САБАЧКА. Як сабачка дворны прыгаворны. Іран. Вельмі (гаваркі, балбатлівы). Зьбяруцца бабы і, знаяш, пачынаюць языкамі малоць. І ён зь імі. І ні ўступіць нікому, перабівая, дабаўляя. Пагаворны як сабачка дворны. Залацеева Зэльв. САБЕ. Ат сабе. Не зусім добры, не вельмі вартасны, не вельмі што. Які там ён добры! Ат сабе садок дый усё. У людзей не такія сады. Міратычы Карэл. (БФ, 59). Па сабе. 1. жыць Асобна, незалежна адзін ад другога. Жылі ў адной хаці, алі па сабе. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-3, 268). Дваццаць гадоў па сабе жывуць. Яны то жывуць па сабе. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 268). 2. Паасобку. Нашыя маладыя ўжо перагаварыліся, бо па сабе да хаты прыйшлі. Галімшчына Іўеў. (СГВ, 341). 3. Адзінока, замкнута. Есьць у нас разлучніцы і жывуць па сабе, ні выходзяць другі раз замуж. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 417). Пры сабе. 1. Цяжарная. Карэнчыкава Маня ўжэ зноў ходзіць пры сабе. Лунна Маст. Мусі, Маня зноў пры сабе ходзіць. Шурычы Свісл. 2. Поўны, мажны. Дзеўчына тая пры сабе, аля хароша, зь ліца натта. Падазёркі Гродз. САВА. Сава дзён не паела. Яшчэ хопіць часу зрабіць што-н. Ні піражывай, другі рас паедзяш і купіш гэту калыску, сава дзён не паела. Студзянец Смарг. Як сава грудавая сядзець. Празмерна спакойна. Сядзіць як сава грудавая. Дубінка Гродз. САВЕ. Як саве жывецца. Кепска, непамысна. А пра маё жыцьцё лепш не пытайся, жывецца як саве той. Асіпаўцы Воран. (СГВ, 618). Тую бабу ні любяць, ні даюць ходу ёй, жывецца як саве. Жукевічы Бераст. САВЕТАМІ. За саветамі. У часы савецкай улады. Кукурузы раней ні было, а за саветамі ў калхозі сеюць кукурузу. Куклі Воран. (МСГВ, 249). Мой бацька рабіў у пана ўсё жыццё, бо галец быў, гэта ўжо за саветамі сталі жыць, як людзі. Міжэвічы Сл. (СГВ, 107). За тымі саветамі. У перыяд з 1939 па 1941 год, калі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Гэто было яшчэ за тымі саветамі, у саракавом гаду. Такі велькі марос быў, што ўсе сады павымярзалі. Бабіна Гродз. Бывало, пойдзяш за тымі саветамі ў магазін – ну, усё есьць, што толькі хочаш. Першамайск Шчуч. САВЕТАХ. Пры другіх саветах. У перыяд пасля 1945 года, калі зноў усталявалася савецкая ўлада. Пры другіх саветах Скарупчыну хату перавязьлі ў Бандары і зрабілі фап. І лесьнічоўку недзе перавязьлі. А Амерыканцавы дзеці хату прадалі. Бандары Гродз. Пры першых саветах. У часы савецкай улады з 1939 па 1941 год. Пры першых саветах пастроілі ў нас магазін. Перавязьлі аднекуль і паставілі на гародзі Любы Зорко. На магазіні даўней быў ганак зроблены. Пры першых саветах тут усе очарадзі ўстанаўлялі. У два, у тры часа ночы ўставалі, ішлі очарадзь занімалі, каб булку хлеба дастаць. Хлеба ні было. Віктар Іляшовых тады таргаваў, Якуб Зорко таргаваў. Водка была разьліўная пры першых саветах. Бандары Гродз. Пры саветах. У часы савецкай улады. Калі вучыліся пры саветах, то тых, хто меў два – чытыры класы, атсаджвалі назат. Залацеева Зэльв. Помню, як у школу пашоў, пашоў я за палякамі, а кончыў пры саветах. Бердзікі Ваўк. (ДМГ, 19). А пры саветах у вашуй хаці школы ўжэ ні было. Бандары Гродз. Ціперака жалество стало дарагое, а пры саветах дарэмшчына была, танно прадаваласо. Зарубічы Гродз. (СНМ-2, 61). Пры тых саветах. У перыяд з 1939 па 1941 год, калі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Пры тых саветах ён прадсядацелям быў, першы калхос у раёні арганізаваў. Караліно Гродз. (СНМ, 124). САВЕТЫ. Першыя саветы. Савецкая ўлада з 1939 па 1941 год. Першыя саветы ўстрачалі сь цвятамі, з музыкай, ігралі, сталы ставілі на гуліцы, выпівалі, што ўжэ прышлі саветы, будзем жыць. Азёры Гродз. САВІЧА. Адправіць да Савіча пад бярозу каго. Няўхв. Давесці да смерці каго-н. Ох і атправіць мяне гэты прайдзісьвет да Савіча пад бярозу, ні ведаю, як зь ім далей жыць, што рабіць. Лылойці Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁