яго дзеянняў, слоў. Знайшоў сакерку за лаўкай. Пагараны Гродз.
(СНМ-2, 204). – Мам, а я сушаныя грушы на печы нашоў, а ты ні знала! – Ага, нашоў
сакерку за лаўкаю, я сама іх там палажыла. Стокі Свісл. Вар. знайшоў (нашоў) сякеру
(сякерку, сакерку) за (пад) лаўкай.
Хоць сакерку на нос вешай. Няўхв. Дзе-н. спёртае паветра, няма чым дыхаць. Хоць
сакерку на нос вешай. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 195).
САКЕРУ. Сакеру можна вешаць. Няўхв. Дзе-н. спёртае паветра, няма чым дыхаць.
У хату ня зайсці, як бздзюха пабудзя: сакеру можна вешаць. Купіск Навагр. (СНМы, 170).
Хоць сакеру вешай. Няўхв. Дзе-н. спёртае паветра, няма чым дыхаць. Ну і накурылі
мужчыны ў хаці, хоць сакеру вешай. Кавалічы Гродз. (СНМ-2, 250). Вар. хоць сякеру
(сакеру) вешай.
САКЕРЫ. З-пад сакеры. Зроблены груба, неакуратна. Раней швэдар быў як швэдар,
акуратна рабілі, а ціпер з-пад сакеры. Руда Яварская Дзятл. Вар. з-пад сякеры (з-пад
сакеры).
САКОЛ. Гол як сакол. Вельмі бедны, нічога не мае. Уваходзіў у хату ён гол як сакол.
Хілякі Бераст. Дочку за Міхала ні атдалі, бо ён быў гол як сакол. Салтанішкі Воран. Ён і
пасах мне добры даў: карову сь целям, авец, дабра ўсякага. Фэля ж мой гол як сакол быў.
Гнезна Ваўк. (ДМГ, 18). Ціпер дзеці-выгоднікі. І матоцыкі, і машыны бацькі
паспраўляўшы. А я так і жаніцца ніяк не мог, бо быў гол як сакол. Заборцы Астр. Сам гол
як сакол і жонку такую саму знайшоў. Старына Маст.
САКОЛЯ. Як Саколя з Марцісяю. Зусім розныя, не пара адно другому. Ну й Ясюк і
выбраў жоначку, ходзяць як Саколя з Марцісяю. Заборцы Астр.
САЛА. Несалёнае сала. Асудж. Няўдзячны чалавек, які незаслужана робіць каму-н.
непрыемнасці. Скажу табе ў вочы, што рас ты так зрабіў, то нясалёнаё ты сало!
Кайшоўка Карэл. (ЗНФ, 51). Падумаць только, што нагаварыў на міне Антон, гэто
нясалёнаё сало! Русацін Карэл. (ЗНФ
Дадатковыя словы
надворе
16 👁