Бастуны Воран. Праўда як у рэшаце вада. Сімакава Карэл. (ППФВ, 52). У цябе праўда як
у рэшаце вада. Малі Астр. (СПЗБ-4, 101, 334).
Як у рэшаце вады праўды. Іран. Зусім няма (праўды) у каго-н. Нагаварыла многа, а
праўды ў цібе як у рэшаці вады. Шаўдзіні Лід. У яго праўды як у рэшаце вады. Волькавічы
Ашм. Хіба ты ні ведаяш, што ў таго Мішы праўды як у рэшаці вады? Крываконна Зэльв.
(ЗНФ, 96). Каму ты верыш? У яго праўды як у рэшаце вады. Турэц Карэл. (ЗНФ, 96).
~ С ~
САБАК. На сабак брахаць (гаркаць) навучыць, навучыцца. Няўхв. Гаварыць
недарэчнае, неразумнае. Ты зь ім ні зьвязвайся, нічаму добраму ён цябе не навучыць, можа
толькі навучыць на сабак брахаць. Солы Смарг. І чаго ён пайшоў вучыцца ў гэты хабзай,
навучыцца толькі на сабак гаркаць. Аляксандраўшчына Зэльв.
Сабак ганяць дзе. Няўхв. Хадзіць дзе-н. без справы, без сур'ёзнага занятку. Ты доўга
йшчэ будзяш сабак па вёсцы ганяць, бярыся за ксёншку. Пугачы Шчуч. Хваціць табе
пазавугламі сабак ганяць, бярыся за работу. Асташа Гродз. От швэнда гэта, цэлу раніцу
недзе сабак ганяў. Чарнявічы Бар. Прыехалі да яе ўнукі налета, то толькі сабак ганяюць,
а помачы ніякой. Дварэц Дзятл.
Сабак пасвіць. Няўхв. Знаходзіцца невядома дзе, гультаяваць. Ты ўжэ вялікі, трэба
табе дзелам заняцца, а ні сабак ўсё пасьвіць. Машталеры Маст. (ЗНФ, 63). Што, зноў на
цэлы дзень сабак пасьвіць пайдзеш? Дзешкавічы Зэльв. (ЗНФ, 63). Мішкі ў хаці німа,
пайшоў недзе сабакі пасьвіць. Чуркі Ашм. (ЗНФ, 63). Зноў недзе сабак пасе, у хаце не
стыкаіцца. Солы Смарг.
Сем сабак не абрэша каго. Хто-н. вельмі гаваркі, языкасты, дасціпны. Нашу Феону
сем сабак не абрэша. Урцішкі Іўеў. (СГВ, 606). Вар. сем сабак не абрэша (не
перабрэшуць).
Сем сабак не зорэшацца з кім. Хто-н. вельмі гаваркі, языкасты, дасціпны. С кім ты
спорыць здумаў, зь ім сем сабак ні зорэшацца. Крывічы Зэльв. Што за баба, зь ёй сем
сабак не зорэшацца, пашукаць такую трэба. Запрудзяны Воран. Зь ім сем сабак не
зорэшацца, ніхто не перагаворыць. Гуршчына Іўеў.
Сем сабак не перабрэшуць каго. Хто-н. вельмі гаваркі, языкасты, дасціпны. Жонку
маю сем сабак не перабрэшуць. Смілавічы Чэрв. Вар. сем сабак не абрэша (не
перабрэшуць).
Усіх сабак перабрэша. Вельмі гаваркі, балбатлівы, языкасты. Стасява Верка ўсіх
сабак перабрэша, ну й баба. Малая Бераставіца Бераст. Хто яго перагаворыць, ён усіх
сабак перабрэша, хоць і ні малады. Пагранічны Бераст.
Хоць сабак вешай на кім. Іран. Хто-н. вельмі высокі, вялікага росту. Гэта рэтко якая
дзеўка такой бывая, вырасла, хоць сабак на ёй вешай. Уселюб Навагр. Ні пайшоў у
бацькоў, тыя нівялікія, а ён высокі, хоць сабак на ім вешай, як жэртка. Гірдаўка Навагр.
Вар. хоць сабак (сабаку) вешай.
Хоць сабак ганяй хата і пад. Вялікая, прасторная. У іх там і хата хоць сабак ганяй.
Караневічы Гродз. Хата вялікая, хоць сабак ганяй. Малі Астр. (СПЗБ-4, 336).
Як сабак нярэзаных каго, чаго. Няўхв. Вельмі многа каго-, чаго-н. Этых мух
паналятало як сабак нірэзаных. Лунна Маст.
Як сабак шэсць есць. Няўхв. Спяшаючыся і ненасытна. Паглядзі на Вінцука: есьць як
сабак шэсьць. Забалаць Воран. (ЗНФ, 92). Мой як стаў есьць як сабак шэсьць. Казаў, цэлы
дзень у році нічого ні было. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 92).
САБАКА. І сабака не валяўся ў каго, дзе. Нічога не роблена, не пачата, не
падрыхтавана. Буракі папалолі ні ўсе, у многіх яшчэ і сабака ні валяўся. Паніжаны Маст
Дадатковыя словы
збрэшацца, сурёзнага
18 👁