сено. Тумашы Гродз. (СНМ, 189). Недзі цягаяцца бяз дзела, паехаў сабакам па сено. Рэпавічы Бераст. Сабакам на смех. Няўхв. Недарэчна, смехатворна. Ну ты й адзелася – сабакам на сьмех. Струбніца Маст. Сабакам сенаваць. Асудж. Бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой, нікому не патрэбнай справай. Другія людзі ў гаспадарцы працуюць, стараюцца, а гэты мой лайдак сабакам сянуе. Дварчаны Воран. Сабакам сена касіць. Няўхв. 1. Бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой ці невядома якой справай. Пайшоў сабакам сена касіць. Тумашы Гродз. (ППФВ, 49). А я і ні ведаю, дзе ён, недзі сабакам сена косіць. Монькавічы Маст. 2. Кінуўшы сям'ю, бадзяцца невядома дзе. Пра мужчыну. Беднае дзяўчо гадуецца без бацькі, а ён, злыдзянь, дзесьці сабакам сена косіць. Пагародна Воран. Грысься, грысься ж жонкай, а ціпер так і саўсем с хаты выйшаў, пайшоў недзя сабакам сена касіць. Заборцы Астр. Пайшоў твой татка сабакам сена касіць. Геранёны Іўеў. Кінуў сваю сямью і пайшоў сабакам сена касіць. Залацеева Зэльв. Сабакам хвасты круціць. Няўхв. Хадзіць дзе-н., сноўдацца без справы, лайдачыць. Кап чым добрым займаўся, а то сабакам хвасты круціць. Плянты Шчуч. От гэтыя малыя вы´рвусы як зьбяруцца, дык нічого ні робяць, толькі сабакам хвасты круцяць. Байкі Пруж. Каб што ў хаце зрабіў, то не, па вуліцы ганяецца, сабакам хвасты круціць. Шыганы Сл. А малочшы нічого ні робіць, цэлы дзень у хаці ні застаняш, недзя сабакам хвасты круціць. Старына Маст. Як прыдзя лето, то зноў будзяш круціць сабакам хвасты. Нізяны Ваўк. Ён ужэ катора пара сабакам хвасты круціць. Пескі Маст. САБАКАМІ. Сабакамі не ўгоніш каго. Хто-н. вельмі хутка бяжыць, уцякае. Во паляцеў – сабакамі ні ўгоніш. Руда Яварская Дзятл. Стары, а пабех, што сабакамі не ўгоніш. Вялікая Воля Дзятл. САБАКІ. Аж сабакі гілю´юць (гілявалі) дзе. Вельмі холадна, сцюжна. – Ці зімна на дварэ? – Ага, аш сабакі гілююць. Варняны Астр. Сёньня на вуліцы марозна, аш сабакі гілююць. Малі Астр. На тым тыдні ў нас быў такі марос... Аш сабакі гілявалі. Варняны Астр. ● Гіляваць – гізаваць. Была ў сабакі кілбаса на шыі. Гумар. Хто-н. неберажліва, неэканомна адносіцца да чаго-н. свайго. Вотка ў яго ўстаіць? Была ў сабакі кілбаса на шыі. Бяцюны Ашм. І сабакі здохлага не варты. Няўхв. Зусім нікчэмны, нявартасны. А той пятух і сабакі здохлага ні варты, пяць рублёў заплаціла, а ён адны косьці ды скура. Зенявічы Навагр. Вар. і сабакі здохлага не варты; не варты ні сабакі. І сабакі не брахалі. Ніхто не чуў і не бачыў. Укралі і сабакі не брахалі. Кальчуны Ашм. (ППФВ, 64). І сабакі не брахалі, а куды ўсё дзяецца, невядома. Лозкі Дзятл. І сабакі не брэшуць пра каго. Няўхв. І гаворкі няма пра каго-н., хто-н. не з'яўляецца аб'ектам размовы. А пра цябе зусім і сабакі не брэшуць. Казляны Воран. А пра гэтага п'яніцу і казаць німа чаго, пра яго і сабакі ні брэшуць. Дзеткі Варон. І сабакі не варты. Асудж. Зусім нікчэмны, нявартасны. Лотка твая і сабакі ні варта. Рудня Стаўб. Вар. і сабакі здохлага не варты; не варты ні сабакі. І сабакі не зорэшуцца з кім. Хто-н. вельмі гаваркі, дасціпны. Гэты хлопяц даволі вышчаканы [балбатлівы, гаваркі], з ім і сабакі ні зорэшуцца. Сцяцкі Гродз. (СНМ, 32). Майго сабакі цёткі дваюродны дзядзька. 1. Жарт. Вельмі далёкая радня. У вашум рацтве ніхутко разьбярэсься. Натто вы дальнія, можно ні лічыць – маго сабакі цёткі дваюродны дзяцько. Стокі Свісл. 2. Іран. Ніякая не радня. І шчэ ты мне будзяш казаць, што сваяк... Маго сабакі цёткі дваюродны дзяцько – вот які ты сваяк. Стокі Свісл. Не варты ні сабакі. Асудж. Зусім нікчэмны, нявартасны. Ні варты ні сабакі, калі ён двара нават ні агародзіць. Вензавец Дзятл. Купіла новы прас, але ж вэн нэ варты ні собакі. Глінная Івац. Вар. і сабакі здохлага не варты; не варты ні сабакі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, збрэшуцца, зяўляецца, пяніцу, сямю
17 👁