З рук вон. Вельмі дрэнны. Але работа, што з рук вон. Вострава Сл. З рук збыць. Гл. збыць з рук. З рук з ног п'яны. Няўхв. Вельмі моцна (п'яны). Прышоў учоры з рук з нох п'яны. Задварані Свісл. Як ён дахаты давалокса, просто ўдзіўляюса, з рук з нох пяны, пераступіў парох і зразу паваліўса. Бабіна Гродз. З рук з ног садраць. Асудж. Забраць, прысвоіць апошняе. Думаеш не даць, дык ён з рук з ног зьдзярэ. Алекшыцы Бераст. З рук не злазіць. Пастаянна знаходіцца на руках, патрабаваць насіць каго-н. Пра дзіця. А мой ты ўнучак, з рук не злазіш, ты мяне ўсеньку высіліў, рук не чую. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 99). З рук працы. Гл. з працы рук. З рук рваць што, каго. Вельмі актыўна, бойка раскупляць што-н., каго-н. Сягодня так ніхто і ні пытаўся, а той кярмяш парасят з рук рвалі. Заборцы Астр. Збыць з рук. Пазбавіцца ад чаго-, ад каго-н. Прывязла дзіця і кінула ў мацяры, абы збыць з рук. Бабіна Гродз. Каб скарэй з рук збыць, больш нічога не хачу. Струбніца Маст. Толькі б з рук збыць. Савічы Зэльв. (МСГВ, 610). Не дзесяць рук у каго. Каму-н. не пад сілу за раз зрабіць што-н. Сам чорт табе ні дастрэнчыць – у мяне ш ні дзесяць рук! Беражна Карэл. (НС, 86). Не пакладаючы рук працаваць. Старанна, самааддана. Наша мама працавала дваццаць год на фермя не пакладаючы рук. Купіск Навагр. (СГВ, 600). Наша брыгада працуя рук не пакладаючы. Вялетава Карэл. (СГВ, 606). Ні рук ні ног не чуць. Быць вельмі стомленым. А я цалюткімі днямі кручуся, ні рук ні нох не чую, сярэдзіну вун усю адабрала, але ш затое што-кольвек маю за душой. Буняны Ашм. (ДМГ, 115). Пакуль прышлі з горада, то ні рук ні ног, аўтобусы цяпер зусім не ходзяць. Шылавічы Сл. Да беду ні мох, а па бедзе – ні рук ні нох. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-1, 32). Плысці з рук. Хутка расходавацца, траціцца. Грошы, што заробіць, у Наталлі так і плывуць з рук. Шылавічы Сл. (СГВ, 604). Прыняць да рук каго. Падпарадкаваць сваёй волі, прымусіць слухацца каго-н. Яна хутка прыняла яго да рук, куды дзеліся яго дурныя замашкі. Завідзіненты Астр. Рук не завярнуць. Няўхв. Не зрабіць, не выканаць якой-н. працы. Папалуднуя, а міскі, лышкі, відэльцы пакіня, а кап прыбраць са стала – рук ні заверня. Альбярцін Сл. Рук не падложыш пад каго. Не выратуеш каго-н. ад смерці, нічым не дапаможаш. Пэўна, што шкода бабы, што памярла, аля ш нічога ні зробіш, рук ні падложыш. Навасяды Ашм. Вар. сваіх рук не падложыш. Рук не пакладаючы. Гл. не пакладаючы рук. Рук не чуваць. Адчуваецца вялікая стомленасць у руках. Павашуй цэлы дзень мяшке, дак пад вечар і рук не чуваць. Беражна Карэл. (НС, 85). Рук не чуць. Вельмі стаміцца ад працы рукамі. А мой ты ўнучак, з рук не злазіш, ты мяне ўсеньку высіліў, рук не чую. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 99). Цэлы дзень лён парвеш, то рук ні чуяш, адзеравянеюць. Заполле Івац. (ДСК, 17). Малаценне – цяжкая работа, за дзень так намахаяшся, што рук ні чуяш. Грыўда Івац. (ДСК, 130). Рук няма ў каго. Асудж. Хто-н. зусім бездапаможны ў працы, неспрактыкаваны. От стырыць што-нібудзь – ён майстар, а зрабіць што добрае – на гэта ў яго рук німа. Скраблякі Гродз. (СНМ-2, 224). Сваіх рук не падложыш. Не выратуеш каго-н. ад смерці, нічым не дапаможаш. Як доўгім векам, то выжывя, а сваіх рук ня падложыш. Купіск Навагр. (ЖНС, 113). Вар. сваіх рук не падложыш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁