Сабакі місы ліжуць каму. Хто-н. вельмі неахайны. Акалух яна, ёй сабакі місы ліжуць.
Альшаніца Івац. (ДСК, 20).
У сабакі вочы (воч, гочы) пазычыўшы. Няўхв. Страціўшы сумленне, сорам,
набраўшыся нахабства. Пазірае ў сабакі воч пазычыўшы. Чэхі Астр. (МСГВ, 604;
ППФВ, 49). Хіба, у сабакі воч пазычыўшы, прыйшоў да нас. Дуды Іўеў. (ППФВ, 13).
У сабакі гочы пазычыўшы пазірае. Новая Бярэзіна Іўеў. (ППФВ, 63).
Што ў сабакі да году розуму. Няўхв. Мала, не хапае (розуму). У цябе розуму што ў
сабакі да году. Шчорсы Навагр. Вар. як (што) у сабакі да году.
Як дарашкевічавы сабакі здружыцца і пад. Няўхв. Няшчыра, для выгляду, для
паказухі (пасябраваць). Здружыліся яны як дарашкевічавы сабакі, а пару дзён назат
забіць адна адну гатовыя былі, паглядзім, што будзя заўтра. Моцевічы Лід.
● Этымалагічнае тлумачэнне наступнае. У паляўнічага Дарашкевіча былі два сабакі. На
паляванні яны дружна ганялі дзічыну, а на падворку, асабліва калі гаспадар даваў есці ці
лашчыў аднаго з сабак, гатовыя былі адзін аднаму перагрызці горла.
Як сабакі костку. Цалкам, поўнасцю (абакрасці). Абсмакталі [абабралі, абакралі]
мяне як сабакі костку. Заполле Івац. (ДСК, 15).
Як сабакі рвуць (дзяруць) ногі. Стомленыя, навярэджаныя, моцна баляць (ногі).
Столькі вёрст прайшоў па балоце. Ногі як сабакі рвуць. Дварчаны Свісл. Сёньня раней
лягу спаць: нахадзілася прас цэлы дзень – ногі як сабакі рвуць. Косцевічы Астр. Пакуль
прыдзеш с поля, то ногі як сабакі дзяруць. Гнесічы Навагр. Так я змэнчыўса, што ні магу
стаяць, а ногі як сабакі рвуць. Бершты Шчуч. (ЗНС, 43).
Як у сабакі блох чаго. Вельмі многа чаго-н. Што зь яе – галота, а гонару як у сабакі
блох. Лаздуны Іўеў. Машын у міне як у сабакі блох, любых марак. Лунна Маст. Гонару
больш, як у сабакі блох. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-4, 339).
Як у сабакі да году. Няўхв. 1. розуму. Мала, не хапае. У цябе яшчэ розуму як у сабакі
да году. Шчорсы Навагр. 2. розум. Слабы (розум). Алі ў цібе й розум. Ні мяркуючы як у
сабакі да году, нівядома што вытвараяш. Ацмінава Навагр. Вар. як (што) у сабакі да году.
Як у сабакі кілбаса на шыі. Жарт. Зусім нядоўга, кароткі час (набудзе, захаваецца
што-н. у каго-н.). Набудуць у яго цукеркі як у сабакі кілбаса на шыі. Дамейкі Лід. Даўно
тут купіла новыя гаці [штаны], а ўжо парваў. Набудзе што ў яго як у сабакі кілбаса на
шыі. Бастуны Воран. Убудзя ў цібе гэта бутылка як у сабакі кілбаса на шыі. Урцішкі Іўеў.
Дай табе грошы, то найдзяш, астануцца як у сабакі кілбаса на шыі. Пеляса Воран.
САБАКУ. З ляжачага сабаку. Іран. Малога росту, маларослы хто-н. Хлопяц мой ужо
ў шосты клас ходзіць, а вырас зь ляжачаго сабаку. Уселюб Навагр.
На сабаку. Няўхв. Вельмі нясмачны, кепска прыгатаваны. Сёньня суп звараны на
сабаку, ніякага смаку. Навасады Свісл.
На сабаку выйсці. Асудж. Распусціцца, разбэсціцца. Толку зь яго ўжо мала, ён ужо
на сабаку вышаў. Падольцы Астр.
Не прышый сабаку хвост. Насмеш. Зусім непатрэбны, лішні, не мае дачынення да
чаго-н. Я да вашай сямьі нічога ні маю, я тут ні прышый сабаку хвост, вы да міне ўсё
роўна ні прыслухаяцяся. Пеляса Воран.
Сабаку дарогі не паказаць. Асудж. Нічога не зрабіць, правесці час без сур'ёзнага
занятку, спраў. Дзе ш ты тую справядлівасьць тэрас знайдзеш. Вазьмі ты яе – цэла жыця
сабаку дарогі не паказала, а жыве лепей, чым ты, чалавек, цэлы век выпрацаваўшы.
Бастуны Воран. Вар. сабаку (сабаццы) дарогу (дарогі) не ўказаць (не паказаць).
Сабаку з'еў на чым, у чым. Набыў вялікі вопыт у якой-н. справе. Ты Мішу папрасі
зрабіць матыгу, ён на гэтым сабаку зьеў. Крэва Смарг. Ён на гэтым дзеле сабаку з'еў.
Задвор'е Зэльв. Ён у сваёй рабоці ўжо сабаку з'еў. Жамайтукі Іўеў.
Сабаку не выганіш на двор. Надвор'е вельмі кепскае. А ні відзіш, сабаку ні выганіш
на двор – такая слата. Жылі Іўеў. (СПЗБ
Дадатковыя словы
задворе, зеў, надворе, сурёзнага
9 👁