Скінуць з рук што. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. клопатнага, непрыемнага. Дзякаваць Богу, ськінула гэту работу з рук, цяпер можна й аддыхнуць. Сенюкі Астр. Кап скарэй гэту работу скінуць з рук, та ляхчэй было п. Гудзевічы Маст. Як (што) без рук без чаго. Зусім немагчыма абысціся без чаго-н. Бес патхваціка каля печы як без рук, што трэбо ў печ паставіць ці дастаць – та ўсё ім. Камчатка Гродз. (СНМ, 101). Прывыкла да гадзіньніка так, што без яго як без рук. Шылавічы Сл. Без грошай што без рук. Малюкі Воран. РУКА. Адна рука з кім. Заадно з кім-н. Яна зь ёю стала адна рука, і вадою не разальеш. Шынкаўцы Шчуч. Каму рука каму нага а хто і цэлы выскачыў. Жарт.-іран. Абы-як, неакуратна, збольшага (зрабіць што-н.). Некалі бацька наняў касца з Міхалішак, то з гэтым касцом цэлае гора было: і бацька вучыў, і Гэлька Рыбачкова вучыла, як касіць. А ён як возьміцца касіць – каму рука каму нага а хто і цэлы выскачыў. Зато за сталом ніводнай чаркі ні прапусьціў. Косцевічы Астр. – Ты ўжо недзе прарвала буракі? – От, прарвала – каму рука каму нага. Горшавічы Астр. Каму рука каму нага – гэта як-нібуць зрабіць. Правыя Масты Маст. Лёгкая рука ў каго. Хто-н. удачлівы, прыносіць поспех. У Зіны лёхкая рука, што ні пачне рабіць, усё добра атрымліваецца. Замасцяны Шчуч. Правая рука чыя. Першы памочнік каго-н. О, ён у міне першы ўсё зробіць. Гэта ш мая права рука. Мацвееўцы Ваўк. Рука ў руку з кім. Заадно з кім-н. Спачатку гаворыць са мною, а затым усё роўна з Марыляй рука ў руку. Праважа Воран. РУКАМ. Прыбраць к рукам. 1. што. Прысвоіць што-н., завалодаць чым-н. Усе бачылі, як ты хацеў прыбраць к рукам нашае дабро. Індура Гродз. Пакуль да мяне дашло, дык ужо ўсе буракі прыбралі к рукам. Струбніца Маст. 2. каго. Заняцца выхаваннем каго-н., паўплываць на каго-н. Маці Аленку прыбрала к рукам, ні дапусьціла, кап хадзіла з гэтай кампаняй. Доўгялавічы Дзятл. РУКАМІ. З голымі рукамі ісці і пад. Без нічога, нічога не маючы пры сабе, каб даць, падарыць што-н. каму-н. Хай сабе і да Волькі, усё роўна з голымі рукамі не пойдзеш. Трэба нешта купіць. Крывічы Зэльв. (Стэц.-2, 250). Хоць смактулёў якіх купіць, а то як з голымі рукамі пойдзеш. Варняны Астр. (ДМГ, 131). З голымі рукамі ні пойдзяш на радзіны! Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 35). Вар. з голымі (з пустымі) рукамі. З'есці з рукамі і нагамі каго. Няўхв. Замучыць прыдзіркамі, абвінавачваннямі, нападкамі, ганеннямі. Куды ш ты лезяш. Ён ш цібе зьесьць з рукамі і нагамі. Струбніца Маст. Ні хапая, каб жонка твая даведалася – зьесьць з рукамі і нагамі. Алекшыцы Бераст. Так ужэ сварыліся, што маглі адзін аднаго зьесьці з рукамі і нагамі. Каменка Шчуч. Гэта табе так ні абыдзяцца, ён табе ні даруя, зьесьць з рукамі й нагамі. Галімшчына Іўеў. (ЗНФ, 35). Ні заядайса ты з мяханікам, гавару табе падабру, бо зьесьць цібе з рукамі й нагамі. Вараны Бераст. (ЗНФ, 35). Баюса патходзіць да яго, ён ш міне ізесьць з рукамі й нагамі. Бабіна Гродз. З пустымі рукамі ісці і пад. Без нічога, нічога не маючы пры сабе, каб даць, падарыць што-н. каму-н. Я ж не пайду да людзей у хату з пустымі рукамі, там дзеткі малыя. Шылавічы Сл. Як гэта ты паедзеш у госьці с пустымі рукамі. Ляпёшкі Іўеў. Вар. з голымі (з пустымі) рукамі. З рукамі адарваць што. З вялікай ахвотай, сходу, не вагаючыся купіць, прыдбаць што-н. Каб убачыла такую хустку, з рукамі адарвала п. Агароднікі Дзятл. Круціцца пад рукамі. Няўхв. Замінаць у працы сваёй прысутнасцю. А гэта чый тут смэргяль круціцца пад рукамі, забярэця яго, каб ні мяшаў. Бычкі Гродз. (СНМ, 132). Не круціся пад рукамі, кажу табе! Дай апалоць хоць гэту градку. Лаздуны Іўеў. Ні круціся пад рукамі, бо ўсё роўна ні паможаш. Дзешкаўцы Свісл. Вар. круціцца (таўчыся) пад рукамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці
16 👁