Як сабака дзеда любіць. Зусім не (любіць каго-, што-н.). Любіць як сабака дзеда. Бяцюны Ашм. (ППФВ, 39). Як сабака з кацюком жыць. Няўхв. У пастаяннай варожасці, сварцы. От ужо і суседзі, жывуць як сабака с кацюком. Місявічы Воран. Як сабака калёсы цягнуць. Іран. Вельмі марудна, занадта павольна (рабіць што-н.). Лянь, дзе слонца, а што ты зрабіў? Толькі ўсё цягняш як сабако калёса. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 92). Ну й маруды ш вы! З літоўскім літрам [0,75 літра] пяцёра ні ўправяцца, цягнуць як сабака калёса. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 92). Як сабака ката любіць. Зусім не, ніколькі не (любіць). Любіць як сабака ката. Залескія Воран. (ППФВ, 39). Як сабака клёцкі хватаць. Вельмі хутка, прагна. Андрэй не хватай гэтыя дранікі як сабака клёцкі. Доры Валож. Як сабака на гумнішчы брахаць і пад. Зневаж. Бесперапынна, надакучліва (гаварыць, крычаць). Змоўкні ты, разорахалася як сабака на гумнішчы! Петрыманы Іўеў. Як сабака на костку глядзець. Вельмі ўважліва, зацікаўлена, з захапленнем (глядзець на каго-н., на што-н.). Што ты глядзіш на яе як сабака на костку. Забалаць Воран. Як сабака на ланцугу. Няўхв. Зняволена, пад прыгнётам. Замужам цяшка, жывеш як сабака на ланцугу. Партызанская Гродз. Як сабака на поўню выць. Скеп. Непрыгожа ці надакучліва (спяваць). Так надаела сваімі сьпевамі. Цэлы вечар сядзела і выла як сабака на поўню. Васілевічы Гродз. Як сабака на разніцы выць. Іран. Непрыгожа ці надакучліва (спяваць). Што ты як сабака на разніцы выяш, упынку табе німа. Восава Навагр. Як сабака палку любіць. Іран. Зусім не (любіць). Ага, любіш ты мяне як сабака палку. Копаніха Смарг. Любіць ён цябе як сабака палку. Тракелі Воран. Як сабака сякеру з'еў праўда. Іран. Зусім не (праўда). Тое, што яна табе сказала, гэта такая праўда як сабака сякеру з'еў. Займішча Маст. Як сабака ў блыхах сядзець у даўгах. Няўхв. Моцна, у вялікай меры (сядзець у даўгах). Напазычаў на крыжыкі, а тэрас [цяпер] хоць здохні. Сядзіць у даўгах як сабака ў блыхах. Асіпаўцы Воран. Як сабака ў дзесянцёры верыць. Зусім не (верыць, не давяраць каму-н.). Але ш верыш ты яму. Як сабака ў дзесяньцёры. Лынтуп Іўеў. ● Дзесянцёры – параўн. польск. dziesięciory 'дзесяць рэлігійных запаведзяў у Бібліі, дэкалог'. Як сабака ў збан улезці. Асудж. Недарэчы, не да месца (сказаць, зрабіць што-н.). Што ты гаворыш?! Улес у гутарку як сабака ў збан. Вярэйкі Ваўк. Як сабака ў рошчыне круціцца. У няспынных клопатах, турботах. Як устану пацёмну, дык кручуся цэлы дзень як сабака ў рошчыне. Чарняўка Шчуч. Як сабака хвастом. 1. віляць. Вельмі спрытна (выкручвацца). Віляе як сабака хвастом. Слонім Сл. (МСГВ, 583; ППФВ, 12). Не віляй як сабака хвастом. Малі Астр. (СПЗБ-5, 300). 2. малоць. Няшчыра (гаварыць). У яе ні дазнаешся праўды, гаворыць як сабака хвастом меле. Заполле Лід. (СГВ, 618). Як сабака хвост паджаўшы хадзіць і пад. Асудж. Спалохана, прыгнечана. Стыдно стало, то пайшоў як сабака хвост паджаўшы. Куцавічы Карэл. Паплёўся як сабака хвост паджаўшы. Куцавічы Карэл. Як семянякаў сабака брэшучы гаварыць і пад. Няўхв. Адвярнуўшыся (гаварыць). Што ты, Ганначка, гаворыш з намі як сімянякаў сабака брэшучы, стань пагавары, чаму ты вечна сьпяшыш, малых дзяцей ні маеш, каровы ніскора прыдуць. Амбілеўцы Шчуч. САБАКАМ. Круціць сабакам хвасты. Гл. сабакам хвасты круціць. Паехаць сабакам па сена. Іран. Бадзяцца невядома дзе і невядома чаго. – А дзе твой дзеўся? – А чорт яго знае, паехаў сабакам па сена. Зенявічы Навагр. Паехаць сабакам па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разбрахалася
16 👁