глядзелі рот разявіўшы. Заборцы Астр. 2. Вельмі здзіўлена, разгублена. А яна зьлякалася
і стаіць рот разявіўшы. Восяка, дзеткі, так што ні баўцеся з вагнём, а то ш вельмі ўжэ
страшно. Сурынка Сл. (ДМГ, 68).
Разявіць рот як варона. Няўхв. Гаварыць, спяваць, сварыцца і пад. Чаго разьзявіў
рот як варона? Сянькоўшчына Сл. Вар. разявіць (раскрыць) рот як варона.
Разявіць рот як халяву. Няўхв. Гаварыць, спяваць, сварыцца і пад. Разявіць рот як
халяву. Галубы Маст. (СПЗБ-4, 262).
Раскрыць рот як варона. Няўхв. Гаварыць, спяваць, сварыцца і пад. Ну чаго раскрыў
рот як варона? Ганчары Свісл. Вар. разявіць (раскрыць) рот як варона.
Рот ад вуха да вуха ў каго. Няўхв. Хто-н. сварлівы, крыклівы. Вы на яе ні глядзеця,
яна такая, у яе ўвесь час рот ад вуха да вуха, ні закрываяцца. Алекшыцы Бераст.
Рот без варот у каго. 1. Хто-н. залішне гаваркі, балбатлівы. У нашай цёткі рот без
варот, усё гаворыць, можа дзень і ноч гаварыць. Аздобічы Шчуч. 2. Хто-н. не захоўвае
тайну, не трымае ў сакрэце што-н. Табе нічога нельга даверыць, бо рот без варот, усім
парасказваеш. Пячоўшчына Валож.
Рот дзіравы ў каго. Хто-н. неакуратна есць, у каго-н. з рота праліваецца, выпадае
частка ежы. У цябе вечна рот дзіравы, хоць ты з лошкі кармі, як малога. Забагонне Зэльв.
– Акуратняй трохі! Чыстыя ганавіцы абліў, іх ш так цяшко мыць. – Ну што я зраблю,
каль у міне рот дзіравы. Бабіна Гродз. Во, глядзі, як ты ясі, рот дзіравы ці што? Зенявічы
Навагр. Што, рот здіравы?! Запэцкаў усю рубашку. Лунна Маст.
Рот зашыты ў каго. Хто-н. маўчыць, не жадае гаварыць. Перат сьвякрухай за мяне
ніколі не заступіцца, на гэта ў яго рот зашыты. Лаўрынавічы Свісл.
Рот паскудзіць. Асудж. Гаварыць абы-што, пустое, недарэчнае. А хіба ты нашай Галі
ні ведаяш! Ёй абы толькі рот паскудзіць. Не ўслухайса ты на яе. Лунна Маст.
Рот разявіўшы. Гл. разявіўшы рот.
Рот разявіць. Гаварыць, спяваць, сварыцца і пад. Было ўжэ жнеш-жнеш летам,
хочацца пайсьці на гуліцу, зьбіраліся, весяло было – уся маладзёш па кампанях, весь сьвет
ат песьняў дрыжаў, а ціпер нідзе ніхто рота не разьзявіць, анно цілівізары, больш ніякай
вясёласьці няма, банда анно пайшла. Малыя Азёркі Маст. (ДМГ, 163). Дзеці і рота
разявіць баяліса. Азёры Гродз.
Рот хало´даць. Асудж. Гаварыць абы-што, пустое, недарэчнае. Што ты гаворыш...
Табе абы толькі рот халодаць. Памаўчы лепш. Ніхто ў цібе ні пытаяца. Лунна Маст.
Укусіць і рот закрыць. Няўхв. Паступаць няшчыра, крывадушнічаць. Вы яго ні знаяця,
а мы знаям. Гэто такі чалавек, што ўкусіць і рот закрыя. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 72).
У рот не браць чаго. Зусім не піць або не есці чаго-н. Мой жа Іван гарэлкі ў рот не
бярэ. Лелюкі Іўе. (СГВ, 111). У вялікую пятніцу ўсе пасцілі, ніхто ў рот нічого ні браў.
Баранава Гродз. (СНМ, 32). Была атруцілася грыбамі, то гэдак апалохалася, шчо і ў рот
не бяру. Бялавічы Івац. (ДСК, 22).
Хоць рот зашывай (зашый). 1. каму. Хто-н. залішне гаваркі, балбатлівы. Ну й
баўбатун, табе хоць рот зашывай, то ўсё роўна гаварыць будзеш. Равіны Карэл. Калі ты
ўжэ сьціхняш! Лапоча хоць рот зашывай. Мацвееўцы Ваўк. Разгаварыўся, хоць рот
зашывай. Карпейчыкі Шчуч. Ты яму хоць рот зашывай, а ён усё роўна сваё. Складанцы
Воран. Хоць ты яму рот зашывай, гаворыць бес перастанку, нікому сказаць нічога не
дасьць. Пеляса Воран. Маёй Маньцы хоць рот зашый, а яна ўсё роўна сваё слова ўставіць.
Зэльва Зэльв. А Ленцы с Танькаю хоць рот зашывай, ніяк ні могуць нагаварыцца.
Пагранічны Бераст. А гэтай Сьвеццы хоць рот зашывай, ніколі ні можа ціха пасядзець.
Зенявічы Навагр. 2. Вельмі моцна (хацець спаць). Ужываецца, калі жаданне спаць
суправаджаецца частым пазяханнем. Спаць так хочацца, што ні магу, хоць рот зашывай,
вывіх пашчэнкаў [сківіцаў] можа палучыцца. Бабіна Гродз. Ой, ні магу сёньня, хоць рот
зашывай, пазяхаю й пазяхаю. Рана ўстала. Косцевічы Астр
18 👁