У руках трымаць каго. Кантраляваць каго-н., не даваць каму-н. паводзіць сябе не
так, як трэба. Ціпер дзіцей трэбо ў руках трымаць, а то пойдуць у пустапаш. Путрышкі
Гродз. (СНМ-2, 234).
РУКІ. Абедзве рукі левыя ў каго. Асудж. 1. Хто-н. нязграбны, не можа ўтрымаць
якія-н. рэчы, прадметы. Ізноў талерку разьбіла. Ну што ты зробіш, як абедзьвя рукі левыя.
Смаргонь Смарг. 2. Хто-н. няўмелы. Такога няўмеку я яшчэ ні бачыла. У цябе што,
абедзьве рукі левыя? Гервяты Астр.
Аж рукі апалі ў каго. Хто-н. моцна разгубіўся, збянтэжыўся, расхваляваўся. Як
убачыла, ідуць да нас, аж рукі апалі. Калеснікі Бераст. (СГВ, 578). Спалохалася, аж рукі
апалі. Алекшыцы Бераст. Я як убачыла твар сына заліты крывёй, то аж рукі апалі.
Малыя Эйсманты Бераст.
Апускаць (апусціць) рукі. Губляцца перад цяжкасцямі. Яшчэ можа ўсё абыйдзецца,
не спяшайся апускаць рукі. Багудзенка Навагр. (СГВ, 578). Чаго апусьціла рукі, і ні такое
перажыле. Багушоўка Гродз. Перат такім горам апусьціла яна рукі і нічога не хацелася
рабіць. Палужжа Карэл. Бацько не апускаў рукі. Альшаніца Івац. (ДСК, 261).
Атрасці (атрапаць) рукі ад каго, ад чаго. Рашуча адмаўляцца ад каго-, чаго-н. Вой,
дзіцятка, атрасі рукі ад яго, покуль маладая. Знойдзяш яшчэ сабе добрага хлопца. Бракава
Сл. Атрасі ты рукі ад гэтага галаварэза, пакуль ні позна. Ашмянцы Шчуч. Ён табе
саўсем ні патходзіць, п'е, курыць, атрасі рукі ты лепей ад яго. Вольна Бар. Дзяўчук,
атрасі ты ад яго рукі, пака ні позна. Баяры Шчуч. Атрапі ты рукі ад гэтай дзеўкі, яна ж
нічога рабіць не ўмее. Вензанц Дзятл. Здайся, ні дурны ты хлапец, а зьвязаўся с такой
бадзіняй. Атрасі ты ад яе рукі, бо цяпніш гора. Косцевічы Астр. Нашто табе гэты
ўчастак, тут адзін пясок, нічого ні родзіць, атрапай рукі ад яго, та будзя галава
спакойна. Бабіна Гродз.
Браць сябе ў рукі. Супакойвацца, дабіваючыся самавалодання. Не трэба, браце, так
адразу кіпяціцца, а трэба ўмець браць сябе ў рукі. Малыя Эйсманты Бераст. (СГВ, 580).
Вазьмі ты сябе ў рукі, ну што ш ты зробіш, калі ён такі дурань. Васілевічы Гродз. Пракоп
крыху супакоіўся і ўзяў сябе ў рукі. Грынкі Свісл.
Грэць рукі. Няўхв. Нажывацца несумленным спосабам. Хопіць грэць рукі ля чужога
кармана. Мінчыкі Бераст.
Доўгія рукі. Схільнасць да крадзяжу. Гэты Пецька іх мая доўгія рукі, можа ён там
быў каля крамы. Зарачаны Ваўк. (СГВ, 588).
Заваліць рукі. Гл. завальваць рукі.
Заваліць сабе рукі. Гл. завальваць сабе рукі.
Завальваць рукі каму. Няўхв. 1. Абцяжарваць каго-н клопатам, станавіцца перашкодай,
пазбаўляючы каго-н. свабоды дзеянняў. Прывязьлі ўнукаў на лета, завалілі рукі, і што хочаш
тут рабі, ніякай работы за імі. Зенявічы Навагр. Зваліў усю работу на міне, заваліў мне рукі,
а сам – на машыну ды паехаў. Струбніца Маст. (ЗНФ, 30). Дзеці мне рукі завальваюць, німа
калі і с хаты высьці. Гудзевічы Маст. (ЗНФ, 30). Уся кантора наша пайшла на бульбу, а міне
адну пакінулі тут, завалілі мне рукі, як хочаш, адна спраўляйся. Дварэц Дзятл. (ЗНФ, 30).
Не хацела нікому рукі завальваць, таму і падалася ў горад на заробкі. Куляшы Шчуч.
2. Рабіць чыё-н. жыццё бязрадасным, нешчаслівым. Вот жа мужык папаўся, нічога
рабіць не хоча толькі рукі мне заваліў. Лежневічы Іўеў. От дзе гультаіна! Як жэніцца,
заваліць некаму рукі. Бабіна Гродз. Казала, ні выхоць за яго замуш, бо заваліць рукі.
Старыя Паддубы Шчуч. Анічагутко ні ўмея, заваліць некаму рукі. Монькавічы Маст. Ты
мне так заваліў рукі, што ўжо і цярпець немагчыма. Гарадзішча Воран. І заваліць жа рукі
некаму твая ўнучка. Рупейкі Ваўк. (ЗНФ, 30). Аля ш і заваліш некаму рукі: ні стравы ні
ўмеяш гатовіць, ні парадак у хаці трымаць. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 30).
Завальваць сабе рукі. Няўхв. Рабіць сваё жыццё несвабодным і бязрадасным
(звычайна з-за няўдалай жаніцьбы, замужжа). Як той казоў, заваліла яна сабе рукі на ўсю
11 👁