Паганіць рукі аб каго. Няўхв. Звязвацца з кім-н., прычыняючы яму непрыемнасць.
Я ні буду паганіць рукі аб цябе, сам знойдзіш гуза на сваю галаву. Ракаўцы Смарг.
Пагрэць рукі. Няўхв. Пажывіцца чым-н. несумленным спосабам. Добра яна тут
сумела пагрэць рукі, пакуль ні разаблачылі. Завадзічы Гродз.
Пад рукі лезці. У непасрэдную блізкасць, замінаючы, перашкаджаючы рабіць што-н.
Гэтых курэй напускала, ціпер німа спасу. Толькі высуніся на ганак, то адразу лезуць пад
рукі. Заборцы Астр. Забяры дзіця, ба лезя пад рукі, нізнарок палено можа атскочыць і
стукнуць па лобі. Бабіна Гродз.
Рукі аглаблёвыя ў каго. Няўхв. Хто-н. нязграбны, няўмелы. Ото ш рукі аглаблёвыя,
нат нітку ў голку ні зацягня. Поразава Свісл.
Рукі адабраць (адарваць, абарваць). Вельмі стаміць каго-н. Пра цяжкую работу
рукамі. А хай яе, гэту работу, усе рукі адабрала. Залацеева Зэльв. Гэто грабенё рукі адарве.
Казловічы Зэльв. (МСГВ, 126). А я гэтай сумкай усе рукі сабе абарвала. Васілішкі Шчуч.
Рукі апалі ў каго. У каго-н. страцілася жаданне з ахвотай рабіць што-н., актыўна
дзейнічаць звычайна па прычыне ўзрушэння, перажывання. Зоя як пахавала сына, так у
яе і рукі апалі. Глядневічы Ваўк. А як сказалі мне, шта памярла мая мамка, так у міне і
рукі апалі. Мілявічы Маст. Як усё добра, то такі залаты чалавек, але як якая няўдача,
адразу ў яго й рукі апалі. Пацавічы Маст. (СГВ, 605).
Рукі валасатыя ў каго. У каго-н. моцная, уплывовая падтрымка. О, у яго рукі
валасатыя! Так што паступіць вучыцца. Тракелі Воран.
Рукі выпрастаць. Памерці. Намучылася са сваім гаспадаром, ні падымаўся цэлы год,
пакуль рукі выпрастаў. Шылавічы Сл. (СГВ, 605). Хварэла доўга, нядаўна рукі
выпрастала. Міжэвічы Сл.
Рукі гараць (гарэлі) у каго да чаго. Хто-н. вельмі ахвотна і добра выконвае якую-н.
працу. Лоўкая дзеўка, грашно кепскае гаварыць. І харакцяр залаты, і рухавая, да работы
ажні ш рукі гараць. І тварам някепская. Падгайная Карэл. (СБНФ, 227). Прышоў у вёску,
стаў кавалём, а рукі ажно гарэлі да працы. Валеўка Навагр. (ДМГ, 79).
Рукі гарохавыя ў каго. Няўхв. Хто-н. не змог утрымаць у руках якую-н. рэч. Рукі ў
цібе гарохавыя, такі кубак разьбіў... Дзе ты ціпер такі купіш... Ігнатаўцы Лід.
Рукі граблі вочы яма ў каго. Хто-н. вельмі прагны, хцівы, сквапны. Рукі – граблі,
вочы – яма. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-1, 471).
Рукі завальваць. Гл. завальваць рукі.
Рукі залажыць за што. Заняцца якой-н. карыснай працай як сродкам для існавання.
Вы падумайця і рашчытайця, якая жысьць прыходзіць на старасьць, як жыць, што
рабіць, за што рукі залажыць. Камяніца Ваўк. Вар. рукі зацяць (зачапіць, залажыць).
Рукі заламаць. Дайсці да адчаю, узрушэння (ад вялікага гора, роспачы). Цёшча рукі
заламала, дзеда згледзеўшы здалёк, бо я борану цягала – цесьць з хамутом дамоў уцёк.
Эйтуны Лід. (ДМГ, 232).
Рукі залатыя. Гл. залатыя рукі.
Рукі зацяць за што. Заняцца якой-н. карыснай працай як сродкам для існавання.
Будзя жаніцца – не будзя рукі за што зацяць. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-2, 268). Вар. рукі зацяць
(зачапіць, залажыць).
Рукі зачапіць за што. Заняцца якой-н. карыснай працай як сродкам для існавання.
Як немца адагналі, стала лепей, але не было за што рук зачапіць. Хварэлі на тыфус.
Васілевічы Гродз. (ДМГ, 43). Вар. рукі зацяць (зачапіць, залажыць).
Рукі злажыць. Памерці. А праз тыдзень ці мо больш і жонка ягоная рукі злажыла.
Скідзель Гродз. Іваніха маладая яшчэ рукі злажыла, а дзеткі сіротамі засталіся. Бастуны
Воран. (СГВ, 606). Калі так працаваць, то можна і рукі злажыць. Куклі Воран.
Рукі змываць. Наведваць жанчыну пасля яе родаў. Пойдзім рукі змываць да яе.
Бакшты Іўеў. (СПЗБ
10 👁