руп, аш пацякло. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 38). ● Руб – бераг (вадаёма); параўн. літ. rumbas
'край, узлесак'.
РУБА. Да руба змокнуць, змачыць. Наскрозь, поўнасцю. Кашуля змокла да руба.
Турэц Карэл. (МСГВ, 427). Ніцяны дошч змачыў нас да руба. Сімакава Карэл. (СГВ, 298).
Такі ўлеўны дошч падаў, што я змок да руба. Каробчыцы Гродз. (СГВ, 505). Дошч змачыў
да руба, але прычлапаў да хаты. Загор'е Карэл. (СГВ, 386). Вар. да руба (да рубінкі, да
рубіны). ● Руб – край якога-н. прадмета.
РУБЕЛЬ. За рубель бацьку роднага прадасць. Асудж. Вельмі скупы, прагны, хцівы.
За рубель бацьку роднага прадасць. Гожа Гродз. (СНМ, 182).
За рубель сабакам гаўкне. Асудж. Вельмі скупы, прагны, хцівы. Ідзі наймай вун
таго, ён табе за рубель сабакам гаўкня. Навасёлкі Гродз. На міне гаварыў, што я за
рубель сабакам гаўкну, а сам ні лепшы, а можа, горшы. Дашкаўцы Маст. (ЗНФ, 33).
Гэтаму абы заплацілі добра, ён за рубель сабакам гаўкня. Пелкаўшчына Іўеў. (ЗНФ, 33).
Пад рубель чаго. Поўна, дастаткова, болей не змясціць. І ў самога ношкаў гэтых
насабіралася пад рубель. Дзе я табе памагу – рук не хваціць. Марачы Зэльв. (Стэц.-2, 252).
● Рубель – жэрдка, якой уціскаюць сена на возе.
Рубель рубля не даганяе ў каго. Хто-н. не ашчаджае грошы, у каго-н. не
затрымліваюцца грошы. Які зь яго будзя гаспадар. У яго й цяпер рубель рубля ні даганяе,
усё прап'е. Мастаўляны Лід.
Як новы рубель. Ухв. Вельмі прыгожа, прыстойна (выглядаць, быць апранутым). Але
й прыбраўся, як новы рубель. Бакунова ІІ Іўеў. Вар. як новы рубель (як новая капейка).
Як рубель вінаваты глядзець. Нядобразычліва, недаверліва. Чаго ты глядзіш на мяне
так, як я табе рубель вінавата. Жамыслаўль Іўеў.
РУБІНКІ. Да рубінкі змокнуць. Поўнасцю, наскрозь. Смокла да рубінкі. Ністанішкі
Смарг. (СПЗБ-4, 309). Вар. да руба (да рубінкі, да рубіны).
Ні рубінкі. Зусім нічога. Як памерла мама, то мне ні рубінкі ні далі. Тракелі Воран.
РУБІНЫ. Да рубіны змокнуць. Поўнасцю, наскрозь. Такі дошч ліў, што я прамок да
рубіны. Малінавая Смарг. (СГВ, 415). Вар. да руба (да рубінкі, да рубіны).
РУБЛЁМ. Як рублём падарыў (адарыў) паглядзеў і пад. Нядобразычліва, злосна
(паглядзеў на каго-н.). Глянула Марыся як рублём падарыла. Монькавічы Маст. Палядзеў
на міне як рублём падарыў, ні ўзьлюбіў, што проўду ў вочы сказала. Бабіна Гродз.
Паглядзела як рублём падарыла. Сенна Навагр. На міне паглядзеў як рублём адарыў.
Пеляса Воран.
РУБЛЁЎ. Сто рублёў убытку. Няўхв. Той, з каго няма ніякай карысці, а толькі адны
непрыемнасці. З ім няможна што-нібуць рабіць, толькі мяшая, ні чалавек, а сто рублёў
убытку. Каркуцяны Воран.
Як сто рублёў падарыў сказаў. Вельмі даспадобы (сказаў). Ой, ты мяне парадавала,
сказала як сто рублёў падарыла. Дубна Маст.
РУБЛЯ. Без рубля не чхне. Іран. Вельмі меркантыльны, своекарыслівы. Такі ўжэ
чалавек: нічого так ні зробіць, без рубля ні чхне. Сурынка Сл.
За рубля блыху ў Маскву загоніць. Асудж. Хто-н. вельмі скупы, прагны. У каго ён
удаўся такі? За рубля блыху ў Маскву загоніць. Лаздуны Іўеў.
З рубля жыць. На зарплату, на ўсім купленым. А што ш ты думаіш, мая ты, пражыві
ў горадзе з рубля. І млека, і менса, і масла трэба купіць, а ўсё – капейка. Заборцы Астр.
Няма каму дапамахчы, жыву толькі з рубля. Алекшыцы Бераст.
Ля-ля тры рубля. Няўхв. Праводзіць час за пустымі размовамі. Ніякой работы з
гэтымі памагатымі, толькі і знаюць, што ля-ля тры рубля ўвесь дзень напралёт.
Бярозаўка Лід. (ДСГБ
Дадатковыя словы
загоре, прапе
19 👁