Што не есць то ў рот не кладзе. Вельмі рацыянальны, мэтанакіраваны, абачлівы.
О-о, гэты хлопяц што ні есьць то ў рот ні кладзе, ён проста так да дзеўкі хадзіць ні
будзя, калі ні думая жаніцца. Задварані Свісл.
Як у сухі рот. Незадав. Дарэмна, марна, бескарысна (аддаваць, плаціць і пад.). Што
ён ужэ там такоё сказоў, што аш на трыццаць рублёў укаралі? А ціпер плаці як у сухі
рот. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 96). Пры такім гаспадары ўсё пойдзя як у сухі рот. Забалаць
Воран. (ЗНФ, 96). Аддоў як у сухі рот, а ціпер шкадуя. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 96).
РОТА. З рота дастаць чыйго. Сказаць тое, што хацеў сказаць суразмоўца, але не
паспеў. Ты сказала тое, што я хацела – з роту майго дастала. Лунна Маст.
Ні да рота. Няўхв. 1. Вельмі нясмачны, зусім не выклікае апетыту. На мярлінах
(памінках) Канстанцініхі много было смашнаго, а квашаніна – ні да рота. Наркавічы
Свісл. (ЗНФ, 53). Ні хачу я гэтаго булёну, ён ні да рота. Канюхі Гродз. (ЗНФ, 53). 2. Зусім
не есці. Усяго ёй накупляла смашнаго, а яна ні да рота. Вараны Бераст. (ЗНФ, 53). Першае
дзіцятка ў яе памярло, нават ні ўзяло есьці, ні да рота. Ананічы Дзятл. Натта ш нідобра,
што сын есьці абы-што ні можа. Скваркі ні да роту. Масла прывезлі кіло тры, ён ні да
роту. Кагаліншчына Лід. (СБНФ,180).
Хоць з рота бяры. Вельмі многа, празмерна (наесціся). Яна мяне так накарміла, што
хоць з рота бяры. Парэчча Гродз. (СПЗБ-1, 216).
РОТАМ. Поўным ротам есці. З вялікім апетытам, са смакам. Добра згатавала, елі
поўным ротам. Алекшыцы Бераст.
Як не сваім ротам есці. Не хочучы, без усякага апетыту. Нешто ты ў міне ясі як ні
сваім ротам, можа, нісмашно? Малая Бераставіца Бераст. Відаць, нігалодная, што ясі як
ні сваім ротам. Задвор'е Зэльв. Ідзі ты Змітрука есці застаў, а то як не сваім ротам
есць: што ўваліў у рот, тое і сядзіць. Дзярэчын Зэльв. (Стэц.-1, 187). Ужо такі ўнук
няўдалы да яды, як сядзя есьці, дык як ні сваім ротам. Ананічы Дзятл. Ясі ты як не сваім
ротам. Атравец Астр. Ясі ніхочучы, як ні сваім ротом. Бялавічы Івац. (ДСК, 151).
Як чужым ротам есці. Не хочучы, без усякага апетыту. Есць як чужым ротам.
Галяшонкі Смарг. (ППФВ, 25).
РОХА. Як Роха. Неахайны. Ты сёньня ходзіш як Роха, нават расчасацца не можаш.
Нязнанава Навагр. (СГВ, 618).
РОЦЕ. Аж у роце расце. Няўхв. Так нясмачна, што няма ніякага жадання есці. Яго
жонка так кепско варыць, што ясі, аш у році расьце. Лунна Маст. Як еў Мікола тую
страву, то яна ў роце расла. Ляпёшкі Іўеў. І чаму такія дзеці пайшлі цяперака? Не хочуць
есці, і ўсё. А як і корміш іх, то ў роце расце. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 186).
У роце і парашыначкі не было. Хто-н. нічога не еў, вельмі галодны. У роця сёдня
яшчэ і парашыначкі ня было за гэтымі лётамі. Купіск Навагр. (НС-ць, 45).
У роце макавага зерня не было. Хто-н. нічога не еў, вельмі галодны. Людзячкі, дайце
чаго ўкусіць. Зранку ў році макавага зерня ні было. Першамайск Шчуч.
У роце не мець. Не паесці, быць галодным. Пасьціла во цэлы дзень, яшчэ зусім ў році
ні мела. Новая Руда Гродз. Гэто ш махоў да абеду касой нічого ў році ні меўшы!.. Так і
ашлягнуць можно. Бабіна Гродз. (ЖНС, 22).
У роце расінкі божай не было. Хто-н. нічога не еў, вельмі галодны. Я так
заматалася, што ўжо палудзянь, а ў році расінкі божай ні было. Пеляса Воран.
У роце чорна ў каго. Хто-н. вельмі злосны. Я баюся цётку чапаць, яна зноў пачне
сварыцца, у яе ш у році чорна. Белякі Дзятл.
РОШЫНЫ. Рошыны не было ў роце. Хто-н. нічога не еў, вельмі галодны. Так
старалась зрабіць усё скарэй, то да абеду нават рошыны ня было ў роця. Купіск Навагр.
(НС-ць, 47).
РУБ. З руб у руб наліваць. Вельмі поўна, да самага верху. А нашто было наліваць з
руп у руп? Я столькі ні выпю. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 38). Слоік мёду наліла я ёй з руп у
Дадатковыя словы
задворе
15 👁