жызьню. Бершты Шчуч. Якая гэта жонка?! Я яму ні рас казаў, каб ні завальваў сабе рукі гэтым вяселям. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 30). От, заваліць сабе рукі. І чаго яе ў гэты замуш прэ гэтак рана?.. Гута Дзятл. (ЗНФ, 30). Гаварылі ш, аля ні паслухала, пашла за гэтаго пяніцу, рукі сабе заваліла. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 30). Завязваць сабе рукі. Няўхв. Рабіць сваё жыццё несвабодным і бязрадасным (звычайна з-за няўдалай жаніцьбы, замужжа). Навошта яму было рукі сабе завязваць, ідучы ў гэтыя прымакі? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 31). Ой, і ні кажыця! Завязала яна сабе рукі і ні ведая цяпер, што й будзя далей. Швабы Ашм. (ЗНФ, 31). Васіль кап узёў якую талкову, та жыў бы, а так завязоў сабе рукі. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 31). Выскачыла рано замуш, завязала сабе рукі. Мілявічы Маст. Узяў эту нягожу – ні рабіць ні варыць. Тыко рукі сабе завязаў, а жыцьця німа. Лунна Маст. Залатыя рукі ў каго. Ухв. Хто-н. вельмі здольны да работы, умее ўсё рабіць. Мой татачка ўсё ўмеў рабіць, залатыя рукі ў яго былі. Руда Яварская Дзятл. Рукі залатыя, але горла смаляное. Граўжышкі Ашм. (ППФВ, 55). Такая ткальня – рукі залатыя ў яе. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-5, 99). Згарнуўшы рукі сядзець, стаяць і пад. Няўхв. Без справы, без занятку. Ой, ліха ты, чаго вы сядзіце? Зараз снег падае, а яны не капаюць, сядзяць згарнуўшы рукі! Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 186). Каб рукі адсохлі каму. Выкл. Асудж. Выказванне абурэння, злосці ў адносінах да таго, хто кепска зрабіў што-н. Кап таму пячніку рукі атсохлі, як ён гэтую печ так зрабіў, што яна дыміць. Пеляса Воран. Кусаць рукі. Шкадаваць чаго-н. непапраўна страчанага. Бяры, а то пасля будзеш кусаць рукі. Ашмяны Шчуч. Ламаць рукі. Даходзіць да адчаю, узрушэння (ад вялікага гора). Як сказалі, што Мікола папаў пат трактар, стары са старою ламалі рукі, але ж нічога не зробіш. Уша Карэл. (СГВ, 596). Маці ламала рукі, лямантарыла каля дачкі. Сакольнікі Свісл. А на Пятро жанілі яго на другой. Плакала я і рукі ламала, ды нічога ш ні зробіш. Лылойці Смарг. (ДМГ, 124). Алесява баба рукі ламала, плакала, пасьля села на зэдліку. Засецце Дзятл. (ДМГ, 76). Усе так галасілі па гэнаму брыгадзіру. Ото ш быў чалавек. А жонка бедная рукі ламала. Заборцы Астр. А маці разьлівалася, рукі ламала, як пачула, што с сынам так зрабіласо. Дабраволя Свісл. Лёгкія рукі мець. Іран. Быць схільным да бойкі. Адно людзі казалі: вельмі ўжэ ніхарошы, лёхкія рукі меў. Што зь ім гора мела, то ні расказаць. Ён жа ўсе свае грошы праграў у карты. Бераставічаны Бераст. (ДМГ, 23). На рукі чые. На чыю-н. адказнасць, у чыё-н. распараджэнне. Гэтаго мыцення канца краю не відно, бо ўсё на мае рукі. Альба Івац. (ДСК, 137). Цяля гадую, а яно зусім нядошлае, ано клопат на мае рукі. Быч Івац. (ДСК, 152). На ўсе рукі. Ухв. Здольны на вельмі многае, здатны да ўсяго. Мой бацько на ўсе рукі быў, дык ён парабіў такіе харошые лошка. Парэчча Навагр. (ХБД, 213). Добрая рукадзельніца гэтая дзяўчына, на ўсе рукі спрытна. Шчорсы Наваг. (МСГВ, 428). Пятровіч – майстар на ўсе рукі, што хочаш можа зрабіць. Дубна Маст. Ён у мяне на ўсе рукі майсьцер. Солы Смарг. (СПЗБ-3, 13). Ош мы то напрацаваліся за свой век. Антось мой быў майстар на ўсе рукі. Енчы Воран. (ДМГ, 102). Бацька быў спраўны: і сталярку рабіў, і што толькі трэбо, усё рабіў. На ўсе рукі быў. Клюкоўцы Бераст. (ДМГ, 31). У нашум калхозі робіць токар – ну майстар на ўсе рукі. Зарачаны Ваўк. (СГВ, 598). Не ідуць рукі. Не хочацца рабіць што-н. Ні йдуць рукі бураке палоць. Уселюб Навагр. Не лезе ў рукі работа. Не ладзіцца, не спорыцца. Як паедуць дзеці з дому – плачу, не лезе работа ў рукі. Солы Смарг. (СПЗБ-2, 640). Нячысты на рукі. Асудж. Схільны да крадзяжу. Глядзеця, каб што ні ўкраў, бо ён нячысты на рукі, можа прыхапіць дзе што кепско ляжыць. Васілевічы Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁