ён рукі ў брукі і пайшоў. А ні да чэго, только гулі на ўме. Лунна Маст. Чаго стаіш рукі ў
брукі, нясі вядро ў хату! Нягневічы Навагр. І як гэта Івану ні сорамна, бацькі цалюткі
дзень картоплю пірабіраюць, а ён ходзіць рукі ў брукі, бугай гэтакі. Зэльва Зэльв.
● Параўн. рус. руки в брюки 'тс'.
Рукі ў ногі і бегчы, уцякаць і пад. Жарт. Сабрацца як найхутчэй. Я зь ім пагаварыла –
ён рукі ў ногі і пабег даганяць сваіх. Рахавец Навагр. Рукі ў ногі і бяжы, ба апаздаяш.
Каменка Гродз. Рукі ў ногі, і каб я вас тут ні бачыў! Берагоўцы Шчуч. Вар. ногі ў рукі
(рукі ў ногі).
Рукі цалаваць каму. Вельмі моцна прасіць каго-н. Мая маці не хацела, кап я за яго
выходзіла, бо ён бедны быў, але ш я прасілася, рукі цалавала, мама і благаславіла.
Марцінавічы Зэльв. (ДМГ, 148).
Склаўшы рукі сядзець. Няўхв. Нічога не робячы, бяздзейнічаючы. Ён робіць быля-як,
абы лічылася, што ні сядзіць склаўшы рукі. Каліноўская Свісл. (СГВ, 71). Не сядзі
склаўшы рукі. Крыніцы Ваўк. І чаго ты сядзіш склаўшы рукі, ідзі памажы бульбу
перабіраць. Грынкі Свісл.
Спавіць рукі каму. Пазбавіць каго-н. магчымасці свабодна дзейнічаць. Ну й спавіў
гэты п'яніца і баньдзюга ёй рукі, нідзе ш ні выйдзя маладзіца. Сцігані Іўеў.
Спусціўшы рукі сядзець, стаяць і пад. Няўхв. Без справы, без занятку. Бяры венік ды
замяці падворак, што ты стаіш спусціўшы рукі, што гэта адно мне трэба рабіць. Лелюкі
Іўеў. (СГВ, 607). І няма паратунку, калі станям рукі спусьціўшы. Вялікая Бераставіца
Бераст.
У рукі даць. Хабар. У рукі далі, дык стала ўсё добра. Жылі Іўеў. (ПСЗБ-4, 312).
Вар. у руку (у рукі).
Узяць сябе ў рукі. Гл. браць сябе ў рукі.
Узяць у свае рукі каго. Падпарадкаваць каго-н. сваёй волі, прымусіць быць
паслухмяным. Як пажаніліся, то яна адразу ўзяла яго ў свае рукі. Ракаўцы Смарг. Добра
ўзяла ў рукі свайго мужыка, шагу безь яе каманды ні ступіць. Азярніца Сл.
РУКОЙ. Мае´ю рукой біць. Моцна, не шкадуючы (біць каго-н.). Хай у вас пагадуяцца,
а як шкоду зробіць, та ні шкадуйця, беця маею рукою. Бабіна Гродз.
Пад рукой. Зусім побач, у непасрэднай блізкасці, так, што можна ў любы момант
узяць. Дзежачку маеш пад рукой, то прандзэй узяць. Быстрыца Астр. (СПЗБ-4, 89).
Вар. пад рукой (пад рукамі).
Пайсці рукой. Пачаць добра весціся, гадавацца, пладзіцца. Пчолы пашлі яму рукой: с
каждаго гуляя вядро мёду дастоў! Бабіна Гродз. (ЖНС, 23). Кармі парсюка мукой, пойдзе
рукой. Буйкі Дзятл. (МСГВ, 595). У сына ўсё пайшло рукою: карова з цялушкай пасецца,
свіньня парасят прывяла, жывіны поўны двор. Ківанцы Воран. (СГВ, 653). Красуля
пайшла рукою, многа малака дае. Дроздава Лід. У сына ўсё пайшло рукою, жывіны поўны
двор. Талочкі Воран. Кармі свіню мукою, та пойдзя рукою. Лугавая Гродз. (СНМ-2, 102).
Рукой махаць на каго, на што. Перастаць звяртаць увагу на каго-н., на што-н.,
перастаць цікавіцца чым-н., кім-н. Ні натто яна скажа што, на ўсе маччыны распыткі
адно рукой махая. Варонча Карэл. (СГВ, 409).
Рукой падаць да чаго. Зусім блізка да чаго-н. Ад вёскі да возера рукой падаць.Бершты
Шчуч. Мне да магазіна рукой падаць. Моцевічы Лід. Сабраліся ехаць аўтобусам, але нам
сказалі, што да вёскі рукой падаць. Станкаўцы Ваўк. Да таго мястэчка рукой падаць.
Палужжа Карэл. Вар. як рукой падаць.
Як рукой зняло (здыме) што. Што-н. зусім знікла, прайшло. Звычайна пра хваробу.
Выпіла я гэтае лякарства, і ўсё як рукой зьняло. Навумаўцы Шчуч. Завары мялісы і выпі,
пал як рукой здымя. Чэхі Астр. (МСГВ, 279). Быў гэткі боль, а потым як рукой зьняло.
Некрашэвічы Карэл. Стому як рукою зьняло. Сакольнікі Свісл
Дадатковыя словы
пяніца
13 👁