Рванага рубля не варты. Няўхв. Непатрэбны, нявартасны, нікчэмны. І куды ты гэты
хлам павязеш? Ён рванага рубля ні варты. Уселюб Навагр. Які зь яго кавалер, рванага
рубля не варты. Уселюб Навагр.
Рубля не варты. Няўхв. Вельмі дрэнны. Хто капейкі ні беражэ, той сам рубля ні
варт. Бандары Гродз. (МСГВ, 77).
РУЖА. Як ружа-квята. Ухв. Вельмі прыгожая. Пра дзяўчыну, жанчыну. Тая дзеўка
як ружа-квята, на ўсю вёску. Лінгі Воран. ● Квята – параўн. польск. kwiat 'кветка'.
Як ружа ў крапіве сядзець. Моцна выдзяляючыся сярод іншых найлепшымі якасцмі.
Паглядзі, як Сьвета сядзіць пасярот хлопцаў, як ружа ў крапіве. Вольна Бар. Яна сядзіць
з гэтымі калхозьнікамі як ружа ў крапіве. Дзянісаўка Дзятл.
РУК. Абы з рук збыць, пазбыць, вон. Няўхв. Вельмі нядбала, без ахвоты і
старання, недабраякасна (працаваць, рабіць). Усё ў цябе выйшла навотля, бо робіш ты
абы як, абы з рук. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 270). Абламоха гэта нігды па-люцку ні зробіць, усё
абы з рук. Стральцы Маст. (СРЛГ, 6). Робя абы з рук, абы колейку адбыць. Малі Астр.
(СПЗБ-4, 312). Слабая зь яе швачка, шые абы з рук. Ліпнішкі Іўеў. Сшыла сукенку абы з
рук, як ты толькі ў ёй хадзіці будзяш. Дубна Маст. Апалолі вы градкі абы з рук. Кронькі
Шчуч. Сьцёпка за што ні возьмецца, дык усё абы з рук зробіць. Ліжэйкі Дзятл. Працуе
абы з рук. Зінякі Шчуч. (ППФВ, 3). Не рабі абы з рук, людзі сьмяяцца будуць. Лазы Ваўк.
Яна ўсё робіць абы з рук. Старадворцы Шчуч. Якая тут яго работа? Як ён тут стараўся?
От, абы з рук. Трубцы Шчуч. Дзьверы зрабіў абы з рук, а яшчэ майстрам шчытаяцца.
Аляксандраўшчына Зэльв. Як яны тых дроў наклалі – накастрычылі абы з рук. Чамяры
Сл. (ЖС, 156). Ну і гультай ты ў мяне, робіш – абы толькі з рук збыць. Задварані Свісл.
От зрабіў дык зрабіў, абы з рук збыць. Суботнікі Іўеў. Абы з рук пазбыць. Дубна Маст.
(МСГВ, 578; ППФВ, 3). Ніколі па-люцку ні зробіць – абы з рук вон. Эймінаўцы Бераст. Ты
што ні робіш, то ўсё абы з рук, і зноў да дзяўчат. Быльчыцы Гродз. (СНМ-2, 8).
Адбіцца ад рук. Няўхв. Перастаць слухацца каго-н., падпарадкоўвацца каму-н. Хлапец
зусім адбіўся ад рук, нічога рабіць не хоча. Трокенікі Астр. Зусім хлопец адбіўся ад рук. Лінск
Лях. Ні хоча вучыцца, зусім адбіўся ад рук. Дабраволя Свісл. Гэты Сямён зусім адбіўся ад
рук. Навумаўцы Шчуч. Адбіцца ад рук. Плюскаўцы Бераст. (ППФВ, 3). Мая дзеўка зусім
адбілася ад рук. Старое Сяло Зэльв. Што мне зь ім рабіць? Зусім ад рук адбіўся. Яшчэ як
маці жыва была, то так-сяк, а што я гавару, то ён мне: «Што ты мяне вучыш, бабо?»
Падвялікае Дзятл. (СБНФ, 15). Валерын Яначак зусім ад рук адбіўся. Ігнатаўцы Лід. Не
ведаю, што рабіць з гэтым хлопцам. Ну зусім ад рук адбіўся. Нёман Маст. За дзецьмі
трэба глядзець ды глядзець, пакуль яны не адбіліся ад рук. Рахавец Навагр.
Ад рук адбіцца. Гл. адбіцца ад рук.
Давесці да рук што, дзе. Зрабіць адпаведны парадак, чысціню дзе-н. (часцей у хаце,
у кватэры). Трэбо перат Вялікадням хату давясьці да рук, кап ні было брытко ат людзей.
Лунна Маст. Мне сёня німа калі. Трэбо хату давясьці да рук. Узоўтра ш сьвято. Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 26). С поля прышла, дзяцей пакарміла, у хаце давяла да рук, карову падаіла,
і бачыш, сьцямнела ўжэ. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 26). Няма часу с табой гаварць, трэба ў
хаце ўсё давесьці да рук. Вішнева Смарг.
З рук рабіць. Уручную. Касіць, бывала, пойдзім, касцоў дзесяць – пятнаццаць ішлі,
бабы нам тэш памагалі: грабалі, сушылі, насілі ў гумны, потым жывёлу кармілі. Цяшка
было з рук рабіць, алі ш нікому ні пажаліся. Кавалеўшчына Воран.
З рук ва´ліцца ў каго. Каму-н. не ўдаецца, не атрымліваецца зрабіць што-н. Да гу´ляў
першы, а да работы няўдалота, усё з рук валіцца. Заборцы Астр. А ў нашай гаспадынькі
дзісь дык усё з рук валіцца. Янканцы Ашм. Які ш ты целяпаваты, за што ні возьмесься,
усё з рук валіцца. Задворанцы Ваўк. (СГВ, 535). От ужо нішкарадны чалавек, як
возьмецца што рабіць, усё з рук валіцца. Каты Смарг. (СГВ, 298). Ну і апэнча ты, усё з
рук у цябе валіцца. Пагародна Воран. (СРЛГ
16 👁