ні паехаў у Рыгу. Нягневічы Навагр. Нечым мусі атравіўса, ба ўжэ два разы зьезьдзіў у Рыгу, рвало як с сабакі. Бабіна Гродз. РЫЗІНУ. Цягнуць рызіну. Няўхв. Гаварыць павольна, расцягнута, не адразу выказваючы асноўную сутнасць. Ну ні цяні ты рызіну, што зрабілася, хутчэй гавары! Моцевічы Лід. Што ты цягняш рызіну, гавары хутчэй. Ганчары Свісл. РЫКЛІЦКІ. Як Рыкліцкі ў сельсавеце прагаварыцца. Іран. Неспадзявана (прагаварыцца). Сымон прагаварыўся як Рыкліцкі ў сельсавеце, і прыйшлося яму ўсю праўду вылажыць. Вялікія Канюшаны Лід. РЫЛА. Начысціць рыла каму. Груб. Пабіць каго-н. Начысьцілі яму хлопцы рыла. Будзя ведаць, як браць чужоё. Сакольнікі Свісл. РЫЛАМ. Рылам не весці. Груб. Ніяк не рэагаваць, не звяртаць увагі на што-н. Напісаў жалабу і ўжэ два месяцы як паслаў у райспалком, аля там і рылам ні вядуць – ні адвету ні прывету. Алекшыцы Бераст. РЫЛЬЦА. Рыльца ў пуху (у пушку) у каго. Хто-н. малады, нявопытны. Пра хлопца, падлетка. На ўсё табе дзела! Не бярыся вучыць, калі ў самаго яшчэ рыльца ў пушку. Лылойці Смарг. У Яся яшчэ рыльца ў пуху, а, бач, ужэ на дзевак паглядая. Плябанскія Гродз. РЫМ. Абысці і Рым і Крым. Шмат дзе пабываць. Я ў маладосьці абышоў і Рым і Крым, дзе толькі ні быў у гэтым сьвеце. Бародзічы Зэльв. РЫНКУ. Як на ўрваным рынку дзе. Няўхв. Дзе-н. беспарадак, рэзрух, неразбярыха. Прахоцьця ў хату, аля ў нас тут як на парванум рынку, красім усё пярад Вялікадням. Бабіна Гродз. Падмяцеця падворак, а то тут як на ўрванум рынку. Забалаць Воран. (ЗНФ, 90). Ніні кватэру далі, але з вопшчаю кухняю. То гэта ўжэ там, мусі, як на ўрванум рынку. Заполле Шчуч. (ЗНФ, 90). У хаці ў нас як на ўрванум рынку, за дзецьмі ніякаго паратку ні ўпільнуяш. Парэчча Гродз. (ЗНФ, 90). РЫСК. Паказваць рыск. Фанабэрыцца, ганарыцца. Чаго ты тут паказваеш рыск, быццам цябе ні знаюць, ні паказвай нам тут свае форсы. Вензавец Дзятл. (СГВ, 602). РЫХТЫК. Як рыхтык. Вельмі дакладна, належным чынам. У нас усё зроблена як рыхтык, мы браку ні робім. Баяры Свісл. ● Рыхтык – параўн. ням. richtig 'якраз, дакладна, правільна'. РЫШТОКА. Ад рыштока да рыштока ісці. Няўхв. Хістаючыся з боку ў бок. Пра п'янага. Кап ты бачыла, як твой Барыс ішоў – ад рыштока да рыштока. Мацвееўцы Ваўк. Ну, наш зноў ідзе ад рыштока да рыштока, ужэ цёплянькі. Крамяніца Зэльв. (ЗНФ, 17). РЭБРЫ. Адны рэбры тырчаць. Вельмі худы, змарнелы. Прас пяць месяцаў тату выпусьцілі, вярнуўся худы, адны рэбры тырчаць. Жукевічы Бераст. Нешчо мая карова зусім перапала, адны рэбра тырчаць. Альшаніца Івац. (ДСК, 178). Сухі, худы, адны рэбры, вось табе і сухарэбрык. Бусяж Івац. (ДСК, 222). Рэбры палічыць (пералічыць) каму. Пабіць каго-н. Зноў хадзіў у клуб, мусіць, мала атрымаў у суботу, даходзіся, што зноў табе рэбры палічаць. Шылавічы Сл. Хай ідзе, там яму рэбры палічаць, то больш не захоча. Горна Зэльв. Напіліся і рэбры пералічылі адзін аднаму. Падольцы Астр. Рэбры палічыш у каго. Хто-н. вельмі худы. Пасьля хваробы саўсім ні правіцца, рэбры ў яго палічыш. І есьці ні ўгаворыш. Уселюб Навагр. Уесціся ў рэбры каму. Няўхв. Вельмі надакучыць, становячыся прыкрым, нязносным. Няхлюйны іх зяць, так ім уеўся ў рэбра. Навасёлкі Іўеў. (СГВ, 303). РЭДЗГІНІ. Як рэдзгіні. Гумар.-іран. 1. З рэдка сатканых нітак (тканіна). Алі ш і хустку выкупіла, хібо ты ў ёй нагрэясса? Яна ш як рэдзгіні. Старына Маст. 2. Парванае, з дзіркамі (адзенне). Той андарак на ёй стары-растары, як рэдзгіні, дзірка на дзірцы сядзіць і дзіркай паганяе. Старына Маст. ● Рэдзгіні – рэзгіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага
18 👁