За гэтым цілівізарам та й рабіць німа калі. Сьвіня галодныя равуць у хляве, а тут яшчэ і сабака ні валяўся, яшчэ бульбу ні ставіла варыць. Правыя Масты Маст. І сабака не панюхае чаго. Іран. Вельмі нясмачны, кепска прыгатаваны. Ну й бацьвіня – і сабака ні панюхая, дзе ш яно ў горла палезя. Купры Шчуч. Зварыла называяцца. Гэтаго супу і сабака ні панюхая, а ты міне ім корміш. Уселюб Навагр. Алі ш і суп... Яго і сабака ні панюхае. Хутар Праважа Воран. Ну ты, бацька, і суп зварыў – яго і сабака не панюхае. Я такога есьці не змагу. Пеляса Воран. Што ты даеш мне есьці!.. Гэтага супа і сабака ні панюхая. Уселюб Навагр. Вар. і сабака не панюхае; сабака есці не будзе. Кожны сабака. Усякі, любы чалавек. Яшчэ кожны сабака будзе да мяне лесьці... Я гэтага цярпець ні буду. Місявічы Воран. На чым сабака хвост носіць ведаць. (Ведаць) якія бываюць цяжкасці, выпрабаванні, складанасці. Будзе ведаць, на чым сабака хвост носіць. Альшаніца Івац. (ДСК, 23). Сабака есці не будзе чаго. Іран. Вельмі нясмачны, кепска прыгатаваны. – Ну як суп? – Хай Бог бароніць такі суп, яго сабака ні будзя есьці, ні то што ты хочаш міне ім накарміць. Пагранічны Бераст. Ну ты і зварыла булён – сабака есьці ні будзя. Няўжо німожна было чаго другога зварыць. Задвор'е Зэльв. Вар. і сабака не панюхае; сабака есці не будзе. Сабака ёсць у каго. Няўхв. Зусім няма ў каго-н. чаго-н. і не можа быць. Хай не хваліцца, ніхто яму не паверыць. Сабака ў яго ёсць – не целявізар. Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 250). Сабака не пераскочыць. Няўхв. Значных памераў. Пра што-н. насыпанае, наваленае і пад. Пасярот хаты столькі ўсякаго хламу наваляно – сабака не пераскочыць. Новы Двор Свісл. Наваліў такую кучу, што сабака ні пераскочыць. Нізяны Ваўк. Сабака хваста не мае (не меў) дзе палажыць. Іран. Вельмі малая плошча. Які там загон у іх быў, шэсць баразён і дзве разоры, сабака хваста ні меў дзе палажыць. Бросты Гродз. (СНМ-2, 196). Што сабака брэша гаварыць. Няўхв. Абы-што, глупства, несусвеціцу. Не слухайце яе, яна гаворыць што сабака брэша. Абруб Шчуч. Як сабака1 Асудж. 1. брахаць і пад. Моцна (крычаць, сварыцца, лаяцца, нагаворваць на каго-н.). Чаго ты брэшаш як сабака, і бесь цябе вушы закладвая ад гэтага шуму. Клепачы Бераст. Чаго ты брэшаш як сабака? Кап табе завязаў хто гэты язык ці што! Пагранічны Бераст. Брэшыш як сабака, але паглядзім, як у рабоце сябе пакажыш. Астравец Астр. Што я табе зрабіў кепскаго, што ты на мяне брэшаш як сабака? Мікелеўшчына Маст. Чаго ты ходзіш і на яго ўсё брэшаш як сабака? Няўжэ думаяш, людзі ні бачаць, што праўда, а што не? Верцялішкі Гродз. Чаго ён тут лаецца як сабака? Іўе Іўеў. 2. злосны, злы. Вельмі (злосны). Прыйшоў злы як сабака і пачаў сварыцца. Ананічы Дзятл. Ён злосны як сабака с суседзямі. Парэчча Гродз. (СПЗБ-4, 336). Як сабака2 галодны. Вельмі (галодны). Як папасадзіш бульбу цэлы дзень, то галодны як сабака, тады ўсё зьясі. Алешавічы Маст. Дай чаго ў рот, ба галодны як сабака. Бабіна Гродз. Галодны як сабака. Зэльва Зэльв. Як сабака без хваста ў чым. Іран. Непрыгожа, нястройна выглядаць у якім-н. адзенні. Ты ў гэтум пінжаку як сабака бес хваста. Бабіна Гродз. Закароткі на цібе гэты швэдар, ты ў ім выглядаяш як сабака бес хваста. Берагоўцы Шчуч. Вар. як сучка (сабака) без хваста. Як сабака блох набрацца. Асудж. Вельмі моцна (напіцца, ап'янець). Ну й набраўся, як сабака блох, чуць ногі перастаўляя. Каменка Шчуч. Вар. як сабака (цюцька) блох (вошай). Як сабака вошай набрацца. Асудж. Вельмі моцна (напіцца, ап'янець). Ах божухны! Набраўся як сабака вошай. Краснае Карэл. Вар. як сабака (цюцька) блох (вошай). Як сабака да году дурны. Груб. Вельмі (дурны, неразумны). Дурны ты як сабака да году! І яшчэ нешто даказвая мазгоў ні маючы. Балотца Навагр. Вар. як сабака (шчаня) да году
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянець, задворе
19 👁