РЭДЗЬКА. Як горкая рэдзька надакучыць, абрыдзець і пад. Няўхв. Вельмі моцна, нязносна. Надаеў ты мне сёньня як горкая рэцька. Аколава Стаўб. Надаела мне ўжо такая работа як горкая рэцька. Пелкаўшчына Іўеў. Забірай сваіх бэхаў, надаелі за цэлы дзень як горка рэцька. Дубоўка Гродз. (СНМ, 25). Пакінь джэмгаць, надаеў як горка рэцька. Свіслач Гродз. (СНМ, 46). Гэты сабака сваім брэхам надаеў як горка рэдзька. Новы Двор Свісл. Ты мне ўжо надаела за цэлы дзень як горка рэдзька. Плянта Навагр. РЭДЗЬКІ. Рэдзькі з перцам. Зусім нічога (даць, узяць і пад.). Часам суправаджаецца жэстам: указальны палец правай рукі аскрабае «рэдзьку» – указальны палец левай рукі. Позно ты прышоў, мы ўжэ ўсё папілі-паелі, а табе рэцькі сь перцам дадзім. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 63). Вазьмеш ты ў іх рэцькі сь перцам. Піліпаўцы Шчуч. (ЗНФ, 63). 2. Не, зусім не. Выказванне катэгарычнага адмаўлення, пярэчання і пад. – Мо і я чаго дастану? – Рэцькі сь перцам! Позно ўжэ. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 63). Нічого, браця, ні выйдзя. Рэцькі сь перцам! Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 63). РЭЖУЦЬ. Як быццам рэжуць каго. Вельмі моцна (крычаць). Чаго ты так крычыш як быццам цябе рэжуць. Масты Маст. РЭЗГІНЫ. Як старыя рэзгіны. Насмеш. Непрыгожы, нязграбны, няўклюдны. Хто на яе паглядзіць? Яна ш як старыя рэзьгіны – ні складу ні ладу. Навасёлкі Ашм. РЭЙ. Весці рэй. Быць завадатарам, верхаводзіць, аказваць уплыў на ход чаго-н. У кампані ён заўсёды вядзе рэй, усе яго слухаюць. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 202). РЭЙДАЛА. Адкрылася рэйдала чыё. Няўхв. Хто-н. залішне разгаварыўся. Аткрыласо ўжэ яго рэйдало, ціпер доўго ні замоўкня. Бершты Шчуч. (НЛ, 45). ● Рэйдала – утварэнне ад дыялектнага дзеяслова рэйдаць 'гаварыць абы-што'. Заткнуць сваё рэйдала. Груб. Перастаць гаварыць абы-што, замоўкнуць. Ні слухайця вы яго, а ты лепяй заткні рэйдало. Вараны Бераст. (ЗНФ, 34). Во разышоўса! Калі ты ўжэ рэйдало сваё заткнеш? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 34). Рэйды тачыць. Пляткарыць. На вёску пойдзе рэйды тачыць, а ў горадзе ў дом не ўвойдзе ніхто цэлы дзень. Навасёлкі Лід. (СПЗБ-4, 332). РЭПА. Буслава рэпа. Бат. Раска. Ні лезь у ваду, там шмат буславай рэпы, яшчэ каросты якой набярэсься. Бершы Шчуч. (СГВ, 70). З-за гэтай бусловай рэпы і пакупацца німожно, зацягнула вун аш да сіняга. Забалаць Воран. (ЗНФ, 20). РЭПУ. Рэпу пасеяць на чым, у чым. Вельмі запэцкаць, забрудзіць (рукі, ногі, вушы). – Нешто ты на нагах рэпу пасеяла. – От ля, была ў гародзі, та ўрэмя ні было памыць. Старына Маст. Э, кавалер, ты ўжэ рэпу ў вушах пасеяў. Калі пасьледні рас мыўся? Купры Шчуч. Хоць рэпу сей. 1. на чым, у чым. Вельмі брудна (на нагах, на руках, на шыі). Вымый ты схадзі рукі, а то на іх хоць рэпу сей. Ліпнішкі Іўеў. У яго на шыі хоць рэпу сей, такая брудная. Лойкі Гродз. На яго руках хоць рэпу сей. Задвор'е Зэльв. 2. Вельмі брудныя (ногі, рукі, вушы). Вушы ў яго хоць рэпу сей. Ялуцавічы Зэльв. Дзе ж ты так рукі вымазала, чарнюткія, хоць рэпу сей. Грынкі Свісл. Ну і ногі ў цябе – хоць рэпу сей. Малахавічы Гродз. Ногі – хоць рэпу сей. Жылі Іўеў. (СПЗБ-5, 319). Але ж у цябе ногі чорныя, хоць рэпу сей. Лунна Маст. Як рэпу грызці (рэзаць) чытаць, гаварыць. Ухв. Бойка, гладка, без запінкі. У першым класі, а чытае як рэпу грызе. Вайкунцы Воран. Гаворыць як рэпу грызе. Місявічы Воран. (ППФВ, 15). Насьця як прыйдзя на вячоркі, то гаворыць як рэпу рэжа. Новы Двор Свісл. РЭЧ. Удавярона рэч. Несумненна, канечне. Гэта ўжо ўдавярона рэч, што лета халодным будзя. Агароднікі Лід. РЭШАТАМ. Рэшатам ваду насіць (нанасіць). Займацца малаэфектыўнай ці пустой, непатрэбнай справай. Цэлы дзень працаваў, а вышла, што рэшатам ваду насіў. Кямелішкі Астр. Назарабляяш ты там. От, наносіш рэшатам вады. Сакольнікі Свісл. РЭШАЦЕ. Як у рэшаце вада праўда. Іран. Ніякая не (праўда). Слухай ты венцэй [больш] этыя байкі. Праўда эта як у рэшаце вада. Ніхто ешчэ толкам нічога не ведае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
14 👁