Як рукой падаць да чаго. Зусім блізка да чаго-н. Дзецям добро, ад нас да школы як
рукой падаць. Грынкі Свісл. (СГВ, 618). Вар. як рукой падаць.
РУКУ. Застраміць руку. Зарабіць, атрымаць многа грошай. У гэтум годзі жураўліны
па два пійсят прынімаюць. Каторыя бабы дужыя, кажды дзень хадзілі на багно,
застрэмяць руку. Бабіна Гродз. – Ці добра ш хаця застраміў руку? – Дзе ты бачыў! На
дзьве пляшкі выграў [на латарэйны білет]. Навіянка Воран. (ЗНФ, 33). Працаваў ні
працаваў, а руку застраміў нікепско. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 33). – У Якупчыка дзьвесьця
рублёў укралі. – От нехто добро застраміў руку. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 33).
Лёгкі на руку. Ухв. Працавіты, ахвочы да працы. Іван то лёхкі на руку, рас-два і ўсё
дома параткуе, покуль Зося з работы прыдзя. Вольна Бар.
Набіць руку на чым. Набыць вопыт у якой-н. справе. Спачатку трудна было, а
потым, як набіла руку, ляхчэй пайшло. Жамайтукі Іўеў. Ён ужэ на гэтым руку набіў, як
па масле ідзе, нічого ні скажаш. Ферма Гродз. (СНМ-2, 139).
На голую руку ісці і пад. Без нічога, без ніякага гасцінца. Наша баба ніколі не
прыходзіла на голую руку, заўсёды прыносіла ўнукам цукеркаў. Кемейшы Воран.
(СГВ, 599).
На першую руку. 1. Перш, спачатку. На першую руку ты паеш, а потым будзеш
гаварыць. Сухая Даліна Гродз. Паполем бульбу на першую руку, а тады – у ягады.
Кастровічы Сл. На першу руку трэба падаіць карову. Ваўкавічы Навагр. На першу руку
трэба поле заараць. Рахавец Навагр. 2. Для пачатку. На першу руку хопіць. Граўжышкі
Ашм. От, у іх на першую руку ўсё есьць. Масты Маст.
На прэнткую руку. Спехам. На прэнткую руку выскачыш. Быстрыца Астр.
(СПЗБ-4, 176).
На ру´ку даць, браць, узяць і пад. Грошы. Дробная, сімвалічная сума даецца
гаспадаром пакупніку пры куплі-продажы або гаспадару, калі ён бясплатна дае каму-н.
сельскагаспадарчыя прадукты, жывёлу, каб не было зводу, шанцавала ў гаспадарцы. Во,
вазьмеця на руку. Дай Божа, каб добро елі, гадаваліса і вырасьлі велькія [парасяты]!
Ецьця з Богам! Бабіна Гродз. – Учора гэты твой зь нірсіцету, Валік... А як фаміля,
забыласа. – Лучко. – Ага, та два рае´ табе прывёс. І асадзіць памох, так добро пашлі ў
гуляе. – А ці хоць на руку далі? – Далі. Алёшка дваццаць пяць рублей і ў адну раёўню, і ў
другую палажыў. Бабіна Гродз.
На сваю руку. Па-свойму. Як стала пад дзеўку, то ён перакруціў яе на сваю руку, як
хацеў. Боблава Ваўк. (МСГВ, 367).
На скорую руку. Спехам, хутка (зрабіць што-н.). Зрабі мне што на скорую руку
пасьнедаць. Радунь Воран. Але як бывая на скорую руку, німа калі там ехаць, так у
жарнах змеля, хлеб зарасчыняіш і пячэш. Баяры-Бурлакі Астр. (СНМы, 278). Ды як я
рыхтавалася – усё на скору руку рабіласё. Мацвееўцы Ваўк. Мы на скорую руку зрабілі
плыт і пераплылі рэчку. Шастакоўцы Шчуч. Перакусіў на скору руку і зноў пабех на
работу. Дарагляны Маст.
Па адну руку ад каго. З аднаго боку ад каго-н. Па адну руку ад яго [гарманіста]
старэйшыя хлапцы і дзяўчаткі гулялі, а па другую – мы, малочшыя. Бярозаўка Лід.
Пад гарачую руку пападацца і пад. У момант злосці, раздраження. Папаў пат
гарачую руку і палучыў сваё. Ашмяны Ашм. Кап ты ўчорачы папала мне пат гарачую
руку, я цібе хіба забіла п. Вольна Бар.
Падкруціцца пад руку каму. Выпадкова аказацца побач з кім-н. На тую бяду, як
бацька цьвічыў сына, і Аленка падкруцілася яму пад руку. І яна пакаштавала бярозавай
кашы ад бацькі. Малыя Краглі Дзятл.
Падымаць (падняць) на сябе руку. Рабіць замах на сваё жыццё. Гэто ш грэх –
падымаць на сібе руку. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 57). Ні ведаю, як я пражыла ўсё гэто, хацела
нават на сібе руку падняць. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ
16 👁