Хоць на сабаку вылі (лі, злі). Няўхв. Зусім нясмачны, нясмачна прыгатаваны. Сягонячы наварыла капусты – хоць на сабаку вылі. Вострава Зэльв. (СБНФ, 293). Ах, міленькая мая, якая там яда была – хоць на сабаку лі. Ваўкавічы Навагр. Суп гэты хоць на сабаку зьлі. Некрашы Гродз. Хоць сабаку вешай на кім. Іран. Хто-н. вельмі высокі, вялікага росту. Во ўжо вымахаў Юрась, хоць сабаку вешай. Саленікі Карэл. (СГВ, 612). Вар. хоць сабак (сабаку) вешай. Як сабаку. Няўхв. 1. аблаяць. Вельмі моцна (накрычаць, насварыцца на каго-н.). Прыйшоў стары п'яны – аблаяла як сабаку. Нёўда Навагр. 2. біць і пад. Вельмі моцна (біць). Маці пірыць яго як сабаку, а ён усероўно ні слухая, робіць сваё. Баброўнікі Гродз. (СНМ, 110). Пабілі міне як сабаку. Камяніца Ваўк. Як сабаку другі хвост патрэбны. Іран. Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-н.). Ой, патрэбны ты мне як сабаку другі хвост. Геранёны Іўеў. Як сабаку пятая нага патрэбны. Зусім не (патрэбны каму-н.) Ідзі, кап я цібе ні відзяла, патрэбны ты мне як сабаку пятая нага. Урцішкі Іўеў. Патрэбен ёй Бладысь як сабаку пятая нага. Рудня Стаўб. Патрэбен ты мне як сабаку пятая нага. Малі Астр. Патрэбен табе матоцык як сабаку пятая нага. Маіш ровар і езьдзі. Заборцы Астр. Вар. як сабаку (сабаццы) пятая нага (лапа). САБАЦЦЫ. Прышый сабаццы хвост. Няўхв. Зусім непатрэбны, лішні, не мае дачынення да чаго-н. Прышый сабацы хвост – сядзеў дзеля прыклёпу. Чамяры Сл. (НС-ць, 37). Прышый сабацы хвост, як у яго свой ёсць. Чамяры Сл. (ППФВ, 53). Сабаццы дарогі не ўказаць. Асудж. Нічога не зрабіць, правесці час без сур'ёзнага занятку, спраў. За ўсю жызьнь нідзе сабаццы дарогі ні ўказала, а ціперака яна гірой, бо сын выхады [у калгас] на яе пісаў. Мацвееўцы Ваўк. Вар. сабаку (сабаццы) дарогу (дарогі) не ўказаць (не паказаць). Сабаццы дарогу аддаць. Няўхв. Дарэмна, безвынікова схадзіць, з'ездзіць куды-н. Ну і зьезьдзіў, толькі сабаццы дарогу аддаў, так нічога й ні купіўшы. Сачыўляны Дзятл. Сабаццы не дарога. Гумар. Пераадольваецца без цяжкасцей, лёгка. Пра адлегласць, дарогу. З Русакоў у Амбіляўцы шэсьць кіламетраў дарогі німа, адно балота, а ён дзень у дзень хадзіў, а сам гаварыў: шэсьць кіламетраў сабаццы ні дарога. Амбілеўцы Шчуч. Зойдзяш, нічого с табой ні зробіцца, дзесяць вёрст сабацы ні дарога. Свіслач Свісл. Як на сабаццы зажываць. Досыць хутка, без ускладненняў (зажываць, загойвацца на кім-н.). Так руку разваліў. Другі ўжэ ўмёр бы, а на ём як на сабаццы зажывая. Гудзевічы Маст. Колькі ён ужэ ламаў сабе косьці, аля на ём як на сабаццы зажывая, і халера яго ні бярэ. Бабіна Гродз. Як на сабаццы блох чаго. Вельмі многа чаго-н. Сёлета ягат як на сабацы блох. Канюхі Ваўк. Як на сабаццы праехаць пражыць. Вельмі дрэнна, няўдала. Маладосьць наша прайшла, як сказаць, аткрыта, пражылі як на сабаццы праехалі мы. Нацкава Маст. Як сабаццы легчы. Іран. Вельмі мала. Пра плошчу. Але ш і ўскапала ты градаў, як сабацы лехчы. Сялявічы Сл. Як сабаццы палка патрэбны. Зусім не, ніколькі не (патрэбны). – Выхоць за міне замуш, будзяш жыць як у Бога за пазухай. – Ой, патрэбны ты мне як сабаццы палка. Пагранічны Бераст. Як сабаццы пятая нага (лапа) патрэбны. Зусім не, ніколькі не (патрэбны). Патрэбен мне той касьцюм як сабаццы пятая нага. Новы Двор Свісл. Патрэбны ты ёй як сабаццы пятая нага. Старынцы Бераст. Трэбо гэто хазяйство як сабаццы пятая нага. Сурынка Сл. Бало, жонка сварыцца з мужыком: патрэбны ты мне як сабацы пята нага. Дубна Маст. Патрэбны ён табе як сабацы пята лапа, кінь яго, пойдзям дахаты. Зэльва Зэльв. Вар. як сабаку (сабаццы) пятая нага (лапа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзіць, пяны, сурёзнага
13 👁