Рукі ламаць. Гл. ламаць рукі.
Рукі на сябе накласці (налажыць). Скончыць жыццё самагубствам. Як памёр мой
Ваня, то думала рукі на сябе накласьці, але потым перастала цахлець і жыву. Загор'е
Карэл. (СГВ, 534). Гэта ж жартачкі, дадумаўся, рукі на сябе налажыў. Дроздава Лід.
Жыў чалавек, будаваўся, усё ш добра было, а пасля на табе – узяў і рукі на сябе налажыў.
Заборцы Астр.
Рукі не адваляцца (не адсохнуць) у каго. Нічога не зробіцца з кім-н., калі ён выканае
якую-н. работу. Калі ішчэ й насячэцца трошкі дроў, дык можа ж рукі ні адваляцца.
Лаздуны Іўеў. Ні бурчы, а ідзі дай сьвіням, рукі ў цібе ні атсохнуць ад гэтаго. Вярэйкі
Ваўк. Нічого зь ім ні зробіца, як прынясе пару вёдзяр вады – рукі ні атсохнуць. Лунна
Маст. Можа ў цябе рукі не адсохнуць, як мне паможаш. Азёркі Маст. (СГВ, 606). Яшчэ
рас пафарбуеш, рукі не атсохнуць. Дубна Маст.
Рукі не даходзяць (не дайшлі) да чаго. Не хапае часу зрабіць што-н. Усё зьбіраюся
сьцёпку апратаць, ды ніяк рукі не даходзяць. Залацеева Зэльв. Рукі не даходзяць да гэтага
саду. Пераходы Шчуч. Думала, сёньня пасьпею памыць, а пачала прыбіраць, то да мыцьця
рукі не дайшлі. Слонім Сл. Навазілі дзерава, ляжыць от, бутляя, рукі ні даходзяць у дзело
пусціць. Чамяры Сл. (ЖС, 153). Зрабіў бы, ды рукі ўсё неяк не даходзяць. Янканцы Ашм.
Рукі не з таго месца растуць у каго. Зневаж. Хто-н. няўмелы, неспрактыкаваны,
нязграбны. Ты паглядзі, як ты разору выкінуў. Ну што гэта за града атрымалася?
Брыдка ад людзей. Рукі не з таго месца растуць, нічога не скажаш. Бярозаўка Лід.
(ДСГБ, 67). Што ты ні можаш цьвік нават прыбіць? Што, рукі ні с таго места
растуць? Крупава Лід. (Хітр., 62).
Рукі не туды глядзяць у каго. Няўхв. Хто-н. няўмелы, неспрактыкаваны. У гламазды
рукі ні туды глядзяць. Ятвезь Ваўк. (МСГВ, 120).
Рукі паласкаць аб каго. Зняважліва адносіцца да каго-н., не лічыцца з кім-н.,
здзекавацца з каго-н. Падумаць сёні, дажылася... Мне семсят гот, а яны аб мяне будуць
рукі паласкаць. Навасады Свісл.
Рукі прыбіваць. Заключаць здзелку. Рукі прыбіваць: «Я столькі даю» – і стукаю
рукой, а другі: «Столькі даю» – і стукае рукой. Плябанцы Ашм. (СПЗБ-4, 122).
Рукі прыкласці да чаго. Заняцца чым-н. Расьце такім нерабам, ні да чога рук ні хоча
прыкласьці. Чэхі Астр. (МСГВ, 313).
Рукі прылажыць. Пастарацца зрабіць. Каб вырасла ў гародзі, нада рук прылажыць.
Бакшты Іўеў. (СПЗБ-4, 144).
Рукі распускаць. Біцца, збіваць каго-н. Па гаспадарцы быў добры чалавек мой, але,
як вып'е, любіў рукі распускаць. Ведаеш, шмат разоў я бітая была. Геранёны Іўеў.
Рукі свярбяць (свярбелі) у каго, каму. 1. Хто-н. вельмі хоча заняцца чым-н. Зяць у
мяне добры, бо ў яго ажно рукі свярбяць да працы. Скідзель Гродз. Нашто ты разбурыў
загараду ў хляве, хіба табе рукі свярбелі? Літвінкі Гродз. (СГВ, 606). Пайду, ната ш рукі
сьвярбяць дроў папілаваць. Багушоўка Гродз. У яго аж рукі сьвярбяць, кап што чужое
ўхапіць. Капцёўка Гродз. Зладзюга, што і казаць, яму рукі аж свярбяць, каб чужое ўзяць.
Сколабава Гродз. (СНМ-2, 90). 2. Каму-н. вельмі хочацца пабіцца з кім-н. Што, у цябе
так рукі сьвярбяць, што скачаш як певень, ні церпіцца пабіцца?!. Краснае Карэл.
Рукі спусціўшы. Гл. спусціўшы рукі.
Рукі стыкнуць. Адпачнуць. Няма калі рукі стыкнуць, работы сьвет. Купіск Навагр.
(ЗНС, 62).
Рукі ў брукі. Асудж. Без працы, без занятку, без справы (хадзіць, стаяць і інш.).
Ходзіш толькі рукі ў брукі. Не, кап што памох. Хамічы Зэльв. Цэлы дзень прахадзіў рукі
ў брукі. Багудзенка Навагр. Дык жа зь ім толку не знойдзеш. Рукі ў брукі й пайшоў.
Гарадзішча Воран. Такі ўжэ пан. Усе робяць, а ён стаіць рукі ў брукі. Бабіна Гродз. Ні
можыш памахчы, стаіш рукі ў брукі! Косцевічы Астр. Бацьке хворыя душацца на яго, а
Дадатковыя словы
выпе, загоре
12 👁