Руку застраміць. Гл. застраміць руку.
Руку падняць на каго. Спрабаваць ударыць, біць каго-н. І нігды руку ён на яе не
падыме. Пасека Дварчаны Воран. Яе праз два разы білі – хай на міне руку падымя. Кіралі
Шчуч. (СПЗБ-4, 80).
У адну руку. Суладна, згодна, адзінадушна (гаварыць, дзейнічаць). Толькі нам трэба
ў адну руку гаварыць, ба, як ты адно, а я другоё, та ён адразу дагадаяцца. Бабіна Гродз.
Відзіш, Літва натто мела ўсяго, а ім дастаўляла Амэрыка, бо яны ішлі ў адну руку, а нам,
хто ў саветах быў, ніхто ні дастаўляў. Поліпніца Воран.
У першую руку. Спачатку, найперш (зрабіць што-н.). Што – а гэта зрабіць у першую
руку. Ятра Навагр.
У ру´ку1 даць. Хабар. Як толькі даў у руку, то і дзела выйграла. Завадзічы Гродз.
Вар. у руку (у рукі).
У руку2 гаварыць. Дагодліва, так, як каму-н. хочацца. Гаварыць у руку ён умее, на
гэта ён мастак. Капці Дзятл. Міша такая падліза, усё у руку гаворыць, абы ўсім добрым
быць. Зенявічы Навагр.
У руку3 сон. Аказаўся прарочым, спраўдзіўся. Сон у руку – прыехаў мой сынок!
Гальшаны Ашм. (СПЗБ-4, 520). Кажуць, як сьніш пакойніка, та гэта на зьмену пагоды.
Та во, сон у руку – ні было, ні было, а тут пайшоў дошч. Бабіна Гродз.
У сваю руку. Дзеля сябе, на сваю карысць. Як сталі дзяліць дзедавы спаткі, то
кожны з радні ў сваю руку цягнуў. Боблава Ваўк. (СГВ, 611).
Як у руку даў (дасць) сон. Аказаўся прарочым, спраўдзіўся. Акрас тады сьніласо,
што мой нібошчык Мацей да сібе клікаў. Ну та ля, сон як у руку даў, назаўтра ў бо´льніцу
забралі. Старына Маст. Сон як у руку даў. Прарочы сон, усё так і вышла. Малюкі Воран.
Сон як ў руку даў. Даўгялы Воран. Іншы сон як у руку дасць. Крычнікі Іўеў. (СГВ, 620).
РУПАР. Як у рупар бухаць і пад. Моцна (кашляць). Дзіця прастыло і бухая як у рупар
на ўсю хату. Дарагляны Маст.
РУЧКА. Ручка ад халадзільніка. Скеп. Чалавек-выскачка. Адказ таму, хто ў размове
любіць выстаўляць сваё «я». Я-я-я... Ручка ты ат халадзільніка, а не я, вось хто ты.
Кямелішкі Астр.
РУЧКІ. Да голай ручкі дажыцца. Да беднасці, да нястачы. Што за гаспадары!
Дажыліся да голай ручкі, і нішто іх ні рупіць. Слесары Іўеў.
Да ручкі 1. дайсці, дабіцца, дажыцца і пад. Да мяжы, да крайняй ступені заняпаду ў
чым-н. Зусім дайшоў да ручкі – нічога не хоча рабіць. Геранёны Іўеў. Стары-стары,
дажыўся да ручкі. Ваўчкі Сл. Дажыўся да ручкі, нічога німашака, ні хлеба ні да хлеба.
Каменка Шчуч. Ад гэтай хваробы Алесь дайшоў да ручкі. Малыя Эйсманты Бераст. Ну,
дакаціўся ты ўжэ да ручкі, браток. Зенявічы Навагр. Вось хлапец зьмяніўся, зусім зьехаў
да ручкі. Алекшыцы Бераст. Дажыўся да ручкі. Лаздуны Іўеў. (ППФВ, 19; МСГВ, 586).
Перш у яго ўсё было, а як стаў жыць адзін, то й дабіўся да ручкі. Валэйшы Воран.
Дажыўся да ручкі. Цвіклічы Гродз. (СНМ, 180). Мая каляжанка ўжо дайшла да ручкі,
нічога не мае. Кямелішкі Астр. Янук ужо сьпіўся зусім, да ручкі дайшоў. Трокенікі Астр.
Андрэй ужо зусім дайшоў да ручкі, бо хварэе. Алекшыцы Бераст. (СГВ, 586). Яшчэ раней
пры дзецях то трымаўся трохі, а цяпер зусім з'ехаў да ручкі. Бубны Гродз. (СГВ, 591).
Бес жонкі дайшоў да ручкі, не пазнаць. Крывічы Зэльв. 2. давесці, дабіць і пад. Да
безвыходнага, роспачнага становішча, да поўнай непрыгоднасці, заняпаду. Покуль я на
апарацыі ляжала, то мой усё хазяйство да ручкі давёў. Заборцы Астр. Усё давёў да ручкі,
падла гэты! Капці Дзятл. Свістун ні гаспадар, у яго вецяр у галаве, гаспадарку да ручкі
давёў. Барбарычы Гродз. (СНМ-2, 207). Адзін прадсядацель быў, та калхоз дабіў да ручкі,
ціпер другі – зусім іначай стало. Горніца Гродз. (СНМ-2, 180). Вось гэтыя шыкі нас і
згубілі, давялі да ручкі. Рацічы Гродз. (СНМ
Дадатковыя словы
зехаў
16 👁